• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.05.2018 | Гісторыя

«Мы да іх: брацікі, сыночкі!.. А яны нам скрозь зубы: прастытуткі, падсцілкі нямецкія»

16 траўня, а 19-й у Мінску, у Галерэі Tut.by (пр.Дзяржынскага, 57) пакажуць фільм пра вывезеных у Германію і адкрыюць фотавыставу.

Фільм ужо дэманстравалі надоечы ў доміку РСДРП — шточцвер а 18.30 там праходзяць лекцыі і дыскусіі, уваход па квітку ў музей.

Людзі, якіх вывезлі ў час вайны на работы ў Германію і краіны-сатэліты, былі ці не ў кожнай вёсцы. 8 мільёнаў з усіх краін, 2,5 мільёны — з СССР, больш за 400 тысяч — з Беларусі.

Нацысты агітавалі моладзь на працу, але па сваёй волі мала хто ехаў. Моладзь трапляла да немцаў падчас аблаваў і ўжо не магла ўцячы.

Пасля вайны, аднак, за тое, што трапіў у аблаву — як і за нямецкі палон — запісвалі ў здраднікі.

Таму большасць вывезеных маўчала пра гэтую старонку сваёй біяграфіі. Многія героі фільма толькі цяпер кажуць пра гэта ўпершыню. «Гэта ж такая ганьба!»

«Калі мы вярнуліся, мама паставіла мяне на калені перад татавым партрэтам і сказала: пакляніся, што ніколі нікому не скажаш, што мы былі ў Германіі. Я паклялася. І ніколі нікому не сказала».

Каб прыбраць сваё імя з дзяржаўнай базы астарбайтараў, патрэбныя былі сувязі і грошы.

Не ўсім шанцавала схаваць гэты факт, знішчыць дакументы пра гэтыя гады свайго жыцця.

Адна з гераінь фільма сустрэла ў Германіі свайго будучага мужа: яна астарбайтарка, ён савецкі афіцэр. Ажаніліся, зажылі, але мінулае не адпускала: ёй, таленавітаму фізіку, адмовілі ў паступленні ў аспірантуру, потым не далі настаўніцкага звання, хоць яе вясковыя вучні былі найлепшымі ў вобласці.

А шлюб не вытрымаў спакусы ўладай: муж захацеў стаць сакратаром Ашмянскага райкама і развёўся з жонкай-астарбайтаркай.

Большасць герояў фільма — кабеты, таму і остарбайтарства перадаецца ў асноўным жаночым поглядам.

«Мы так радаваліся, што вяртаемся дамоў!.. І вось нас прывезлі на Одэр, для перадачы савецкім салдатам. Мы пабачылі іх і ўсцешыліся: брацікі, сыночкі!.. А яны не глядзяць на нас, толькі адзін скрозь зубы: прастытуткі, падсцілкі нямецкія.

Мая мама да яго: сыночак, ты што!.. Вось такое нам было прывітанне».

«Схапіў мяне адзін за руку, мама кажа: адпусці, гэта мая дачка».

«А была з намі адна палячка, зацягнулі яе ў падвал… Мы баяліся глядзець, ці яна жывая — так і пайшлі, не зазірнуўшы».

Гэта, бадай, драматургічна самае моцнае месца ў фільме. У цэлым кіно даволі простае, падкрэслена хранікальнае. Дзясятак беларусаў расказваюць пра сваё жыццё ад 1930-х да 1950-х. Пухавіччына, Навагрудчына, Карэліччына…

Аповеды перамяжоўваюцца савецкай і нямецкай прапагандысцкай хронікай часоў вайны. Мурашкі па спіне — да чаго ж яны падобныя. «Памятайце і вы, калі будзеце вучыць сваіх дзяцей першаму слову «Сталін»» — «Не печальтесь, ребята, самое тяжелое позаді — большевікам конец».

Якая ж універсальная рэч прапаганда. Пабачыўшы ўсё гэта, нават на мілых бяскрыўдных выразах «прапаганда чытання» або «прапаганда здаровага ладу жыцця» будзеш уздрыгваць і шукаць падвох.

У Германіі моладзь чакала ўсякае. Некага адпраўлялі на фермы, і гэта праца запомнілася людзям як прыемны час — на фоне роднага калгасу. Цяжэй прыходзілася тым, хто трапляў на вытворчасць. Нехта атрымаў досвед, які проста цяжка сабе ўявіць: сярод апытаных была жанчына, якую накіравалі ў Асвенцім, там яна займалася сушкай валасоў ахвяр.

Пры ўсім тым, для многіх астарбайтарства, успаміны пра час у нямецкім палоне сталі самымі яркімі ў жыцці. Для людзей гэта стала адзінай магчымасцю пабачыць свет, пабачыць іншае жыццё, кажа рэжысёр фільма, клімавічанін Алесь Лапо.

Адзначае таксама, што найбольш уразіла падчас збору інтэрв’ю — наша беларуская шчырасць. «Нас, незнаёмых людзей, запрашалі ў хату, раскрывалі перад намі душу». Думаецца, справа тут не толькі ў нацыянальным характары, але яшчэ і ў тым, што «Беларускі архіў вуснай гісторыі» ці не першым паставіўся да гэтых людзей і іх досведу з павагай, а не з пагардай.

На фільм у домік РСДРП прыйшло шэсць чалавек (усе дзяўчаты), і кожная са сваёй сямейнай гісторыяй пра астарбайтараў. На паказе людзям было пра што пагаварыць. Была ў гэтым нейкая справядлівасць: адкрыта прагаворваць тое, што сапсавала тваім дзядам усё жыццё.

— У расказе бабулі мяне ўразіла, — кажа адна глядачак, — што назад гэтых людзей не перавозілі: увесь гэты шлях яны гналі ў СССР трафейных кароў.

«Беларускі архіў вуснай гісторыі», які і сабраў інтэрв’ю для фільма, прасіў адгукнуцца ўсіх, хто мог бы арганізаваць інтэрв’ю са сваім родным «астарбайтарам». Эл. пошта даследчыкаў: info@nashapamiac.org

Фільм неўзабаве выставяць на сайце архіва, дзе ўжо цяпер ёсць адпаведны раздзел і выстаўленыя некаторыя інтэрв’ю.

Паўліна Купрысь, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM