• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.08.2017 | Грамадства

Мінскія бегуны правядуць 24-гадзінную эстафету-марафон

У Мінску 1-2 верасня пройдзе 24-гадзінны марафон у фармаце эстафеты. Удзельнікі бегавога праекта YOUCAN разам з усімі жадаючымі цэлыя суткі будуць бегаць у цэнтры горада. Так яны прымуць «Выклік 100 000: velcombegom» і дапамогуць беларусам сумарна прабегчы 100 тыс. км, якія velcom перавядзе ў 100 тыс. рублёў у дапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі.


Марафон стартуе ў 16.00 у цэнтры Мінска (стэла «Алімпійскі час» каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў) і завершыцца там жа роўна праз суткі. Кожную гадзіну бегуны плануюць па чарзе змяняць адзін аднаго, але пры гэтым хтосьці са спартсменаў заўсёды будзе знаходзіцца ў руху. Кожны жадаючы зможа далучыцца да калоны бегуноў, калі ў гэты час таксама выйшаў на прабежку. Даўжыня маршруту складзе 5 кіламетраў.

Сачыць за перамяшчэннем удзельнікаў 24-гадзіннага марафону можна будзе ў сацыяльных сетках. «Для Мінска 24-гадзінны марафон стане першым такім досведам. Тым самым мы дапаможам усім, хто прыняў «Выклік 100 000: velcombegom» і цяпер імкнецца дасягнуць адзнакі ў 100 тыс. км. Акрамя таго, мы яшчэ раз пакажам, што бегаць – гэта не толькі карысна, але і можна рабіць гэта з сэнсам », – растлумачыў кіраўнік бегавога праекта YOUCAN Павел Казачонак.

Марафонцы будуць бегаць са смартфонамі і фітнэс-трэкерамі, каб фіксаваць свае вынікі. Усе заваяваныя кіламетры пойдуць у агульную «скарбонку» сацыяльнай кампаніі «Выклік 100 000: velcombegom».
Яе ўмовы такія: калі да 4 верасня беларусы разам пераадолеюць 100 тыс. км, velcom пералічыць 100 тыс. рублёў на рахунак Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, у якой папраўляюць здароўе дзеці з цяжкімі захворваннямі. Каб унесці пасільны ўклад, трэба ўзяць на прабежку смартфон і зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-дадатка.

Вынікі забегу ў выглядзе скрыншота c указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом. Бегаць можна ва ўсім свеце і ў любы час сутак.
«Выклік за 100 000: velcombegom» праводзіць velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Сацыяльная ініцыятыва закліканая дапамагчы дзецям і павысіць цікавасць да бегу і здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі, якой накіруюць сабраныя сродкі, – адзіны ў краіне цэнтр, дзе праходзяць аздараўленне дзеці з гемафіліяй, анкалогіяй і хваробамі нырак.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве

Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаз», а цяпер прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал», расказаў Свабодзе, як даваў паказаньні ў Кіеве ў справе аб забойстве...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі

Установы аховы здароўя атрымалі больш за 20 тысяч вакцын. Прышчапляць будуць «Спадарожнікам V», паведамляе Наша Ніва. Будуць прышчэпленыя 2285 медработнікаў Мінска, 3460 Брэсцкай вобласці,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

Апошнія навіны

    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM