• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.03.2017 | Музыка

Мова — Музыка — Футбол: 11 песень пра футбол па-беларуску! Выбіраем лепшую!

Напрыканцы 2016 года Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол».

muzyka_mova

Арганізатары атрымалі 20 твораў як ад маладых гуртоў і выканаўцаў, так і прафесійных музыкаў з розных куткоў Беларусі. У наступны этап прайшлі 11 песень, якія былі дапрацаваны, а некаторыя з нуля запісаны ў прафесійнай студыі.

Цяпер, у наступным этапе праекта, звычайныя слухачы разам з запрошаным журы вызначаць шэсць лепшых песень, што пройдуць у паўфінал.

Прадстаўляем Вашай увазе 11 песен – 11 новых гульцоў беларускага футбола, музычна-футбольная зборная Беларусі. Слухайце, натхняйцеся, галасуйце, выказвайце вашыя меркаванні.

Народнае галасаванне будзе доўжыцца да 26 сакавіка на партале TUT.BY, паралельна свой рэйтынг будзе складаць і запрошанае журы.

Паслухайце ўсе 11 песень і прагаласуйце ТУТ!

Склад журы:

Арцём Быкаў – футбаліст клуба «Дынама Мінск», неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі па футболе;

Дзмітрый Герчыкаў – намеснік старшыні дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ, спартыўны каментатар;

Кірыл Клімянкоў – журналіст, рэдактар партала sport.tut.by;

Алесь-Францішак Мышкевіч – музыка гуртоў «The Superbullz» і «Крамбамбуля»;

Арцём Лук’яненка – удзельнік гурта «NaviBand», суаўтар афіцыйнага саундтрэка нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.

Як будзе абірацца шасцёрка паўфіналістаў?

Па выніках народнага галасавання будзе вызначаны рэйтынг песень ад 1 да 11, адпаведна песня, якая будзе на першым месцы, атрымае 11 балаў, а на 11-м – 1 бал.

Такім жа чынам кожны ўдзельнік журы складзе свой асабісты рэйтынг, якія разам з каментарамі будуць таксама апублікаваны. З гэтых меркаванняў будзе складзены выніковы рэйтынг журы.

Балы журы і народнага галасавання ў прапорцыі 50 на 50% будуць складзеныя, і мы атрымаем агульны рэйтынг.

Паўфіналы і фінальны канцэрт

Шэсць песень і іх выканаўцы будуць падзелены на два паўфіналы. У красавіку паўфіналы-канцэрты пройдуць ў мінскім клубе «Грай». Па выніках канцэртных выступаў напрыканцы кожнага з двух мерапрыемстваў журы разам з гледачамі вызначаць фіналістаў. Два фіналісты і пазмагаюцца за галоўныя прызы.

Пераможцу вызначыць пашыраны склад журы з футбалістаў, музыкаў, музычных крытыкаў, вядомых людзей Беларусі, якія на камеру будуць агучваць свой выбар. Відэа з вызначэннем пераможцы ўсе ўбачаць на святочным канцэрце.

Пераможцы, прызёры і ўладальнікі спецыяльных прызоў будуць абвешчаны на вялікім фінальным канцэрце, які пройдзе напрыканцы траўня. Акрамя выступлення пераможцаў і запрошаных зорак, на мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера кліпа для лепшай песні і прэзентацыя музычнай складанкі «Мова — Музыка — Футбол» з песнямі па-беларуску прысвечанымі футболу, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.

Што атрымаюць пераможцы:

1 месца — кліп ад вядомага беларускага кліпмэйкера Арцёма Лобача, запіс песні на студыі «Bah Records», выступленне на фінальным канцэрце праекта і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі гульцоў зборнай.

2 месца — запіс песні на студыі «Bah Records», выступленне на фінальным канцэрце праекта і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, абанементы на хатнія гульні зборнай.

3 месца (намінацыя «Глядацкія сімпатыі») — запіс песні на студыі «Bah Records», прафесійны вакальны мікрафон, выступленне на фінальным канцэрце праекта.

Таксама будуць вызначаныя пераможцы ў дадатковых намінацыях «Лідары сацыяльных сетак», «Выбар генеральнага спонсара», «Песня стадыёна», «Выбар Белакрылых».

Гэтыя пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу: абанементы на хатнія гульні нацыянальнай зборнай і беларускіх клубаў, атрыбутыку зборнай (майкі, рэплікі, шалікі), сувеніры ад symbal.by і іншыя памятныя падарункі.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць запрашальнікі на фінальны фестываль і музычны дыск «Мова – Музыка – Футбол» ад кампаніі «Планета Вігма» з конкурснымі працамі, а таксама песнямі, напісанымі раней у Беларусі пра футбол і для футбола.

Конкурсныя песні можна паслухаць ці спампаваць тут: VK, SoundCloud, YouTube

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM