Новы міністр культуры Юрый Бондар, адказаў на пытанні карэспандэнта дзяржаўнага агецтва БелТА. Прыводзім цікавыя вытрымкі з яго адказаў.
«Мая асабістая праграма-максімум — гэта захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Належыць уладкаваць аб’екты не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах: цэрквы, сядзібы і шмат чаго іншага»,— сказаў Бондар пра свае планы як кіраўніка.
Міністра таксама сказаў, што бачыць патрэбу ў новых турыстычных маршрутах па краіне.
Звяртае ўвагу таксама фармулёўка журналісткі «БЕЛТА», якая пацікавілася, «ці здымем мы свой нацыянальны фільм?» (нагадаем, што ў часы кіравання Барыса Святлова такім фільмам чыноўнікі называлі правальны «Код Каіна», на які з бюджэту было выдаткавана каля $2 мільёнаў, а адбілі дзесьці 1%).
«Я ў гэтым не сумняюся, — сказаў Бондар. — Не абавязкова таксама і выдаткоўваць вялікія сродкі: шмат фільмаў рабіліся шэдэўрамі пры мінімальным бюджэце. Наконт сцэнара: Мінкульт адкрыты для ўсіх сцэнарыстаў, самых неймаверных прапановаў — у тым ліку тых, якім некалі адмовілі. Надышоў час стварыць вакол кінастудыі творчы асяродак, які б яднаў беларускіх сцэнарыстаў, рэжысёраў — у тым ліку, працуючых за мяжоў, — і матываваць іх на стварэнне нацыянальнага кінапрадукта».
Выказаўся міністр і пра беларускую мову. «Мова — душа культуры, таму нашая задача, безумоўна, у стварэнні ўмоваў для развіцця беларускай мовы, яго папулярызацыі ў грамадстве. Мы цяпер бачым сучасныя трэнды: стала модным насіць вышыванку, паўсядзённа гаварыць па-беларуску. Гэта выдатна. Міністэрства культурыбудзе ўсімі сіламі заахвочваць падобныя ініцыятывы».