• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.11.2018 | Грамадства

Мова ці мацюкі? Нецэнзуршчына па-беларуску

Па-беларуску мацюкацца немагчыма. Гэтае перакананне надзвычай трывалае сярод патрыятычнай часткі беларусаў. Пакуль англамоўная і не толькі папулярныя культуры не цураюцца ўстаўляць крэпкае слаўцо, беларуская мова як цнатлівая жанчына — кажа “фі” і цытуе класікаў. І менавіта такі фармат шмат хто лічыць адзіна правільным для прасоўвання ў масы. То бок чалавек, жадаючы размаўляць на роднай мове, мусіць адмовіцца ад мату, інакш “псуеш”. Дык мова ці мацюкі? Ці ўсё ж магчыма разам?

У свой час Уладзімір Караткевіч вельмі пашырыў міф, што беларуская мова ніколі не мела мацюкоў, а толькі нейкія там нагаворы. Гэта настолькі міла і пухната, што нават варта працытаваць гэты ўрывачак з “Зямлі пад белымі крыламі” (1972):

“Тут трэба, дарэчы, заўважыць, што яшчэ да параўнальна нядаўняга часу на Беларусі лаянкі амаль не ведалі, а замест яе існавалі вось такія “кленічы”. Бывалі такія майстры-імправізатары, што і не хацеў бы, а спынішся паслухаць сварку. Вынаходлівасць у параўнаннях — незвычайная”.

Вось так беларуская мова стала ледзь не адзінай у свеце мовай, дзе няма мацюкоў — унікальна, праўда?

І ўвогуле, ці можна лічыць мацюкі настолькі недапушчальнымі, што ў пытаннях развіцця мовы яе так старанна абмінаюць і нават выразаюць з кантэксту?

Будзем шчырымі: нецэнзурная лексіка — неад’емная частка любой гутарковай мовы. Ну нідзе ў свеце ў масавым ужытку не выкарыстоўваюць выключна літаратурныя словы. Гэта ж абсалютна натуральны працэс нефармальнай камунікацыі. Напрыклад, для падкрэслівання вялікага эмацыйнага ўсплёску ці наадварот — сваёй максімальнай антыпатыі да пэўнага чалавека. Калі давяраць некаторым даследчыкам, менавіта таму Кацярына ІІ забараніла слова “бл*дзь” падчас свайго кіравання. Дарэчы, да яе забароны тое ж слова выкарыстоўвала абсалютна свабодна паўсюль, і ніхто гэта не лічыў нечым жудасным.

Але ж гэта Расія, скажаце вы. Мат рускі, прыдуманы расійцамі, каб падарваць маральныя асновы нашых экс-паспалітых народаў. Часам нават можна пабачыць жорсткія артыкулы, дзе апавядаецца пра ледзь не дэманічнае паходжанне мацюкоў, выкарыстанне якіх абавязкова пракляне ваш род на тысячы гадоў наперад.

Калі такому верыць, то мы ўсе тут праклятыя на вечнасць, але ж ёсць адна падкавырка: словы гэтыя трапляюцца нашмат раней за з’яўленне той самай Расіі. Напрыклад, некаторыя крыніцы кажуць, што мацюкі былі нават у полацкіх берасцяных граматах, а калі ўзяць пскоўскія і наўгародскія, дык там якраз можна знайсці матку сучаснай “бл*дзь” — “беляць”. І тут, зразумела, гаворка не пра рускую мову, а пра протаславянскую — тую самую, з якой потым пайшла і сучасная беларуская. Дык калі гэта было ў “бацькоўскай” мове, чаму толькі адной дачцэ дораць права гэтыя мацюкі называць сваімі?

Але хопіць гісторыі, усё роўна версій шмат і можна спаслацца на фэйк ці прапаганду. Сучасны свет. Масавая культура, Захад. У фільмах, гульнях, музыцы і кіно адносна свабодна выкарыстоўваюцца мацюкі, каб наблізіць творы да рэальнасці, паказаць больш жывую гутарковую мову, падкрэсліць нейкія эмоцыі. Чамусьці там ніхто не крычыць, што лаянка абражае іх мову, якую трэба захаваць у максімальнай літаратурнай кансервацыі і г.д. І возьмем Беларусь, на мову якой пераклады часам нават смешна чытаць, бо любы жорсткі твор з гэтай моўнай цэнзурай пачынае падавацца добрай савецкай казкай, нават голас успамінаецца з касет і тэліка. Ды што тут казаць, нават у Расіі гэта зразумелі, і можна пабачыць нават кніжкі з дакладным бесцэнзурным перакладам, а вось да Беларусі трэнд пакуль ніяк не можа дайсці. У галаву ўвогуле не прыходзіць ніводнага выдадзенага твора, дзе была б лаянка. Ну, адзінае выключэнне — можа, асобныя гурты, ды і тое здзіўлены, як яны не пабаяліся мяккаватых памідорак з боку беларускамоўных маралфагаў. Тут сапраўды трэба выдаваць прэмію за смеласць!

І што мы маем у выніку? Збольшага нежывыя творы, дзе па-беларуску можна толькі літаратурна і лагодна, і пляваць, што ўмоўны Геральт з Рывіі пана Сапкоўскага ў арыгінале любіць мацюкнуцца ў цяжкай сітуацыі. Абсалютна не мае значэння, што сучасныя гопнікі не кажуць “ціпун табе на язык” і “чорт” у паўсядзённасці — спажывец чамусьці тут бачыцца маленькай дзяўчынкай з пернікавага палацыка, дзе не існуе рэалій сусвету, а ўсе вакол размаўляюць выключна літаратурнай мовай, аздабляючы яе толькі невядома адкуль узятым веданнем усіх мясцовых дыялектызмаў. Ды што тут казаць, нават нейкія кніжкі на іх перакладаюць. І атрымліваецца такім чынам, што не адчуваеш ты ў беларускамоўнай прасторы жыцця, толькі акадэмічна-казачны ілюзіён, ад штучнасці і салодкасці якога часам ванітуе.

Можа, варта зразумець, што мова — жывы арганізм, а не цацка, якую трэба хаваць і не выносіць пад дождж? Беларуская стане жывой, калі на ёй будуць балакаць гопнікі, зэкі, працоўныя, клеркі і ўсе астатнія, а не толькі акадэмічная інтэлігенцыя, якая часам не тое што мацюкнуцца — абараніць сябе не можа.

А ці будзе імі ўсімі ўжывацца мова, у якой не прынята мацюкацца, карыстацца слэнгам і скарачэннямі? Ды не, усе будуць карыстацца той, якая не патрабуе перад уваходам выціраць абутак. Ну а мова як рэлігія… Паважаныя адэпты, паліруйце залаты помнік далей, толькі людзям патрэбныя людзі, а не штучныя скульптуры. Так і з мовай: жывасць, а не літаратурна-акадэмічны нафталін.

P.S. Ніхто не заклікае лаяцца як шавец, але ж мова павінная перадаваць жыццё, а не займацца яго ўпрыгожваннем.

 

Багдан Сакалоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM