• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.10.2017 | Замежжа Беларусы свету

«Мне сорамна за палякаў». Кіраўнік польскага Фонду Касьцюшкі падтрымаў беларусаў Швайцарыі

21 кастрычніка ў горадзе Залятурн у Швайцарыі мае адбыцца адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку. Ініцыятва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швайцарскім беларусам.

Напярэдадні адкрыцьця стала вядома, што польскія дыпляматы дамагліся ад уладаў гораду, каб тыя прыбралі з помніка згадкі пра Беларусь.

Пра сытуацыю Радыё Свабода распавёў намесьнік кіраўніка Таварыства беларусаў Швайцарыі Аляксандар Сапега.

Аляксандар Сапега

Аляксандар Сапега

«Помнік зроблены цалкам намаганьнямі беларусаў. Мы прапаноўвалі палякам яшчэ раней далучыцца да гэтай ініцыятывы, але яны не праявілі цікавасьці. Калі мы іх запрасілі да супольных сьвяткаваньняў, то яны пасьля гэтага зьвярнуліся да мэра Залятурну. Той, пад уплывам пасла Якуба Кумаха, адказаў, што шыльда на помніку будзе толькі па-нямецку, бяз згадак пра Беларусь. На нашай шыльдзе было напісана «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў»», — распавёў Сапега.

Радыё Свабода зьвярнулася па афіцыйны камэнтар да ўладаў Залятурну, але ў мэрыі нам патлумачылі, што адказны за гэтую справу адсутнічае на працоўным месцы. У дадзены момант Свабода чакае афіцыйны камэнтар ад МЗС Польшчы.

Пракамэнтаваць справу мы папрасілі дырэктара Фонду Касьцюшкі ў Кракаве Томаша Атрэмбскага. Ягоная арганізацыя зьяўляецца прадаўжальнікам Таварыства імя Касьцюшкі, заснаванага ў 1884 годзе.

«Гэта проста скандал. Калі палякі не хацелі далучыцца да беларускай ініцыятывы, то ў беларусаў ёсьць поўнае права, каб там быў тэкст на беларускай мове. Тым больш, што гэты надпіс ня мае ніякага антыпольскага характару. Беларусы Швайцарыі накіравалі пратэст у польскі МЗС, прэзыдэнту і ў парлямэнт. Я беларусаў цалкам падтрымлімваю. Касьцюшка нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі, і менавіта беларусы гэты помнік зрабілі. Гэта адзіны помнік Касьцюшку ў Швайцарыі. Мне сорамна, што гэта не палякі ініцыявалі такі помнік. Гэта былі беларусы і слава ім за гэта», – сказаў Томаш Атрэмбскі.

Паводле Аляксандра Сапегі, польскі пасол у Бэрне выставіў ультыматум мэру Залятурну, што калі на помніку застанецца беларуская шыльда, то палякі будуць байкатаваць гарадзкія ўрачыстасьці з нагоды 200-годзьдзя сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. На ўрачыстасьці мае прыехаць польскі прэзыдэнт і ўлады Кракава.

Дзмітрый Гурневіч, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа Мастацтва

Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца

Вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычныя зоркі Славеніі»...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Расія: імперыя як армія і армія як імперыя

Абмеркаванні Навальнага, «залатога ёршыка» і расійскіх пратэстаў носяць выразна эмацыйную афарбоўку. А ў дадатак наклаліся...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы»,...

valiancina_shauchenka
Культура

Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

Апошнія навіны

    Замежжа Мастацтва
    Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца
    Гісторыя
    Расія: імперыя як армія і армія як імперыя
    Мастацтва
    У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка
    Культура
    Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня
    Грамадства
    У Беларусі выраслі продажы алкаголю
    Маё права
    Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
    Гісторыя
    Як ствараўся Інбелкульт
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»
    Гісторыя
    У Брэсцкай крэпасці скончылася рэстаўрацыя Пятага форта

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM