Напярэдадні афіцыйнага адзначэння 950-годдзя Мінска адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска разам з Упраўленнем справамі прэзідэнта адкрылі незвычайныя арт-аб’екты ў раёне плошчы Свабоды.
Апоры ліхтарных слупоў стылізавалі на ўзор слуцкіх паясоў — яны зробленыя з пластыку, на якім намаляваны гістарычны малюнак з рэальнага поясу.
Адкрывалі тыя слупы кіраўнік Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі, дэпутат Ігар Марзалюк, памочнік прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік Шораца ды інш.
У вітальным слове Бузоўскі сказаў, што апроч таго, што гэта проста прыгожа (а па цане — як звычайная афарбоўка), такі крок спрыяе гістарызму, падкрэслівае беларускую культуру.
Усяго такіх слупоў шэсць. У перспектыве плануецца і далей аздабляць апоры на асноўных праспектах горада.