• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.07.2017 | Кіно Беларуская мова

Мінскі гімназіст сабраў каманду і агучвае па-беларуску «Чарапашак-ніндзя»

17-гадовы Дзмітрый Астроўскі, навучэнец 21-й гімназіі Мінска, арганізаваў у сябе дома студыю па агучцы мультфільмаў на беларускай мове. І трэба заўважыць, па аматарскіх мерках агучка атрымліваецца даволі якаснай.

«Kanapa Project быў створаны ў 2015 годзе, — распавядае Дзмітрый — У мяне было жаданне зрабіць свой унёсак у папулярызацыю беларускай мовы, і я вырашыў зрабіць гэта праз мульцікі. Дзеля гэтага з-за мяжы замовіў адмысловы прафесійны мікрафон, каб гук быў як мага больш якасны і гледачу было прыемна глядзець і слухаць».

Назва «канапа» была выбраная таму, што трэба было падабраць такое беларускае слова, каб яго было проста вымаўляць нават небеларускамоўнаму чалавеку і каб яно добра выглядала ў транслітарацыі.

«З самага дзяцінства любіў мультсерыял «Чарапашкі-ніндзя», таму абраў менавіта яго, — працягвае расказ Дзмітрый. — Сярод дзяцей зараз вельмі папулярная сучасная версія гэтага мультфільма. У выніку я спачатку агучыў трэйлер і пачаў распаўсюджваць яго па розных суполках. Людзі пачалі прапаноўваць сваю дапамогу ў перакладзе, агучцы. Вельмі часта казалі, што будуць паказваць мультфільм сваім дзецям. Усё гэта мяне натхніла. Я зразумеў, што сапраўды гэтым варта займацца. Першую серыю перакладаў сам, таму былі невялікія памылкі. Агучваў усіх персанажаў толькі сваім голасам. Пасля распаўсюду ў інтэрнэце сваю дапамогу ў перакладзе мне прапанаваў выпускнік лінгвістычнага ўніверсітэта Леў Глушыцкі, які прафесійна пераклаў другую і трэцюю серыі. Напрыклад, мы не ведалі, які пераклад зрабіць для словазлучэння stupid freak. Дакладны яго пераклад — «тупая пачвара». Мы ж вырашылі крыху змякчыць гэтае слова, і ў выніку атрымалася «страхоцце хадзячае». Пачынаючы з другой серыі, удзел у агучцы ўзяў Павал Клёк, якога прапанаваў Аляксандр Шумскі. Дзе-якія жаночыя ролі дапамагала агучваць мая маці».

Пасля агучкі і распаўсюду першай серыі на некаторы час хлопец быў закінуў праект. Але зараз вырашыў аднавіць справу, бо адчувае вялікую падтрымку ад тых, каму гэта сапраўды патрэбна.

«У пачатку лета мне ва «УКантакце» напісаў адміністратар суполкі «КінаКіпа» Міхаіл Каралевіч і прапанаваў падтрымаць праект невялікімі грашыма, каб серыі выходзілі і далей. Хаця я і раблю гэта не дзеля грошай, але гэтая падтрымка Міхаіла падштурхнула мяне працягнуць рабіць маю справу. Я лічу што тое, што мы робім, — гэта добра, гэта сапраўды патрэбна Беларусі і тым беларускамоўным дзецям, якія хочуць глядзець мульцікі на роднай мове. Цяпер я ўжо дакладна ведаю, што не закіну праект, бо пра яго даведалася вельмі шмат людзей».

У бліжэйшых планах Дзмітрыя Астроўскага — агучыць цалкам хаця б адзін сезон мультсерыяла.

Мы жадаем хлопцу і яго камандзе поспехаў і прапануем вам паглядзець урывак з трэцяй серыі мультсерыяла «Чарапашкі-ніндзя»:

Ілья Параскевіч, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM