• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.12.2018 | Замежжа Беларуская мова

«Мінск — гэта еўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босніі вывучыла беларускую мову

Матэа Брандалік.

Матэа Брандалік зь дзяцінства захапляецца мовамі. Дзяўчыну можна назваць сапраўдным паліглётам: яна свабодна гаворыць на 15 мовах. Адна зь іх — беларуская. У размове са Свабодай яна распавяла пра любоў да беларушчыны, патлумачыла, чаму Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк і чаму мову варта шанаваць.

​

«Пачула першы раз беларускую — і закахалася»

Матэа нарадзілася і вырасла ў Тузьле, невялікім горадзе ў Босьніі і Герцагавіне. Паводле яе, эканамічная сытуацыя там вельмі нестабільная: вялікае беспрацоўе, мала пэрспэктыў. Моладзь ахвотна зьяжджае на Захад. Матэа ня стала выключэньнем — ступень бакаляўра паліталёгіі, славістыкі і ўсходазнаўства дзяўчына цяпер атрымлівае ў Венскім унівэрсытэце.

Адно з галоўных захапленьняў яе жыцьця — вывучэньне моваў.

«Вывучэньне моваў робіць мяне шчасьлівай. Мне падабаецца адчуваньне, калі я магу пагаварыць з рознымі людзьмі на іх родных мовах. Я перакладаю з харвацкай, ангельскай, нямецкай, гішпанскай, італьянскай, францускай, расейскай. Магу гаварыць па-македонску, славенску, чэску, дацку, румынску, арабску, турэцку, пэрсыдску, навагрэцку і беларуску. Цяпер яшчэ вучу ірляндзкую мову».

Чаму Матэа пачала вучыць беларускую мову? Дапамог выпадак: на YouTube яна наткнулася на інтэрвію па-беларуску.

«Калі я пачула беларускую мову першы раз, закахалася ў яе. Гэта дакладна самая прыгожая славянская мова, — кажа яна. — А потым я адкрыла для сябе Naviband. Мне вельмі спадабалася іх музыка, і так пачалося вывучэньне мовы».

Празь песьні Naviband дзяўчына вывучыла шмат лексыкі. Вялікіх складанасьцяў тут не было — на катэдры славістыкі дзяўчына вывучае расейскую мову як першую. Пасьля яна вырашыла ўзяць курс беларускай мовы ў сваім унівэрсытэце.

«У нас ёсьць такая магчымасьць. Праўда, нельга вучыць беларускую мову як першую. Існуе толькі курс для пачаткоўцаў. Вядуць яго выкладчыкі зь Беларусі — Натальля Корына, Алена Рудэнка і Андрэй Зінкевіч. Акрамя мяне, беларускую мову вывучала 5 чалавек: з Расеі, Бразыліі ды Аўстрыі.

Матэа кажа, што курсу ў Вене ёй было недастаткова. Таму яна вырашыла павучыцца яшчэ і ў Менску.

«Беларуская мова прыгажэйшая за расейскую»

Летась у верасьні яны падалася на курсы беларускай мовы для замежнікаў, якія ладзіў БДУ.

«Наша выкладчыца Тацяна Рамза заўсёды гаварыла толькі па-беларуску. Навучаньне было лічы што індывідуальнае — акрамя мяне, курс наведвала яшчэ адна дзяўчына. Напачатку выкладчыца запытала, чаго мы хочам дасягнуць. Нашы памкненьні супалі: мы абедзьве хацелі навучыцца менавіта гаварыць па-беларуску. Таксама мы чыталі вельмі шмат беларускіх твораў. Праз гэта нам выпраўлялі вымаўленьне. Слухалі беларускія песьні, напрыклад, «Госьці» «Ляпіса».

Заняткі цягнуліся 8 дзён. Кожны дзень — 4—5 гадзін заняткаў. Кошт такога курсу — 60 эўра. Апроч гэтага, трэба самастойна наймаць жытло і аплочваць харчаваньне.

«Агулам, вандроўка выйшла нятанная, але я не шкадую. Мне заўсёды хацелася глыбей вывучыць беларускую мову. Жадала пабачыць Менск — гэта было маёй марай».

Мову Матэа вывучала ня толькі на курсах. Напрыклад, беларуская сяброўка Дыяна гаварыла зь ёй выключна па-беларуску.

Вучыць беларускую мову Матэі было нескладана. Дапамаглі родная харвацкая ды веданьне расейскай.

«Расейская мова адыграла адначасова і станоўчую, і адмоўную ролю: яна спрашчае працэс вывучэньня, але словы часта блытаюцца, і атрымліваецца трасянка. Мая расейская пакуль лепшая за беларускую».

Найбольшыя складанасьці ў Матэі ўзьніклі з фанэтыкай, у прыватнасьці з фрыкатыўным «г» — ані ў харвацкай, ані ў расейскай такога гуку няма. А вось «ў» далося значна прасьцей.

«Розьніца паміж расейскай і беларускай вялікая. Беларуская мова больш прыгожая за расейскую дакладна», — кажа суразмоўніца.

Вярнуўшыся ў Вену, Матэа не закінула беларускую мову. Цяпер яна чытае «Чазенію» Ўладзімера Караткевіча.

«У Менску я купіла кнігу «Гэта Беларусь, дзетка!». Мне вельмі спадабалася, яна вельмі сьмешная! Яшчэ я вельмі люблю Янку Купалу і Якуба Коласа».

«Менск для мяне — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк»

«Тыя 8 дзён у Менску былі найлепшыя ў маім жыцьці. Мне спадабалася літаральна ўсё: людзі, вуліцы, горад. Шмат хто ў Заходняй Эўропе мае забабоны наконт Беларусі. Але я хачу паказаць, што ўсё не зусім так, як яны бачаць у газэтах і інтэрнэце».

Матэа кажа, што для яе Беларусь — гэта добрыя людзі і чыстыя вуліцы.

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк. Я жыла на праспэкце Незалежнасьці, і мне ён нагадаў гэты амэрыканскі горад», — кажа яна.

Самая любімая беларуская ежа дзяўчыны — гэта дранікі і калдуны, якія яна ела амаль штодзень.

У Менску Матэа хацела гаварыць выключна па-беларуску, але гэта аказалася няпроста: людзі звычайна адказвалі па-расейску. На беларускую мову рэагавалі па-рознаму.

«Калі людзі даведваліся, што я гавару па-беларуску, то яны былі рады чуць. Але кожны раз мне адказвалі па-расейску. А некаторыя ўвогуле не разумелі, што я хачу сказаць».

Матэа лічыць, што размаўляць па-беларуску варта, каб мова не памерла.

«Я буду працягваць удасканальваць маю беларускую мову. Ёсьць шмат людзей, якія ня ведаюць, што ў Беларусі існуе ўласная мова, і яна адрозная ад расейскай. Я хачу паказаць ім, што беларуская мова неверагодна прыгожая. Напрыклад, стварыць моўны курс у Вене ці дзе-небудзь у сьвеце, дзе людзі могуць ушанаваць прыгажосьць гэтай мовы».

КТ, радыё «Свабода»

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM