• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.05.2011 | Музыка Наша ўсё

“Мы разам зменім гэты свет!”, – у Мінску прайшоў дабрачынны фестываль (фотарэпартаж)

Каля тысячы чалавек прыйшлі на дабрачынны фестываль, які прайшоў 6-7 мая ў мінскім клубе “Рэактар”. На сцэне выступіў з дзесятак гуртоў, сыграла нават “Серебряная свадьба”, хоць яе вакалістка вось-вось павінна нарадзіць. Дзякуючы беларускім музыкам дзеткі з дома-інтэрнату ў Навінках паедуць на аздараўленчы адпачынак.


гурт Нагуаль


Вядучыя ладзяць аукцыён дзіцячай творчасці

“Вы ўзялі на сябе функцыі дзяржавы, дзякуй вам за гэта. Такі канцэрт можа спатрэбіцца кожнаму”, – прамаўляе са сцэны Аляксей Варсоба з Port Mone. Гэты гурт, як і астатнія ўдзельнікі імпрэзы, згадзіліся даць бясплатны выступ у межах 12-гадзіннага марафону. Атрыманыя грошы з канцэрту пойдуць на аплату аздараўленчага адпачынку для дзетак з дома-інтэрнэта для інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Port Mone падаравалі свае галоўныя песні з альбома “D.I.P.” і прадставілі пару новых кампазіцый. Адыгралі моўчкі, іх інструментальныя фантазіі суправаджаў відэашэраг у стылі National Geografic. Людзі падцягнуліся на танцпляц з першага ж гуку, што рэдкасць для такой музыкі.


Папа Бо Селекта


Аддис-Абеба

Пасля на сцэне танчыў лідэр гурта “Нагуаль” Леанід Паўлёнак, які чамусці дзякаваў, вітаўся і развітваўся з публікай па-ангельску і па-польску. Запальвалі лепшыя рэгі-групы краіны – Botanic Project і “Аддис Абеба” на чале з Дзімам Івановым, якога вядучыя прадставілі, як “Дима-садись- обедать”. Якраз у гэтым гурце грае бубнач Аляксей Тарасевіч – надзвычай пазітыўны чалавек, менавіта яму належыць ідэя правядзення дабрачыннага фэсту. Лёша працуе выхавацелем у дзіцячым доме-інтэрнаце ў Навінках. У пэўны момант ён адчуў, што можа зрабіць для дзетак яшчэ больш, чым робіць штодзённа і задумаў з дапамогай сваіх сяброў і калегаў сабраць для іх грошы на паездку да мора. “Нас прыйшло вельмі шмат, значыць вельмі добры будзе адпачынак для дзетак”, – з нязмушанай усмешкай паведаміў ён. “Мы разам робім добрую справу, так і трэба, інакш навошта жыць. Мы разам зменім гэты дзяўбаны свет!”, – падхапіў гітарыст гурта “Петля пристрастия”, дзе Лёша Тарасевіч таксама грае.


Петля пристрастия


Силикон

На “Пятлі” пачаўся поўны кавардак. Дзяўчаты ляталі па-над заляй даўжэй за хлопцаў. Прыгаючы са сцэны ўпасці проста на падлогу было немагчыма – настолькі шчыльна стаялі людзі. У клюбе “Рэактар” у гэты вечар было каля тысячы чалавек.
Між выступамі на сцэне ладзіўся аўкцыон, прадавалі творы дзіцячай творчасці. Адзін з лотаў – дзіцячы бансай набыў фатограф budzma.org Аляксандр “Таранціна” Ждановіч.


“Серебряная свадьба”

Пасля апоўначы ніхто і не думаў разыходзіцца. Урэшце дачакаліся на “Серебряную свадьбу”, якая з’явілася на сцэне ля другой гадзіны ночы. Вакалістка гурта Света Бень чакае на нараджэнне дзіцёнка, таму апошнія месяцы гурт не выступае. Нават сумесны выступ з Tigger Lillies адмянілі. Але на гэтым канцэрце вырашылі сыграць. “Дзеля любові”, – як патлумачыла Света.


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM