• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.04.2018 | Мастацтва

На беларускім аўкцыёне за $800 прадаецца праца настаўніка Марка Шагала

На інтэрнэт-аўкцыёне ay.by выстаўленая на продаж карціна Юдэля Пэна — вядомага віцебскага мастака пачатку ХХ стагоддзя, настаўніка Марка Шагала. Дакладней, аўтарства карціны прыпісваецца Юдэлю Пэну.

Той, хто выставіў лот, сцвярджае, што праца прайшла “экспертызу дзяржаўнай установы Рэспублікі Беларусь”. Пасля дадаў, што экспертызу праводзілі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Але адсканаваны дакумент не паказвае.

Продаж карціны пачаўся з аднаго рубля. За суткі цана паднялася ў 1650 разоў! Але гэта не шмат: у Расіі за працы Пэна просяць $90 тысяч.

“Рабін”

У аддзеле сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Еўрарадыё распавялі, што перыядычна адказваюць на запыты наконт карцін Пэна:

“Перыядычна нам прывозяць на атрыбуцыю працы Пэна. У мінулым годзе, дакладную дату не скажу, нам прывозілі Пэна. На жаль, не памятаем, які вынік тады паказала атрыбуцыя. Але, увогуле, бывае па-рознаму. У тым ліку, і што аўтарства таго ці іншага мастака пацвердзіцца”.

Дык, можа, Нацыянальны мастацкі музей набудзе карціну Пэна для сваёй калекцыі?

Намеснік генеральнага дырэктара музея Аляксей Харак распавёў Еўрарадыё, што яны зацікаўленыя ў гэтым, аднак з аўкцыёнамі не працуюць:

“У нас няма такой практыкі, каб Нацыянальны мастацкі музей удзельнічаў у аўкцыёнах. Мы зацікаўленыя ў папаўненні, але ў нас закупкі за кошт дзяржаўных сродкаў, таму мы працуем з уладальнікамі ці з праваўладальнікамі, і так папаўняем свае калекцыі.

Калі б яе да нас прынеслі, яна нас задаволіла б і ў нас былі б сродкі для яе пакупкі, мы б яе купілі. Тым больш, што я ўзгадваю, што ў мінулым годзе нам прыносілі падобную па апісанні карціну Юдэля Пэна. Аднак я яшчэ тады не быў намеснікам дырэктара і не ведаю, ці прапаноўвалі нам яе купіць”.

Дарэчы, Нацыянальны мастацкі музей кожны год праводзіць тэндар на закупку “арыгіналаў твораў жывапісцаў, графікаў і скульптараў”. У 2018 годзе на 30 прадметаў мастацтва вылучана 60 тысяч рублёў.

Працу Пэна “адрэстаўравлі” па знаёмстве і спрабуюць прадаць ужо 10 гадоў?

У абмеркаванні лота з’явіўся цікавы каментарый, які неўзабаве выдалілі мадэратары. Карыстальнік пад нікам “kalyan-masters” сцвярджае, што карціна Пэна, пра якую ідзе гаворка, была на ⅔ разбураная. Па знаёмстве яе адрэстаўравалі, і спрабуюць прадаць апошнія дзесяць гадоў:

Дакладнасць звестак, выкладзеных у гэтым каментарыі, натуральна, выклікае сумневы. Як, пакуль што, і сапраўднасць карціны, выстаўленай на аўкцыён.

Белгазпрамбанк: Юдэль Пэн не падпадае пад нашы крытэрыі

Куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка і кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Зіменка распавёў Еўрарадыё, што Юдэль Пэн — па-за інтарэсамі банка:

“Нам прапаноўвалі гэтую працу Юдэля Пэна. Але справа ў тым, што Юдэль Мойшавіч Пэн не нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Нягледзячы на ​​тое, што ён аказаў прынцыпова важны ўплыў на развіццё не толькі Марка Шагала, але і ў цэлым на Віцебскую мастацкую школу, ён не падпадае пад нашы крытэрыі.

У нас яны даволі простыя: аўтар павінен нарадзіцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, унесці ўклад у развіццё беларускага мастацтва і не быць прадстаўленым у дзяржаўных і прыватных калекцыях. Працы Юдэля Мойшавіча добра прадстаўленыя ў Нацыянальным мастацкім музеі і ён не нарадзіўся ў межах сучаснай Беларусі. Адзінае, што мы маглі тут зрабіць — звярнуць увагу нашых калег з Музея першага народнага мастацкага вучылішча ў Віцебску”.

Да канца таргоў засталося пяць дзён. Дзяржаўны музей з аўкцыёнамі не працуе, а буйны прыватны калекцыянер у лоце не зацікаўлены. Хто набудзе карціну Пэна, і ці застанецца яна ў Беларусі? Адзіная надзея — на Музей першага народнага мастацкага вучылішча ў Віцебску.

Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах» — так назвала Паліна Амяльянчык старонку ў «Інстаграме». І гэта сапраўды погляд закаханай! Выбіраючы аддаленыя ад цэнтра мястэчкі і непапулярныя, малавядомыя турыстам...

Апошнія навіны

    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM