• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.10.2017 | Літаратура

«Муракамі», «Толькі не Муракамі» — беларускія пісьменьнікі пра прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры

Харукі Муракамі.

5 кастрычніка назавуць пераможцу Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Паводле ацэнак букмэкераў, сёлета асноўныя прэтэндэнты на гэтую прэстыжную прэмію — японскі пісьменьнік Харукі Муракамі, кенійскі аўтар Нгугі Ва Тхіонга і канадзкая пісьменьніца Маргарэт Этвуд.

Каго вы чыталі, ведаеце і любіце са сьпісу самых верагодных ляўрэатаў на Нобэлеўскую прэмію? На гэтае пытаньне Свабоды адказалі беларускія пісьменьнікі.

Георгі Марчук: «На жаль, да нас усё даходзіць пазьней, друкуюцца ўжо тыя, хто атрымаў Нобэлеўскую прэмію.

Пра Нгугі Ва Тхіонга і Маргарэт Этвуд першы раз чую нават. А беларускі пісьменьнік, як і расейскі, наўрад ці атрымае ў бліжэйшыя дзесяць гадоў. Я думаю, што ў гэтым годзе атрымае Нобэлеўскую прэмію прадстаўнік ізраільскай літаратуры, якога я некалькі апавяданьняў чытаў, Амос Оз. Крыху я знаёмы з творчасьцю Муракамі. Але калі часта кажуць, што дадуць, то адкладваецца пісьменьнік, якога афішуюць букмэкеры і СМІ. Я люблю густы рэалізм са шчымлівым стаўленьнем да трагічнага жыцьця чалавека на зямлі. Я ўхваляю людзей, якія ставяць за мэту дасягнуць Нобэлеўскай прэміі. Яна лічыцца вельмі сур’ёзнай, усясьветнай прэміяй».

Людміла Рублеўская: «Я ня надта сачыла ў гэтым годзе за прэміяй. Але я за Муракамі, хоць ён не зьяўляецца маім любімым пісьменьнікам. Але ён ужо столькі разоў прэтэндаваў і быў літаральна за крок ад перамогі, у яго столькі прыхільнікаў па ўсім сьвеце, што па справядлівасьці ўжо могуць і даць, узнагародзіўшы тым самым усіх яго чытачоў.

Людміла Рублеўская

Людміла Рублеўская

Маргарэт Этвуд, безумоўна, заслугоўвае. Яе я больш упадабала б. Пра Нгугі Ва Тхіонга нічога не магу сказаць. Нобэлеўская прэмія якраз вызначаецца тым, што прапануе сьпісы пісьменьнікаў, зь якіх бальшыню мы першы раз чуем. Я думаю, што будзе чарговы сюрпрыз, але я паставіла б на Муракамі. Але ўсе названыя вамі аўтары не мае ўлюбёныя».

Віктар Марціновіч: «На першым месцы для мяне Муракамі. Потым Маргарэт Этвуд. Нгугі Ва Тхіонга не падабаецца зусім, але, напэўна, пераможа ў гэтым годзе. Гэта мая здагадка. Але я хацеў бы пажадаць перамогі Муракамі. Здаецца, ён самы беларускі па адчуваньнях з усіх магчымых намінантаў».

Віктар Марціновіч

Віктар Марціновіч

Адам Глобус:”Чытаў апавяданьні Муракамі. Гэта з найгоршага, што я чытаў зь японцаў і амэрыканцаў».

Адам Глобус

Адам Глобус

Альгерд Бахарэвіч: «Я не сачу за гэтым шоў, бо не цікава. Але з тых аўтараў, якіх вылучаюць букмэкеры — Маргарэт Этвуд. І Оўтс. Я за іх. Толькі не Муракамі».

Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахарэвіч

Радыё Свабода
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM