• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.06.2017 | Грамадства Тэатр

“Мы не дзелім дзяцей на “асаблівых” і звычайных”: інклюзіўная п’еса “Чыгунка”

Дзіцячы інклюзіўны мюзікл “Чыгунка”, створаны 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам, упершыню будзе прадстаўлены на свежым паветры, а менавіта ля вакзала мінскай дзіцячай чыгункі. Карэспандэнт сайта “Будзьма беларусамі” наведаў адкрытую рэпетыцыю спектакля.

“Спадзяемся, трэцяга мая нам пашанцуе з надвор’ем, — кажа Ірына Пушкарова, мастацкі кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра “і”. — Сёння ранкам быў моцны дождж, і мы былі вымушаныя рэпетаваць у зале вакзала”.

Спектакль “Чыгунка” ў Мінску ставіцца ўжо не першы раз, але з усіх пастановак спектакль 3-га — бадай што самы складаны. Нават для прафесійных калектываў не заўжды проста выступаць не ў спецыяльным памяшканні а проста на дварэ, што ўжо казаць пра дзіцячы тэатр. Тым не менш стваральнікі спектакля вельмі спадзяюцца, што імправізацыйная частка п’есы стане яшчэ шырэйшай.

Калі проста паглядзець на ўдзельнікаў спектакля, амаль немагчыма сказаць, што некаторыя з дзяцей — асаблівыя. Па словах рэжысёра Ігара Сідорчыка, нават нідэрландскія спецыялісты, якія займаюцца інклюзіўнымі праектамі, не змаглі здагадацца, хто з дзяцей мае асаблівасці.

“За год, што мы працуем з дзецьмі, яны вельмі змяніліся. Яны раскрываюцца, пачынаюць актыўна камунікаваць адно з адным, — расказвае спадарыня Ірына. — Што важна, усе ўдзельнікі нашага тэатра сябруюць паміж сабой”.

П’есу Чыгунка” стварыў 11-гадовы хлопчык з аўтызмам Кастусь Жыбуль. Гэта фантастычная гісторыя пра сяброўства, дабро і права на памылку, у тэксце якой можна сустрэць алюзіі на творы Кэрала і нават Шэкспіра. Ідэя паставіць “Чыгунку” менавіта на чыгунцы выклікала вялікі імпэт ва ўдзельнікаў.

“Для нашых дзяцей кожны паказ — гэта вялікая радасць, — кажа спадарыня Ірына. — Тым больш незвычайны падказ на адкрытым паветры. Дарэчы, усе касцюмы, усе дэкарацыі створаныя таксама па эскізах удзельнікаў нашага тэатра, то бок можна сказаць, што “Чыгунку” стваралі мы ўсе разам”.

У далейшым тэатр хацеў бы паказаць “Чыгунку” ў іншых гарадах, ці нават за мяжой — фармат дзіцячага інклюзіўнага тэатра вельмі зацікавіў жыхароў рэгіёнаў. Па словах кіраўнікоў тэатра, нават за мяжой няма менавіта дзіцячых інклюзіўных тэатраў, таму пастаноўкамі цікавяцца замежнікі.

Што да суботняга паказу “Чыгункі”, то ён прымеркаваны да Дня абароны дзяцей. Пры гэтым паказ можа стаць самым масавым — уваход на спектакль вольны і ў кожнага з гледачоў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у п’есе.

“Гэта і ёсць сапраўдная інклюзіўнасць, — кажа спадарыня Ірына. — І гэта вельмі важна для нашых акцёраў. Вельмі цяжка ўявіць, што некаторыя з іх год таму нават не размаўлялі”.

“Асаблівыя дзеці у чымсьці нават больш уважлівыя, — кажа спадар Ігар. — І з вельмі творчым падыходам, мо крыху болей дысцыплінаваныя. Аднак мы не дзелім дзяцей на “асаблівых” і “неасаблівых”, і, што таксама важна, яны адно аднаго таксама не дзеляць”.

Пастаноўку “Чыгункі” падтрымлівае кампанія velcom, якая не першы год дапамагае людзям з аўтызмам.

“У суботняй пастаноўцы будзе задзейнічаны нават сапраўдны цягнік, — кажа прадстаўнік кампаніі Вячаслаў Смірноў. — А вакзальныя аб’явы спецыяльна для спектакля пераагучылі па-беларуску”.

Убачыць “Чыгунку”, а то і далучыцца да імправізацыі можна 3 чэрвеня, у суботу, ля дзіцячай чыгункі. Пачатак у 13:15.

 

Мікалай Левертаў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM