• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.09.2015 | Адукацыя

Мы ідзём у беларускую школу

1 верасьня сьмелыя і вясёлыя беларускія дзеткі распачнуць новы навучальны год. Радыё Свабода пагаварыла са школьнікамі ў розных гарадах, каб даведацца, як у іх прайшло лета і чаго чакаюць ад будучых заняткаў.

Сьвета, Янка і Васілёк Астроўскія з Горадні

У сям’і Астроўскіх дзеткі навучаюцца ў розных школах і розных клясах.

Сьвета — самая старэйшая, яна пойдзе ў шостую клясу гімназіі № 10. Вучоба ёй даецца лёгка, яна старанная, шмат чытае кніжак, мае добрыя адзнакі і вельмі любіць займацца спортам. Распавяла, што цікава правяла канікулы ў бабулі ў Сьвіслачы: шмат гуляла, каталася на ровары. Але па сваёй школе і аднаклясьніках засумавала.

Сьвета Астроўская

Янка ідзе ў 5-ю клясу. Распавядае, што з гэтага году пачне навучацца ў новай гімназіі. Ён таксама добра адпачыў і зь нецярплівасьцю чакае першага дня заняткаў. Мае надзею, што ў новай школе зьявіцца шмат новых сяброў. Янка кажа, што найцяжэй яму пакуль даецца матэматыка і расейская мова, але ён стараецца і думае, што ўсё зьменіцца, бо з заняткамі яму дапамагаюць тата і мама.

Сьвета ўзгадвае, што ў першай і другой клясе яна навучалася на беларускай мове адна, толькі на фізкультуру і сьпевы хадзіла зь іншымі дзеткамі, а цяпер ёсьць яшчэ адзін хлопчык, зь якім яны ўдваіх у беларускамоўнай клясе. А яшчэ зьявілася сяброўка, якую асабліва хочацца хутчэй пабачыць.

«У мяне ўжо пасьля другой клясы зьявіліся аднаклясьнікі, таму мне стала значна весялей. Сяброўка мая Юля — стараста нашай клясы. Мы вельмі падобныя і характарамі, і паводзінамі, і адзнакамі. А сябар — гэта хлопчык, які вучыць са мной усе прадметы па-беларуску. Мы зь ім таксама вельмі добра ладзім», — кажа Сьвета.

Янка Астроўскі

Гэтым летам Янка прачытаў шмат кніжак, быў у спартовым лягеры, шмат купаўся, гуляў у футбол, наведваў бабулю.

«Я маю надзею, што мяне ў новай школе добра сустрэнуць, бо я першы раз іду ў 7-ю гімназію. Думаю, што вучыцца будзе нашмат цяжэй, бо гэта ўжо 5-я кляса. Маю вялікую надзею, што мне спадабаюцца ўсе хлопчыкі і дзяўчаткі, якія там вучацца», — распавядае Янка.

Васілёк Астроўскі

Васілёк пойдзе ў другую клясу. Яму найбольш падабаецца фізкультура. Ён дадаткова ходзіць на спартовыя сэкцыі. Асабліва засумаваў Васілёк па адным з сваіх сяброў, якога вельмі хоча пабачыць.

«Я сябрую з адным хлопчыкам, ён ніжэйшы за мяне ростам, і яго называюць — Захар. Я хачу яму што-небудзь падараваць, і ён мне таксама нешта падаруе…» — кажа Васілёк.

Ялінка Салаўёва з Магілёва

Адзіная ў Магілёве школьніца, якая вучыцца на беларускай мове, Ялінка Салаўёва пайшла ў шостую клясу. Як і ў папярэднія вучнёўскія гады, ёй і сёлета не знайшлося аднаклясьнікаў. Бацькі Ялінкі прэтэнзіяў да пэдагогаў ня маюць. Кажуць, што ў дачкі ёсьць усё неабходнае для вучобы.

Пятую клясу Ялінка скончыла добра. Кажа, што ёй падабаюцца матэматыка, інфарматыка, беларуская мова і літаратура.

«Мне падабаецца розныя лічбы складаць, рашаць задачы на лёгіку», — тлумачыць Ялінка сваю прыхільнасьць да матэматычнай навукі. Вучыць матэматыку па-беларуску не складана, запэўнівае дзяўчынка.

За лета Ялінка прачытала некалькі тоўстых кніг. Па-расейску адолела Пушкіна «Дуброўскага» і Гогаля «Ночь перед рождеством». Па-беларуску па-за школьнай праграмай прачытала «Сем камянёў» Аляксея Шэіна. Кніга, кажа, падобная да сэрыі кніг пра Гары Потэра.

«Я наагул люблю чытаць фантастыку і прыгоды. Чытаю на беларускай і расейскай мове. Троху чытаю і па-ангельску», — кажа Ялінка.

Улетку сям’я Салаўёвых пабывала ў Літве. Ялінцы спадабалася, як выглядаюць вуліцы ў Вільні. «У іх ёсьць нешта старажытнае», — кажа яна.

«Мы бачылі Вострую браму. Залазілі на вежу Гедыміна. Былі каля будынка, дзе працаваў Францыск Скарына. Былі ў Друскеніках у аквапарку», — каротка пераказала маршрут падарожжа Ялінка.

Сям’я беларускамоўнай вучаніцы: тата Зьміцер, мама Надзея

Да новага навучальнага году беларусы, якія жывуць у Чэхіі, даслалі Ялінцы свае прэзэнты: заплечнік, фламастары і вялікую ляльку. Пахвалілася Ялінка і дзьвюма кнігамі. Першую кнігу ёй уручыў Ніл Гілевіч.

«Мы езьдзілі да яго ў Менск, і ён падарыў мне вось гэтую кнігу. І яшчэ падпісаў яе. Тут напісана: «Ялінцы Салаўёвай у вялікую шчасьлівую дарогу з родным словам у сэрцы. Памятай, на цябе глядзіць Беларусь», — кажа магілёўская школьніца.

Другую кнігу, «Дажыць да зялёнай травы», даслаў у 2008 годзе сам Рыгор Барадулін. Школьніца кажа: «Кніга таксама падпісаная: „Ялінцы — расьці шчасьлівай“».

Мікіта Кузьмініч з Горадні

Мікіта Кузьмініч перайшоў у шостую клясу. Вучыцца ў 10-й гарадзенскай гімназіі. У клясе толькі два вучні: ён ды Сьвета Астроўская. А ці праўда, што ў вучняў беларускіх клясаў з расейскай мовай горш? Не, адказвае Мікіта, па-расейску ён размаўляе свабодна, вывучае ангельскую. Але вучыцца на беларускай мове адразу было няцяжка. У яго добрыя настаўнікі, кажа ён. І шмат сяброў у іншых клясах.

Мікіта Кузьмініч з бацькам Ігарам.А што па-за вучобай? Спачатку займаўся плаваньнем, затым стральбой з лука, сёлета хоча пайсьці на каратэ. Вучню беларускай клясы трэба быць разьвітым усебакова. А што са спаборніцтвамі? Пакуль рана, трэба два гады вучыцца трапляць з лука ў мішэнь. Але быць першым ня ў кожнага выйдзе. Сябар езьдзіў на спаборніцтвы, але заняў апошняе месца, кажа Мікіта.

Францішак Вялічкін зь Берасьця

Францішак Вялічкін будзе навучацца ў пятай клясе школы № 29. Улетку, кажуць яго бацькі, Уладзімер і Маргарыта Вялічкіны, яны шукалі магчымасьці працягнуць навучаньне менавіта ў беларускамоўнай клясе. Разглядалі нават варыянт навучаньня ў вёсцы, галоўнае — на роднай мове. Аднак калі пачалі шукаць, то выявілася, што бліжэйшая беларускамоўная школа — за 60 кілямэтраў ад Берасьця, у Камянецкім раёне.

У выніку цягам лета пяцёра берасьцейцаў дабіліся адкрыцьця пятай беларускамоўнай клясы ў абласным цэнтры.

Францішак Вялічкін

Вучань пятай клясы Францішак Вялічкін кажа, што сумуе па школе, хоць яшчэ б і пагуляўся. Хлопчык перакананы, што каб быць сапраўдным беларусам, вучыцца трэба на роднай мове. Зь сябрамі Францішак вольна гутарыць і па-беларуску, і па-расейску.

 

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM