Сёння ў 12.00 стартаваў продаж квіткоў на першы за 9 год канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Мінску. Выступ адбудзецца 31 мая ў рэстарацыі-піваварні «Друзья» з праграмай «Піраты Камсамольскага возера» – лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.
Папярэдні сольны канцэрт «Крамбамбулі» ў Мінску адбыўся 14 лютага 2008 году ва ўжо неіснуючым клубе Westworld Club, таксама вядомым пад неафіцыйнай назвай «Шайба» (зараз на яго месцы Cotton Club).
Рэакцыі ў інтэрнэце на абвяшчэнне канцэрту «Крамбамбулі» 31 мая:
Самы папулярны каментар на Onliner.by: «Рэспект Крамбамбулі! Зачакаліся!»
Самы папулярны каментар на NN.by: «Крамбамбуля – гэта моц, асабліва «Абсэнт» (кліп у тым ліку), «Дзень нараджэння». Апошні альбом вельмі класны».
Квіткі каштуюць ад 22 да 38 рублёў. Набыць квіткі можна праз касы і сайты Kvitki.by, Bezkassira.by, SMSbilet.by. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32
Абноўлена: за гадзіну пасля старта продажу было прададзена 60% квіткоў. Спяшайцеся!