• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.10.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Музыка даведаўся пра галерэю і сам напісаў нам ліст”. Як узбагаціць культурніцкую афішу Ліды з дапамогай гараджан?

Ліда – зусім не белая пляма на беларускай культурніцкай карце. Уся краіна ведае старажытны замак Гедыміна, лідскія кеды, фестываль LIDBEER і аднайменны напой з хмелю і соладу. А чым напоўненая паўсядзённасць жыхароў вядомага славутай гісторыяй горада? Якія вялікія і малыя мерапрыемствы разнастайваюць жыццё гараджан і што людзі гатовыя прапаноўваць самі, каб упрыгожыць уласны адпачынак, працу і стасункі?

Святочную і будзёную гарадскую рэчаіснасць абмеркавалі ўдзельнікі ток-шоў “Культурніцкая прастора Ліды: ці ёсць жыццё пасля LIDBEER?”, якое прайшло ў канцы верасня ў мастацкай галерэі GA11ERY.

 

Падзей хапае, але яны не рэкламуюцца

Для затравачкі вядоўца, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Гродзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук задала пытанне аўдыторыі: якія падзеі гараджане любяць, наведваюць, хто іх праводзіць і якая аўдыторыя збіраецца?

Хрысціна Марчук

Хрысціна Марчук

– Аб’явілі канцэрт арганнай музыкі ў касцёле, меўся выступаць хор з Гродна, мы з дачкой прыехалі – канцэрт адмянілі. Не сабралася людзей, – расказала спадарыня.

– Сёлета пачаліся рэпетыцыі на траве: выступаюць каля замка ці ДК. Штонядзелю былі канцэрты каля ДК, літаратурныя вечары. Многа было канцэртаў, проста ніякай рэкламы. Даведваемся пра ўсё пастфактум, – дадала яшчэ адна госця.

Музыка Ілля Фаляжынскі расказаў пра першы выступ у Лідзе, які быў два гады таму. Тады Ілля сам знайшоў кантакты Ga11ery, звязаўся з Паўлам Мацылевічам і дамовіўся пра канцэрт, а добрую частку аўдыторыі выканаўца запрасіў сам.

Ілля Фаляжынскі

Колькі людзей – столькі меркаванняў, і разам з тым у падтрымку рэплікі пра тое, што рэкламы падзей магло б быць больш, паківаў галавой шмат хто з гасцей ток-шоў. Прамоцыя культурніцкіх мерапрыемстваў – пытанне сапраўды вечнае і ў Лідзе даўно актуальнае. Балазе ў 2014 годзе кампанія “Будзьма беларусамі!” па просьбе Цэнтра народнай культуры ўжо праводзіла ток-шоў пра тое, як прасоўваць культурніцкія праекты.

У Лідзе рэкламу як навуку выкладалі яшчэ за польскім часам

 

Поспех у супрацы дзяржаўных і прыватных арганізатараў

– На шчасце, ёсць адчуванне, што мы з’явіліся не дарма, – кажа стваральнік Ga11ery Павал Мацылевіч.

Праз два з лішнім гады работы Павал з упэўненасцю кажа, што галерэя напрацавала сваю сталую аўдыторыю, з якой спачатку камунікавалі праз мясцовыя медыі, а цяпер запрашаюць на вернісажы і вечарыны праз сацыяльныя сеткі. Падзеі, што адбываюцца ў прасторы галерэі, заўважна разнастаілі культурніцкую афішу горада.

– Плён ад галерэі ёсць. Калі мы сабраліся рабіць курсы “Мова Нанова”, мы звярнуліся ў райвыканкам: прасілі памяшканне і падтрымкі. Памяшкання не далі, але параілі звяртацца ў галерэю. Да гэтага я нават не ведала, дзе яна знаходзіцца, – нечакана гаворыць адна з арганізатарак моўных курсаў “Мова Нанова”.

Павал Мацылевіч

Павал Мацылевіч

Тактыку лакалізавання мерыпрыемстваў, ініцыявананых “знізу”, у адным месцы наўрад ці можна лічыць перспектыўнай. Тым больш у Лідзе ёсць шыкоўны досвед узаемадзеяння паміж рознымі арганізатарамі культурніцкіх падзей. Кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” Васіль Горгуль распавёў, як разам з Ga11ery рабіў выставы на вуліцы. Напрыклад, да дня моладзі каля сцен замка размясцілі экспазіцыю мясцовага мастака Паўла Казака, а акампанаваў вядомы лідскі музыка Аляксандр Блахін.

– Было забаўна, калі падышла пара мінакоў: “А давайце мы што-небудзь збацаем!” І яны яшчэ на паўгадзіны зайгралі. Прычым яны былі нават не з Ліды, а з Лідскага раёна. Людзі знаёміліся з мастакамі, бралі кантакты. Яшчэ вулічныя выставы рабілі на дзень Цэнтральнага раёна. Праўда, тады заяву склалі не зусім карэктна. Аказалася, што размясціліся на гандлёвай плошчы, дзе давялося б заплаціць падаткі. Мы на хаду перамясціліся, але цяжкасць была ў тым, што адмыслова пад тое месца рыхтавалася інсталяцыя, – расказаў Васіль Горгуль.

 

Шточацвер прэзентацыі грамадска значных праектаў у гарвыканкаме

Паспяховы досвед камунікацыі і пошуку агульных інтарэсаў паміж гараджанамі, актывістамі і гарадскім аддзелам ідэалогіі ёсць у Віцебску. Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Віцебскім рэгіёне, арганізатар канцэртаў Уладзімір Булаўскі расказаў пра штотыднёвыя сустрэчы “Творчы чацвер”.

Усё пачалося больш за 10 гадоў таму, калі самыя актыўныя і маладыя жыхары Віцебска перазнаёміліся паміж сабой і назваліся суполкай “Vitebsk4me”, якая з часам разраслася да арт-базы з офісам і валанцёрамі.

– У любым горадзе, які хоча развівацца, трэба разумець, што ўжо ёсць. Ці знаёмы вы паміж сабой па-за “ток-шоўнай” сітуацыяй? Гэта добра, таму што вы зможаце пазнаёміцца, – звярнуўся да аўдыторыі Уладзімер Булаўскі.

Уладзімір Булаўскі

Уладзімір Булаўскі

Маладыя людзі арганізавалі Кірмаш моладзевых ініцыятываў. Гэта была першая спроба сабраць вопытных і не вельмі актывістаў горада, каб пазнаёміцца. Сёння ў базе кантактаў “Vitebsk4me” больш за 800 адрасоў, якія рэгулярна атрымліваюць рассылку пра культурніцкае жыццё. Пасля сустрэчы ў чацвяргі сталі традыцыйнымі і праходзілі ў зале на першым паверсе гарвыканкама.

– Аказалася, што ў 90% выпадкаў маладыя людзі не просяць грошы, але шукаюць іншыя рэсурсы: памяшканне, інфападтрымку. З іншага боку, дзяржаўным музеям трэба выконваць план, – расказаў Уладзімір Булаўскі.

За пару месяцаў такіх сустрэч прэзентавалі 16 праектаў, з іх за паўгода рэалізавалі 15. У 2016 годзе, калі Віцебск быў культурнай сталіцай Беларусі, многія непалітычныя некамерцыйныя івэнты актывістаў уключылі ў план гарадскіх святаў.

 

Кропка ўваходу ў актыўнае гарадское жыццё

Выступ Наталлі Халанскай быў такі ж фантастычны, як і гісторыя яе тайм-клуба “13:87”. Некалькі гадоў таму гэтая прастора пачыналася з аднаго пакоя ў цэнтры Бабруйска, а сёння ўстанова займае 230 квадратаў з дворыкам – амаль такі самы шлях, які прайшла галерэя Ga11ery ў Лідзе.

– Найважнейшае ў “13:87” – гэта людзі. У нас моцнае кам’юніці, якое без майго ўдзелу можа зрабіць тое, што ім хочацца. “13:87” – гэта кропка ўваходу ў актыўнае гарадское жыццё, – кажа Наталля.

Адна з самых вялікіх справаў гонару тайм-клуба – брэнд “Культура 3.0”, падзеі, якія прапануюць шараговыя людзі. Як правіла, усе гэтыя івэнты адбываюцца ў прасторы тайм-клуба. Пад брэндам “Культура 3.0” зрабілі “Афішу культурнага гараджаніна”, папяровую і электронную. З аднаго боку ўлёткі былі пералічаныя падзеі ў “13:87”, з адваротнага – Дні моладзі, канцэрты ў ДК, спектаклі тэатра.

Наталля Халанская

– Каманда – гэта не толькі тыя, хто працуе з табой за заробак. У нас вялікая каманда валанцёраў. Мы камунікуем праз тэлефоны і бачымся амаль кожны дзень. Раз на месяц у нас абавязковае планаванне і ацэнка. Калі валанцёры-школьнікі з’язджаюць вучыцца ва ўніверсітэты, то прыязджаюць у госці. А ў верасні ў нас адбываюцца традыцыйныя сустрэчы для тых, хто хоча быць валанцёрам, – расказвае пра арганізацыю сваёй работы Наталля.

Нядаўна ў тайм-клубе запусцілі чарговы новы “сэрвіс” – клубную карту. За 10$ у эквіваленце штомесяц сябры клуба атрымліваюць бясплатны доступ да мерапрыемстваў тайм-кафэ і яшчэ некаторыя бонусы. Пакуль што ўдалося прадаць каля 30 картак. Павал Мацылевіч адзначыў, што таксама думаў пра такі спосаб манетызацыі працы галерэі, але палічыў, што іміджу 2-гадовай працы пакуль замала для клубнай карты.

Адметна, што і галерэя ў Лідзе, і тайм-клуб у Бабруйску ўвесь час працуюць з кейсамі беларускай культуры і гісторыі. “13:87” паспяхова правёў цыкл лекцый пра габрэйскую гісторыю горада, спрычыніўся да прыпынка Адамовіча ў Глушы, рэгулярна праводзіць майстар-класы па народных танцах.

“Прыемней ісці па горадзе, калі горад — як мастацкая галерэя”. У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам

У Лідзе ў канцы мінулага года Павал Мацылевіч і мастак Сяргей Русак зрабілі мурал з князем Гедымінам. Малюнак меўся ўпрыгожваць двор галерэі. Праўда, установа ад нядаўняга часу працуе па новым адрасе, але Павал кажа, што зусім не шкадуе пра пакінуты стрыт-арт: гэта быў іх альтруістычны ўнёсак у развіццё горада.

Budzma.by

Фота: Наталля Залеская


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM