• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.12.2017 | Беларуская мова Байнэт

Мінскія праграмісты стварылі сэрвіс, што вызначае ўсе беларускамоўныя месцы паблізу

І цяпер ім патрэбныя людзі ў каманду, якія б маглі дапамагаць пашыраць мапу беларускамоўных кропак па ўсёй Беларусі, дадаваць тыя, пра якія вядома, і ствараць новыя. Прапаноўваць кавярням ды рэстарацыям міні-размоўнікі, каб афіцыянты ды адміністратары маглі адказаць па-беларуску хаця б на элементарныя пытанні ды пажадаць беларускамоўнаму чалавеку «смачна есці!»

Гаворка пра новы сайт Say.by, што запрацаваў у лістападзе. У яго ёсць і мабільнае прыкладанне. Фішка ў тым, што гэты сэрвіс адразу пытаецца вашу геалакацыю і прапануе ўсе месцы непадалёку, якія падтрымліваюць беларускую мову, дзе могуць адказаць па-беларуску і дзе шчыра рады бачыць беларускамоўных. Калі вы не хочаце здаваць праграме сваё месцазнаходжанне, то не праблема, проста тады вам давядзецца шукаць тое, што для вас цяпер актуальна, уручную.

Акрамя таго, тут пазначаныя месцы, дзе беларускамоўным наведнікам прапануюць зніжкі за мову. Гэтыя пункты на мапе маюць дадатковую зорачку, таму арыентавацца вельмі проста.

Цяпер на сайце сабраныя амаль 100 месцаў, дзе падтрымліваюць беларускую мову. Яны зручна падзеленыя на раздзелы: ежа, паліва, адукацыя, аўтатранспарт, выдавецтвы і паліграфія, дом і побыт, інтэрнэт, фінансы і вытворчасць, турызм і забавы, прыгажосць і здароўе. Але стваральнікі найперш цяпер зацікаўленыя ў тым, каб развіваць і насычаць раздзел «Ежа». Бо дзе, як ні ў кавярні ці рэстарацыі, канцэнтруюцца людзі.

Хто і як усё гэта прыдумаў

Рухавік Say.by — Аляксандр Шастаковіч, цяпер ён працуе кіраўніком аддзелу па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ў адной з мінскіх IT-кампаній.

«Я размаўляю па-беларуску ўжо дзесьці гады чатыры. Я заўсёды сімпатызаваў беларускай мове і лічыў, што людзі, якія размаўляюць па-беларуску, класныя — кажа Аляксандр. — Я жыву па прынцыпе, што трэба ўвесь час працаваць над сабой. А гэта ў тым ліку і пераход на беларускую мову. Было не вельмі проста, але я рабіў гэта паэтапна. Спачатку мы пачалі размаўляць у сям’і, каб крыху патрэніравацца, а потым прызначылі сабе дату, калі цалкам пяройдзем на беларускую мову».

Ідэя стварыць сайт, дзе былі б сабраныя выключна тыя месцы, якія падтрымліваюць беларускую мову, прыйшла Аляксандру тры гады таму, калі кампанія «А-100» перайшла на яе цалкам.

«У мяне даўно быў сайт з каталогам прадпрыемстваў, я ствараў яго ў якасці дыпломнай працы ў 2005 годзе, — распавядае Аляксандр. — Гэты сайт быў беларускамоўны, на ім штодзень рэгістравалася дзесьці па пяць кампаній, але ніякага фільтру адносна мовы не было. Я спачатку думаў дапрацаваць сайт так, каб рэгістравацца на ім маглі толькі тыя кампаніі, якія падтрымліваюць беларускую. Але зразумеў, што трэба шмат што правіць, бо тэхналогіі сышлі далёка наперад, і пачаў рабіць усё па новай».

Пасля да Аляксандра далучыўся яго былы калега Міхаіл Касцюковіч, што захапіўся ідэяй і захацеў напісаць для сайта мабільнае прыкладанне. Потым — Юры Смірноў, што ўзяўся спраграмаваць, як будзе працаваць функцыя геалакацыі.

«Бліжэй да запуску мы пабачылі, што запусціліся два аналагічныя сэрвісы: Nabyvaj.by і Svaje.by. Мы звязаліся з імі і прапанавалі аб’яднацца. І калі са Svaje.by не выйшла, то атрымалася з Nabyvaj.by, над якім працавалі Алесь Лагвінец і Пятро Маркелаў, цяпер мы сталі адной камандай. Нядаўна да нас далучылася выбітная дызайнерка Каця Шавель, сталі прыходзіць людзі, гатовыя быць перамоўцамі і размаўляць з кампаніямі, — працягвае Аляксандр. — Мая маці дапамагае, яна дамаўляецца з рознымі месцамі. Мы ж і не палітычныя, і не камерцыйныя, наша місія больш культурніцкая. Але калі я кудысьці тэлефаную, дзе рашэнне прымае хтосьці больш сталага пакалення, ён не заўсёды можа мяне правільна зразумець. У адрозненні ад маёй маці Вольгі Васільеўны, якая размаўляе з ім на адной мове».

Як каманда Say.by беларусізуе кампаніі

Гэта найперш задача тых самых перамоўцаў, якія прыходзяць альбо тэлефануюць у кавярню, рэстарацыю ці яшчэ кудысьці і прапануюць ім абслугоўваць беларускамоўных кліентаў па-беларуску. Паколькі міні-размоўнік ужо распрацаваны, зрабіць гэта пры жаданні не цяжка. Затое тады гэтае месца трапляе на сайт і прыкладанне Say.by і, адпаведна, можа пашырыць сваю аўдыторыю.

Перамоўцаў на дадзеным этапе ініцыятыве вельмі не стае, асабліва не ў сталіцы. Гэтыя людзі цяпер вельмі патрэбныя. Трэба дадаць, што ўся каманда працуе цалкам бясплатна, за ідэю, робяць яны гэта ў вольны ад асноўнай працы час.

Схема перамоў з прадстаўнікамі бізнэсу ўжо распрацаваная, застаецца толькі браць і карыстацца.

Аляксандр кажа, што не ўсе перамовы заканчваюцца паспяхова. Часам з адным адміністратарам дамовяцца, а другі пра тое ні сном ні духам. Але з такімі месцамі каманда працягвае працаваць.

«Тая ж рэстарацыя — гэта не адзін чалавек. Гэта некалькі змен афіцыянтаў, адміністратараў і гэтак далей. Усё вельмі залежыць ад людзей. Некаторыя месцы ўжо самі рабілі спробы перайсці на беларускую мову, але гэта ў іх, напрыклад, не атрымалася ці атрымалася часткова, — тлумачыць Аляксандр. — Але некаторыя месцы, да прыкладу, «Кухмістр», «Лаўка», «Дэпо», самі распрацоўвалі размоўнікі. Цяпер свой размоўнік хоча зрабіць і «Грай»».

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM