• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.11.2016 | Замежжа

МЗС Польшчы ўзнагародзіў знакамі «Bene merito» Адама Мальдзіса і Валера Каліноўскага

Ганаровы знак «Bene merito»

У амбасадзе Польшчы ў Менску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларусаў польскімі ганаровымі знакамі «Bene merito» і «Pro Patria».

Сярод уганараваных знакам МЗС Польшчы «Bene merito» — карэспандэнт Радыё Свабода Валер Каліноўскі, прафэсар Адам Мальдзіс. Знакамі Ўправы ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў «Pro Patria» былі ўзнагароджаныя два беларускія ксяндзы і чатыры валянтэры, якія аднавілі крыжы на магілах польскіх вайскоўцаў у Браславе.

Ганаровы знак «Pro Patria»

Ганаровы знак «Pro Patria»

«Bene merito» ў перакладзе з лаціны азначае «Варты ўзнагароды», «Pro Patria» — «За Радзіму». Уручаецца сярэбраны знак за асабістыя заслугі перад Польшчай. Невыпадкова цырымонія ўзнагароджаньня праводзіцца ў лістападзе, калі Польшча адзначае Дзень незалежнасьці і Дзень польскай дыпляматыі.

На ўрачыстасьці ў Менск з Варшавы прыехаў Ян Юзэф Каспшык, кіраўнік Управы ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў. Разам зь ім прыехалі польскія вэтэраны.

Узнагароды з рук кіраўніка польскай дэлегацыі атрымалі ксяндзы Ян Пугачоў і Міхал Татаранка. Яны і чатыры валянтэры — Дзяніс Краўчанка, Ян Лапіцкі, Стэфан Лапіцкі і Чэслаў Рамізовіч — узнагароджаныя знакамі «Pro Patria» за ўпарадкаваньне могілак і аднаўленьне крыжоў на магілах польскіх вайскоўцаў у Браславе, якія памерлі ад ран у шпіталі ў 1919—1920 гадах.

Ян Юзэф Каспшык адзначыў пасьля ўручэньня знакаў:

Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk), кіраўнік Управы ў справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб

Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk), кіраўнік Управы ў справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб

«Ёсьць дзьве важныя даты на польскім шляху да незалежнасьці: 1768-ы, год заснаваньня Барскай канфэдэрацыі, і 1989-ы, калі была наноў вернутая незалежнасьць Польшчы. Ва ўсім сьвеце існуюць тысячы месцаў, дзе палякі пралівалі сваю кроў, каб Польшча была вольнай і сувэрэннай. І мэдалём „Pro Patria“ мы ўганароўваем тых, хто стараецца, каб гэтыя мясьціны памяці захоўваліся, у тым ліку і за межамі Польшчы, каб гэтыя месцы за мяжой былі знакамі нашай дарогі да незалежнасьці. Учора мы пабывалі ў Браславе, і я шчыра дзякую беларусам, якія ўпарадкавалі месцы пахаваньня і аднавілі крыжы на магілах польскіх барацьбітоў».

Журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі і прафэсар, дасьледнік, перакладнік Адам Мальдзіс уганараваныя за асабісты ўнёсак у разьвіцьцё беларуска-польскіх сувязяў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, які ад імя міністра замежных справаў Вітальда Вашчыкоўскага ўручыў ім ганаровыя знакі «Bene merito», заявіў:

Амбасадар Конрад Паўлік і Адам Мальдзіс

Амбасадар Конрад Паўлік і Адам Мальдзіс

«Я вельмі ўсьцешаны, што тут, на беларускай зямлі, мне выпаў гонар адзначыць ад імя міністра замежных справаў Польшчы дзьвюх асобаў, якія на працягу многіх гадоў мелі цесныя кантакты з прадстаўнікамі польскай інтэлігенцыі, умацоўвалі стасункі, будавалі масты паміж Польшчай і Беларусьсю і, што важней, паміж палякамі і беларусамі. І праз навуковыя дасьледаваньні, літаратуру, праз добрую журналістыку, рэпартажы, размовы паміж беларусамі і палякамі клапаціліся пра нашу агульную культурную спадчыну. Гэта вялізная справа, пра якую мы ведаем у Польшчы, памятаем тут і якую высока цэнім. Адзначэньне „Bene merito“ — гэта сьведчаньне нашай удзячнасьці».

Конрад Паўлік

Конрад Паўлік

Прафэсар Адам Мальдзіс з удзячнасьцю прыняў узнагароду і, як чалавек надзвычай крэатыўны, выказаў некалькі новых ідэяў:

«Беларусь падаравала Кракаву музэй Гутэн-Чапскіх. У свой час я пра гэта шмат пісаў, і ўрэшце адкрыўся музэй. У Кракаве ёсьць вуліца Гутэн-Чапскіх. Цяпер я зьбіраюся пісаць кнігу пра іх.

Адам Мальдзіс падпісвае кнігу амбасадару Паўліку

Адам Мальдзіс падпісвае кнігу амбасадару Паўліку

6 жніўня 2017 году мы будзем адзначаць 500-годзьдзе, як зьявілася на сьвеце Божым беларускае кнігадрукаваньне. Але гэта было пачаткам ня толькі беларускага, але і ўсходнеславянскага кнігадрукаваньня. І Скарына шукаў, каму перадаць эстафету. І, падобна, ён знарок паехаў з Прагі не праз Уроцлаў і Познань на Вільню, а паехаў у Кракаў, каб знайсьці сабе замену. І той заменай быў Іван, сын Фёдараў, родам зь Вілейшчыны. Мы павінны знайсьці ягоныя сьляды ў Ягелёнскім унівэрсытэце ў Кракаве, але гэта справа чыста тэхнічная.

Адам Мальдзіс

Адам Мальдзіс

Таксама ёсьць ідэя, каб, па аналёгіі з Інстытутам Польскім у Менску, у беларускай сталіцы зьявіўся Інстытут Францішка Скарыны. І я думаю, што будзем тут арыентавацца і на Інстытут Польскі, і на інстытут Гётэ, і гэта будзе працягам нашага супрацоўніцтва».

Конрад Паўлік узнагароджвае Валера Каліноўскага

Конрад Паўлік узнагароджвае Валера Каліноўскага

Журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі ганаровую ўзнагароду атрымаў у тым ліку за сваю кнігу «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» — расповед пра першую амбасадарку Польшчы ў незалежнай Беларусі, прафэсарку-беларусістку Эльжбету Смулкову, а таксама пра польска-беларускія сувязі ў ХХ стагодзьдзі.

Адам Мальдзіс, дарадца амбасады Марцін Вайцяхоўскі, Валер Каліноўскі

Адам Мальдзіс, дарадца амбасады Марцін Вайцяхоўскі, Валер Каліноўскі

Каліноўскі падзякаваў МЗС Польшчы за высокую ацэнку ягоных справаў, скіраваных на разьвіцьцё польска-беларускага сяброўства:

Валер Каліноўскі падпісвае сваю кнігу Яну Юзэфу Каспшыку

Валер Каліноўскі падпісвае сваю кнігу Яну Юзэфу Каспшыку

«Хачу сказаць, што гэта аванс для мяне. Я зьвязаны з Польшчай, з польскімі навукоўцамі і журналістамі больш за 25 гадоў. Гэта былі кантакты прафэсійныя, навуковыя, сярод іншага была сумесная праца ў этнаграфічных экспэдыцыях па Палесьсі і Гарадзеншчыне. Хацеў бы яшчэ раз падзякаваць гэтым людзям і таксама, як прафэсар Адам Мальдзіс, сказаць, што я маю новыя ідэі для працягу нашых польска-беларускіх справаў. На наступным тыдні мы з маёй сяброўкай прафэсаркай Ганнай Энгелькінг з Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук едзем у Столін, дзе ў 1930-я гады ў экспэдыцыях працаваў выдатны польскі этнасацыёляг Юзаф Абрэмбскі. Ён напісаў шмат кніг пра Палесьсе, і мы хочам яго там ушанаваць, дамовіцца пра разьмяшчэньне мэмарыяльнай шыльды».​

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу

Чыноўнікі маюць намер на заканадаўчым узроўні замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. Для гэтага хочуць унесці змены ў заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах — паведамляе TUT.by. Змены маюць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры

Гурт «Nizkiz» напісаў ці не галоўную песню пратэстаў у Беларусі — «Правілы». Праект «Жыццё-маліна» адправіўся ў родны для гурта Магілёў, дзе сустрэўся з музыкантамі, піша Наша Ніва. ...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM