• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.02.2019 | Грамадства

Мінздароўя ня будзе перадаваць міліцыі зьвесткі пра полавае жыцьцё школьніц

Ілюстрацыйнае фота

Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка назваў «укідам і беспадстаўнай сэнсацыяй» навіну, што мэдыкі будуць перадаваць міліцыі інфармацыю пра полавыя сувязі дзяўчат да 16 гадоў, піша Свабода са спасылкай на БелТА.

Пра перадачу гэтых зьвестак міліцыі 15 лютага заявіў журналістам начальнік аддзелу па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкаму Яўген Дубаневіч.

У Беларусі створаны прававы мэханізм, які абавязковы для выкананьня мэдыкамі і праваахоўнікамі. Дадатковых новаўвядзеньняў у дадзенай сфэры не плянуецца, сказаў віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Паводле начальніка аддзелу мэдычнай дапамогі матулям і дзецям МінздароўяЛюдмілы Лёгкай, праваахоўнікам паведамляюць пра полавае жыцьцё дзяўчат да 16 гадоў, калі:​

  • дзяўчына цяжарная;
  • ёсьць прыкметы згвалтаваньня ці перарываньня цяжарнасьці ці калі дзяўчына распавядае пра гэта.

Падыход «у любым выпадку індывідуальны і карэктны», кажа Лёгкая. Гінеколяг можа накіраваць дзяўчыну да падрыхтаванага псыхоляга. Калі ёсьць зьвесткі, якія сьведчаць пра супрацьпраўныя дзеяньні, інфармацыя індывідуальна перадаецца ў міліцыю.

Паводле Лёгкай, мэдычныя агляды – добраахвотны працэс. Ад 14 гадоў падлеткі могуць самі даваць ці не даваць згоду на мэдычныя агляды. Але склалася, што 99% усіх дзяцей прыходзяць на мэдагляды арганізавана клясамі.

 

Што прадугледжваюць ведамасныя інструкцыі?

Усе плянавыя агляды праводзяцца паводле пастановы № 96 Міністэрства аховы здароўя ад 12.08.2016 году «Аб парадку правядзеньня дыспансэрызацыі».

Зацьверджана карта правядзеньня дыспансэрызацыі пацыентамі да 18 гадоў. Сярод абавязковых аналізаў, дасьледаваньняў, аглядаў — пункт 3.7 — агляд пэдыятра, доктара агульнай практыкі, а таксама «вастрыня зроку» (то бок агляд афтальмоляга).

Ёсьць яшчэ дадатак — схема дыспансэрнага назіраньня за дзецьмі ва ўзросьце да 18 гадоў. Дзяўчатак аглядае дзіцячы гінэколяг пры афармленьні ў дзіцячы садок, у выпадку агляду раней — пры афармленьні ў школу. З 14 да 18 гадоў рэкамэндавана праводзіць агляды дзяўчатак дзіцячым гінэколягам 1 раз на год.

Але ў самой пастанове ёсьць пункт 8:

«Пацыент альбо яго законны прадстаўнік мае права адмовіцца ад праходжаньня дыспансэрызацыі і яе асобных мерапрыемстваў».

 

Дзіцячы гінэколяг: «Ніхто ня мае права прымусіць сесьці ў гінэкалягічнае крэсла»

​Адзін зь вядучых дзіцячых гінэколягаў на ўмовах ананімнасьці паведаміў Свабодзе, што пачынаючы з 14 гадоў падлетак можа адмовіцца ад мэдычнага агляду.

«Так, звычайна дзяцей прыводзяць цэлым клясам на мэдагляд. Але насамрэч гэта справа добраахвотная. Ніхто ня мае права прымусіць дзяўчынку сесьці ў гінэкалягічнае крэсла. Дзяўчынцы задаюць агульныя пытаньні, ці ёсьць у яе праблемы. Дый наагул, у нас працуюць вельмі далікатныя спэцыялісты. Я ня думаю, што хтосьці зь лекараў адразу „здае“ інфармацыю, што дзяўчынка-падлетак, да прыкладу, ужо не цнатлівая», — кажа адмысловец.

На думку дзіцячага гінэколяга, лепш было б, вядома, каб усё ж на мэдагляды вадзілі дзяцей ня клясныя кіраўнікі «строем», а маці, бо справа тут вельмі далікатная.

 

Дзіцячы псыхоляг: «Абараняйце дзяцей ад умяшаньня ў іх асабістае жыцьцё»

Дзіцячы псыхоляг Сьвятлана Дзядова таксама перакананая, што і бацькі, і дзяўчаты-падлеткі павінны ведаць, што можна адмовіцца ад абавязковых мэдычных аглядаў.

«Дый наагул, нельга праводзіць мэдагляды бяз згоды бацькоў, а яшчэ лепш гэта рабіць у іх прысутнасьці. Бо да паўналецьця ўсё ж такі за дзіця адказваюць бацькі. Праўда, і паводзіны бацькоў у такой сытуацыі таксама могуць быць розныя. На жаль, пакуль нельга сказаць, што ўсе бацькі разумеюць сваіх дзяцей, не ўва ўсіх дасьведчанасьць, псыхалягічная адукацыя адпавядае, каб зьберагчы псыхіку дзяўчынкі», — кажа дзіцячы псыхоляг.

Сьвятлана Дзядова раіць бацькам, асабліва мамам, абараняць дзяцей ад умяшаньня ў асабістае жыцьцё. А калі сапраўды ёсьць праблемы, ёсьць неабходнасьць наведаць гэтых дактароў — лепш дзяўчынцы гэта зрабіць з маці. Можна схадзіць у прыватны мэдычны цэнтар, знайсьці лекара, да якога ёсьць давер.

«Зараз дзяцей напалохалі, што інфармацыя можа перадавацца ў міліцыю, і ёсьць вельмі вялікая рызыка, што дзяўчынка атрымае стрэс. Ёсьць таямніца інтымнага жыцьця, і ў падлеткавым узросьце гэта асабліва востра ўспрымаецца. Нават калі дзяўчына-падлетак ужо не цнатлівая, гэта зусім ня доказ, што быў учынены гвалт. А наагул, калі пра гэта будуць казаць чужым дарослым, міліцыі — у дзіцяці можа быць шок».

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Трэба абараняць і хлопчыкаў

І яшчэ на адну акалічнасьць зьвяртае ўвагу дзіцячы псыхоляг — на абарону хлопчыкаў.

«Калі на дзяўчынку націснуць, яна можа каго заўгодна назваць, з кім у яе былі інтымныя адносіны. Тут шмат пытаньняў і псыхалягічных, і юрыдычных. Рызыка ж ня толькі для дзяўчат, але і для хлопчыкаў. Іх жа могуць агаварыць, а ў падлеткавым узросьце псыхіка хлопчыкаў таксама вельмі ўразьлівая», — перакананая Сьвятлана Дзядова.

На думку дзіцячага псыхоляга, магчыма, патрэбныя нейкія асобныя заняткі для дзяўчат і юнакоў у школах, і «нават не пэдагогі павінны іх праводзіць, а спэцыялісты-сэксолягі, псыхолягі, тыя ж дзіцячыя лекары».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Па слядах аднаго здымка

Год таму да 95-годдзя «Маладняка» на першай старонцы лістападаўскага нумара «ЛіМа» было надрукавана легендарнае фота з І Усебеларускага з’езда пісьменнікаў, дзе ёсць выявы амаль усіх сяброў літаратурнай суполкі. З таго...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

У сярэдзіне кастрычніка “Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”, адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’явілі конкурс на стварэнне эскіза для самай вялікай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй

«Найбліжэйшая геаграфічна да Вільні сталіца — Менск — яшчэ больш аддаляецца ад нас. Гэта мусіць непакоіць нашу вонкавую палітыку значна больш, чым цяпер», піша мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус — паведамляе...

valiancina_shauchenka
Тэатр

«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі

За штодзённымі справамі і клопатамі не ўсе аматары тэатра заўважылі, што на небасхіле беларускай драматургіі заззяла новая зорка — Віталь Каралёў. Яго п’есы перамагаюць на фестывалях і конкурсах, іх ставяць...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Па слядах аднаго здымка
    Мастацтва
    Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты
    Замежжа
    Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй
    Тэатр
    «Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі
    Навіны "Будзьма!"
    “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    Маё права
    Як абмежаваць кіберпрастору і ці трэба гэта?
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    Гісторыя
    500 гадоў «інтэграцыі» ў адной мапе
    Грамадства
    Што рабіць, калі да вас у хату завітаў «бэтмэн»? Як ратуюць кажаноў
    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM