• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.04.2018 | Грамадства Асоба

Мінкульт Беларусі адмовіў ТБМ ва ўшанаваньні Барыса Кіта на дзяржаўным узроўні

Выступае Алена Анісім (крайняя зьлева). Другі зьлева карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі

Вечарына памяці Барыса Кіта, прысьвечаная 108-й гадавіне з дня яго нараджэньня, прайшла ў сядзібе Таварыства беларускай мовы – перадае Радыё Свабода.

Старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім успомніла добрым словам Барыса Кіта як асьветніка, навукоўца, шчырага патрыёта, які ніколі ня здраджваў беларушчыне.

Алена Анісім расказала, што ТБМ сёлета, пасьля сьмерці Барыса Кіта, накіравала ў Адміністрацыю прэзыдэнта ліст з прапановай ушанаваць памяць выдатнага асьветніка і навукоўца на дзяржаўным узроўні, але атрымала адказ ад намесьніка міністра культуры Аляксандра Яцко.

У ім міністар расказвае, што Барыс Кіт ужо ўшанаваны ў Беларусі — ён зьяўляецца ганаровым грамадзянінам гораду Наваградку і ганаровым доктарам Горадзенскага ўнівэрсытэту, у Наваградзкім дзяржаўным краязнаўчым музэі яму прысьвечана экспазыцыя, а ў Наваградзкай сярэдняй школе № 1, дзе ён быў дырэктарам, створаны музэйны пакой.

У цэнтры — Натальля Гардзіенка (зьлева) і Лідзія Савік, справа — бард Аляксей Галіч
У цэнтры — Натальля Гардзіенка (зьлева) і Лідзія Савік, справа — бард Аляксей Галіч

Наконт выданьня паштовага канвэрта ці маркі ў гонар Кіта Яцко адказаў, што яны могуць быць выдадзеныя толькі праз 5 гадоў пасьля сьмерці чалавека ці да юбілеяў. Паводле Мінкульту, няма магчымасьці арганізаваць экспазыцыю, прысьвечаную Барысу Кіту, у Нацыянальным гістарычным музэі, бо ў яго фондах няма матэрыялаў пра жыцьцё і дзейнасьць гэтага навукоўца.

Разам з тым, паводле Яцко, у новым будынку гістарычнага музэю могуць зьявіцца згадкі пра Кіта, таму што там адзін з разьдзелаў будзе прысьвечаны беларусам замежжа. Больш ушаноўваць памяць Барыса Кіта на дзяржаўным узроўні не плянуецца.

Аўтарка кніг пра Кіта Лідзія Савік сказала, што той і не спадзяваўся на цяперашнія беларускія ўлады, а зробленае для ўшанаваньня ягонага імя ў Беларусі зьдзейсьнена ня ўладамі, а грамадзкасьцю.

Барыс Кіт, архіўнае фота
Барыс Кіт, архіўнае фота

Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Бачыў Лютаўскую рэвалюцыю. Пасьля кастрычніцкага перавароту ягоны бацька, ратуючыся, перавёз сям’ю ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёну. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторыя, выкладаў матэматыку і быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, пазьней Наваградзкай гімназіі. За беларускую дзейнасьць перасьледаваўся ўладамі Польшчы, СССР, нацысцкай Нямеччыны. У 38 гадоў эміграваў у ЗША. Працаваў у розных кампаніях, удзельнічаў у амэрыканскіх праектах падрыхтоўкі да палётаў у космас, дасьледаваў касьмічныя праграмы СССР. Прафэсар, доктар філязофіі ў галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, сябра многіх іншых міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб’яднаньняў.

Памёр 1 лютага 2018 года на 108-м годзе жыцьця. Пахаваны ў Вісбадэне.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM