• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.01.2018 | Адукацыя

Мінскі настаўнік — Міністэрству адукацыі: Вам не пасуе Кляшторны? А Ясенін з «Мне бы женщину — белую, белую»?

Прачытаў феерычны адказ Міністэрства адукацыі «Нашай Ніве» і Ганне Севярынец з дзіўнага мэйла presstsentr@mail.ru і бачу, што наша міністэрства — гэта не зборышча малаадукаваных прыстасаванцаў, а высокапрафесійныя ненавіснікі Беларусі, якія будуць ненавідзець яе за нашы бюджэтныя грошы і прыкладуць усе магчымыя высілкі, каб гэтай Беларусі не было.

І бачу, што не адным Лазуткіным абышоўся наш міністр Карпенка, калі перацягнуў да сябе ў міністэрства адкрытых і латэнтных камуністаў.

Людміла Высоцкая, прэс-сакратар міністэрства, піша, што немагчыма ўключыць у курс літаратуры Тодара Кляшторнага, таму што ў яго… ёсць верш пра лагер з адпаведнай («блатной») лексікай.

Дык а што, у яго час не кідалі людзей ні за што ў савецкія лагеры? І што, акрамя гэтай паэмы ён не напісаў ну зусім нічога? Ці за адзін неадпаведны школьнай праграме верш аўтара ўжо можна адразу выкрэсліваць?

«Мне бы женщину — белую, белую
Ну а, впрочем, какая разница.
Я прижал бы ее с силой к дереву —
И в задницу, в задницу, в задницу».

Гэта Ясенін, таварышы. Той, чыім іменем вуліцы ў нас называюць (канешне ж, ён сапраўды выдатны паэт, без сарказму). І гэта самы лёгкі прыклад — пагугліце, колькі мацерных вершаў напісалі Пушкін, Лермантаў, Някрасаў і іншыя. Дык давайце і іх выкраслім з праграмы!

«Я вас любил…» — цудоўны верш класіка, але ж ён акрамя гэтага пісаў: «А шутку не могу придумать я другую, Как только отослать Толстого к х…» Дык і Пушкіна прыбярыце! Дарэчы, колькасць гадзін на Аляксандра Сяргеевіча ці не большая за ўсю колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне ўсёй сусветнай літаратуры. І так, калі нам трэба добра ведаць літаратуру таго рэгіёна, дзе знаходзіцца Беларусь, то чаму мы амаль нічога не вывучаем з украінскай ці польскай літаратуры? (Л. Высоцкая сказіла гэтае пытанне і не дала аніякага адказу па сутнасці.)

Ці чаму замест Хэмінгуэя ці Маркеса мы працягваем некалькі ўрокаў запар зубрыць гэтае самае «Барадзіно»? Напалеонаўская вайна — гэта трагедыя для рускага народу, няхай яны па ёй і стогнуць. Для нашых краёў гэта была надзея на вызваленне ад расійскай акупацыі з канца XVIII стагоддзя. Заўважце, у нас нават у народнай вуснай творчасці толькі і робяць, што складаюць пра Напалеона легенды і ганарацца тым, што ён быццам бы спыняўся ў іх вёсцы. А вось тое, што зрабіла ў нас Расія пасля адступлення французскай арміі — вось гэта наша сапраўдная трагедыя. Таму пакіньце зубрыць «Скажи-ка дядя, ведь недаром…» расійскім школьнікам.

У адказ на крытыку наша міністэрства адзінае, што можа прапанаваць — гэта запусціць карную машыну. Пасля майго мінулага допісу ў ліцэй, дзе я працую, канечне ж, тэлефанавалі і не думаю, што гладзілі па галоўцы. Ліцэй за мяне заступіўся, але разумею, што бясконца заступацца ніхто не зможа. Таму, калі хочаце, палохайце і далей, але ў мяне падрастаюць дзеці, і я не хачу, каб з іх беларуская школа расціла тых, хто будзе ненавідзець усё беларускае.

І не хачу, каб яны лічылі, што толькі руская літаратура — адзіная і найлепшая ў свеце, а беларусы няздольныя стварыць нічога, акрамя апавяданняў пра жыта, калгасы і кабанчыкаў. Бо ў такім выпадку проста не будзе нашай Беларусі, і, дарэчы, не будзе нашага міністэрства адукацыі з усімі яго чыноўнікамі.

Віктар Малышчыц, facebook.com via nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM