• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.06.2018 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

“Мы вельмі шануем дзядзьку Коласа, але не ім адзіным славуты раён”. Як прайшла другая частка Кірмашу праектаў для Міншчыны

12 чэрвеня кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA сабралі самых актыўных жыхароў Мінска і Мінскай вобласці на другую частку прэзентацыі Кірмашу праектаў. Ацэньваць іх дапрацаванасць і ўзбагачаць свежымі ідэямі дапамагалі эксперткі: каардынатарка конкурсу сацыяльных праектаў “Social Weekend” Валерыя Ваўкагонава і культурніцкая менеджарка, музыка Марыя Шарый.

Першая ўдзельніца, Марыя Дашчынская, жыве ў вёсцы Аксакаўшчына. На Кірмашы ў канцы мінулага года адтуль ужо быў праект: актывістка Надзея Маслоўская прапаноўвала стварыць сцяжыну здароўя са спартовай інфраструктурай у месцы, дзе звычайна пакідаюць смецце мясцовыя і заезджыя. Цяпер у Аксакаўшчыне ёсць поле для міні-футбола і валейбольная пляцоўка. Іх людзі зрабілі самі: за некалькі суботнікаў паставілі агароджу, лясгас дапамог выкарчаваць пні, ЖЭС — вывезці голле. Для падтрымання стасункаў уласны чат у Viber з’явіўся не толькі ў мясцовых дарослых, але нават у падлеткаў, куды тыя ўключылі таксама Марыю Дашчынскую.

Марыя Дашчынская

“To be continued” — праект, які мае надалей падтрымліваць чысціню і здаровы лад жыцця ў вёсцы, а яшчэ ўмацоўваць мясцовую супольнасць і добрасуседства. Марыя Дашчынская разам з аднадумцамі шукае сродкі, каб упарадкаваць спартовую пляцоўку, а менавіта зрабіць на футбольным полі штучны газон.

“Кірмаш праектаў” для Міншчыны: “To be continued”

More presentations from budzma

— Федэрацыя футбола была гатовая падарыць рулоны газону, але трэба падрыхтаваць глебу, на што ў мясцовых уладаў не знайшлося грошай, — кажа Марыя.

Марыя Шарый

Калі знойдуцца грошы, каб набыць газон для поля 15 на 30 метраў, сельсавет паабяцаў прывезці тры машыны грунту. А пасля ініцыятыўная група мясцовай супольнасці вёскі Аксакаўшчына плануе “Летнія малыя алімпійскія гульні Аксакаўшчына-старт 2018”.

Арцём і Андрэй

Арцём з Брэста і Андрэй з Пінска (так яны прадставіліся) хочуць зрабіць сацыяльна-дабрачынны праект “Будуем утульную Радзіму”. Не так даўно хлопцы трапілі на летнік “Будуємо Украіну разом”: у гарадах, закранутых ваеннымі дзеяннямі, валанцёры аднаўляюць дамы, робяць рамонт, усталёўваюць дзіцячыя пляцоўкі. Хлопцы вярнуліся ўзрушаныя і натхнёныя і цяпер хочуць арганізаваць штосьці падобнае ў нас. Яны расказалі, што папярэдне дамовіліся з мясцовымі ўладамі ў Вілейцы, каб валанцёрскай талакой дапамагчы з касметычным рамонтам малазабяспечаным сем’ям. Кантакты людзей у патрэбе аўтары праекта “Будуем утульную Радзіму” збіраюцца ўзяць у сацыяльных службаў. Акрамя гэтага Арцём і Андрэй плануюць зрабіць у гарадку некалькі муралаў і дзіцячых пляцовак. Хлопцы мяркуюць сабраць паўсотні добраахвотнікаў, дзясятак з якіх — замежныя, і штовечар ладзіць для іх культурна-асветніцкую праграму.

“Кірмаш праектаў” для Міншчын…

More presentations from budzma

Экспертка Валерыя Ваўкагонава параіла ім абавязкова ўключыць у працэс мясцовых жыхароў, каб яны паставіліся да дзіцячых пляцовак, муралаў як да свайго, а не як да дармовага “падарунка” невядомых маладзёнаў.

Валерыя Ваўкагонава

Журналістка Наста Баброўская з Барысава — сталая ўдзельніца імпрэз кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Узімку яна прэзентавала праект “Светлялечкі”, майстар-класы для бацькоў і дзяцей. Дзяўчына расказала, што месяц таму ў яе з’явілася ідэя правесці экалагічны сямейны фестываль.

Наста Баброўская

— Я хацела б натхніць маладыя сем’і на свядомы экалагічны лад жыцця і адпачынак з карысцю ўсёй сям’ёй, — кажа Наста.

Канцэпцыя і напаўненне фэсту да болю простыя: нуль адкідаў, веганская ежа, новае жыццё рэчаў. Калі не атрымаецца ў Барысаве, дзяўчына мае намер зрабіць івэнт у Жодзіне, на пляцоўцы “Свае”.

“Кірмаш праектаў” для Міншчын…

More presentations from budzma

— Я раіла б пачаць не з гарадскога фармату, а з суседскага. Паспрабуйце знайсці зацікаўленае таварыства ўласнікаў і прапануйце ім сваю ідэю. Можа атрымацца выдатны суседскі фэст ці свята двара, — кажа каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Мінскім рэгіёне Святлана Чакушка.

Святлана Чакушка

“Славутасці і таямніцы Стаўбцоўшчыны” — праект ад грамадскай ініцыятывы “Брук”, які прадставіў актывіст Міхась Міцкевіч.

— Мы прыглядаем за месцам, дзе жывём, — апісаў ініцыятыву “Брук” Міхась.

Міхась Міцкевіч

У чым сутнасць праекта? Ідэі папярэднічала цэлая гісторыя. У вёсцы Наваполле Стаўбцоўскага раёна быў млын XVIII стагоддзя. Нейкім чынам будынак не быў уключаны ні ў адзін кадастр, таму ў 2011 годзе яго без цяжкасцяў купіў прадпрымальнік і разабраў. Актывісты і сябры “Таварыства беларускай мовы” спрабавалі пісаць афіцыйныя лісты з просьбамі захаваць помнік (хоць афіцыйна ён не быў у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў), але ўсім зразумела, што млын ужо страчаны. Яшчэ адной падзеяй, якая натхніла ініцыятыву “Брук” зрабіць праект, было ток-шоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пра турыстычную адметнасць Стаўбцоўшчыны.

— Мы вельмі шануем дзядзьку Коласа, але раён славуты не ім адным, — кажа Міхась.

Ідэя актывістаў у тым, каб стварыць каталог усіх гісторыка-культурна помнікаў і каштоўнасцяў раёна, нават калі тыя афіцыйна імі не з’яўляюцца. Гэта дазволіць пазбегнуць сітуацыі, якая адбылася з 200-гадовым млынам у Наваполлі.

“Кірмаш праектаў” для Міншчын…

More presentations from budzma

Спачатку ініцыятыўная група плануе правесці экспедыцыі, каб дакладна разведаць, што яшчэ засталося неапісаным у Стаўбцоўшчыне (дарэчы, прасунутыя мясцовыя кажуць “Стаўпеччына”: маўляў, так больш мілагучна). Каталог мае з’явіцца ў папяровым і ў электронным выглядзе. Аўтары праекта ўпэўненыя, што іх даробак будзе цікавы гаспадарам аграсядзібаў, якіх можна прыцягнуць у праект у якасці спонсараў, краязнаўцам, мясцовым уладам і ўсім жыхарам. Усё-ткі пра мястэчка, адметнае не толькі роляй малой радзімы народнага паэта, напісана не так шмат.

Хрысціна Марчук
Фота — Аляксандр Кісялёў


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі

Беларус Сяргей Кныревіч, які жыве ў Чэхіі, напісаў кнігу «Магілы беларусаў у Чэхіі І Славакіі». У ёй ён сабраў...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

«Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Віктар Марціновіч разглядае на budzma.by серыял «Твань» («Топи») Уладзіміра Мірзоева Цікава назіраць, як імкліва...

valiancina_shauchenka
Замежжа

«У музеях ёсць трафеі з «Пагоняй». Шукаем сляды беларускай гісторыі ў Швецыі

У Швецыі і Беларусі дастаткова вялікая сумесная гісторыя, дзе было месца гандлі і супрацоўніцтву. Як на працягу...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    Замежжа
    «У музеях ёсць трафеі з «Пагоняй». Шукаем сляды беларускай гісторыі ў Швецыі
    Тэатр
    У гродзенскім драмтэатры не працягнулі кантракт з актрысай, якая ўдзельнічала ў запісе ў падтрымку звольненых калегаў
    Грамадства
    «Першая скрыпка пратэстаў». Сьпявачка зьехала ад перасьледу ў Стамбул і працягвае там беларускую справу
    Грамадства Каранавірус
    У Віцебску звальняюць лекара-рэаніматолага, які першым у Беларусі сумленна казаў пра ковід
    Грамадства
    Супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка пачатая крымінальная справа
    Літаратура
    Таня Скарынкіна і Ева Вежнавец. Жанчыны не здаюцца і выдаюць кнігі
    Грамадства
    «Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але за яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы
    Літаратура «Словы мацней»
    «Словы мацней»: Раман Абрамчук чытае Максіма Гарэцкага
    Літаратура
    Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»
    Грамадства
    «Мы глядзім не на пратэст, а на фармаваньне нацыі» — фатограф Зьміцер Брушко аб’яднаў свае здымкі з 2020-га з фатаздымкамі бацькі з 1990-х
    Краіна
    «Нас правяралі сем інстанцый». Мясцовыя ўлады хочуць знесці старадаўнія пабудовы пад Гальшанамі, уладальнік марыць пра скансэн
    Грамадства
    Закрылася берасцейская крама нацыянальных сувеніраў «Князь Вітаўт»

Афіша

  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 03.03 19:00Мова Нанова: беларускі бестыярый
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Шляхам Максіма Гарэцкага
    • Віктар Марціновіч: Забароненыя абаронцы
    • Палацы Брэсцкай вобласці

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM