• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.01.2021 | Грамадства

Народны сход ужо менш як празь месяц. Што пра яго вядома?

Першы Ўсебеларускі народны сход прайшоў яшчэ ў 1996 годзе. Сёлета павінен адбыцца ўжо шосты. Хто туды паедзе, і што там будуць абмяркоўваць? Распавядае Радыё Свабода.


Усебеларускі сход 2016 году
Усебеларускі сход 2016 году

28 сьнежня 2020 году Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што шосты Ўсебеларускі народны сход пройдзе ў Менску 11–12 лютага. Гэта ня першы раз, калі УНС адбываецца ня перад прэзыдэнцкімі выбарамі, а пасьля іх. Так было ў 1996 годзе і ў 2016-м. Апанэнты афіцыйнага Менску з Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва ўжо заявілі, што лічаць Сход незаконным.

Хто туды паедзе? 

Паводле афіцыйнай інфармацыі — 2700 чалавек з усёй Беларусі, якія будуць прадстаўляць самыя розныя групы грамадзтва. Гэта не рэкорд: у першым Усебеларускім народным сходзе ўдзельнічалі 4740 чалавек. Затое ва ўсіх астатніх — толькі каля 2500. Прычыны павелічэньня колькасьці ўдзельнікаў шостага сходу невядомыя.

Ужо вядома, што сярод удзельнікаў УНС ёсьць Аляксандар Лукашэнка. Яго абралі прадстаўніком Магілёва. Воранаўскі раён, сярод іншых, прадставіць шматгадовы паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман. Але гэта хутчэй выключэньне. У асноўным дэлегаты будучага сходу — мясцовыя чыноўнікі і дырэктары, а таксама рабочыя дзяржпрадпрыемстваў і ўстановаў самых розных узроўняў. Усе кандыдатуры зацьвярджаюцца мясцовымі саветамі. Гэта рэглямэнтуе адмысловы ўказ Лукашэнкі № 492, падпісаны 28 сьнежня 2020 году. Актывісты НАК пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі ўжо зьвярнулі ўвагу, што такі падыход супярэчыць беларускаму заканадаўству. У прыватнасьці, закону «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», які дазваляе вылучаць на народныя сходы сваіх прадстаўнікоў працоўным калектывам, палітычным партыям, рэлігійным грамадам і іншым групам.

Ужо ў студзені зьявілася інфармацыя, што на сход запросяць таксама асобных прадстаўнікоў «старой» апазыцыі. У прыватнасьці, кагосьці з рухаў «За свабоду» і «Гавары праўду». Кіраўнік першай са згаданых арганізацый, Юры Губарэвіч, у размове са Свабодай расказаў, на якіх умовах гэта магчыма.

«Мы пакуль не атрымлівалі ніякіх афіцыйных запрашэньняў, ёсьць толькі чуткі, — сказаў Губарэвіч. — Але калі запрашэньне паўдзельнічаць мы ўсё ж атрымаем, то гатовыя яго разгледзець. Пры ўмове выкананьня трох патрабаваньняў — вызваленьня ўсіх палітвязьняў, расьсьледаваньня злачынстваў сілавікоў і прызначэньня новых выбараў — мы гатовыя прыняць удзел ва Ўсебеларускім народным сходзе».

Што там будуць абмяркоўваць? 

Пакуль ніхто дакладна ня ведае. Звычайна на Ўсебеларускіх народных сходах абмяркоўвалі пляны на наступную «пяцігодку», што надавала ім падабенства да зьездаў КПСС. Таксама сходы адыгрывалі сваю ролю ў перадвыбарнай агітацыі Аляксандра Лукашэнкі, таму што тры з шасьці праходзілі непасрэдна перад правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Шосты УНС таксама чакаўся яшчэ мінулай вясной, аднак адбудзецца толькі ў лютым 2021-га. Афіцыйна ён пройдзе «з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаваньні пытаньняў дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця краіны».

Чуткі пра тое, што 11–12 лютага на УНС будзе зьмененая Канстытуцыя Беларусі, нават прымусілі выказвацца на гэты конт Лукашэнку.

«Мяне папракаюць, што я там хачу такім чынам уладу сваю падоўжыць, — казаў Лукашэнка на сустрэчы з супрацоўнікамі цэнтру дзіцячай анкалёгіі. — Слухайце, глупства поўнае. Калі я захачу сваю ўладу падоўжыць, дык у мяне ёсьць усе магчымасьці застацца прэзыдэнтам. На Ўсебеларускім народным сходзе я буду старшынёй. Той, хто баіцца, што Лукашэнка застанецца ва ўладзе, павінен маліцца, каб я стаў нейкім там старшынёй гэтага сходу. Ніхто паўнамоцтвы шалёныя на Ўсебеларускі народны сход адпраўляць ня будзе. Кіраўніком дзяржавы будзе прэзыдэнт. Гэта вы яго выбераце. Прэм’ер-міністар будзе, парлямэнтарыі і іншыя».

Пазьней у дзяржаўных СМІ зьявілася інфармацыя, што праект новай Канстытуцыі будзе распрацаваны бліжэй да канца 2021 году. Так што чакаць яго абмеркаваньня падчас Усебеларускага народнага сходу, відаць, таксама ня варта.

Што кажа апазыцыя? 

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады і старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка 5 студзеня заявіў, што ўдзельнікі Ўсебеларускага народнага сходу ў будучыні могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці за ўдзел у зьмене канстытуцыйнага ладу краіны. У тым выпадку, калі УНС зацьвердзіць такія зьмены. Таксама Латушка заяўляе, што ўдзельнікі Сходу могуць быць унесеныя ў «чорныя сьпісы» Эўразьвязу, і абяцае бліжэйшым часам сумесна з кампаніяй «Честные люди» апублікаваць плян па дэлегітымізацыі УНС.

У арганізацыі Паўла Латушкі таксама паведамляюць, што прынамсі некаторых з удзельнікаў будучага Сходу ўключылі ў сьпісы дэлегатаў бязь іх ведама. На думку палітыка, гэта робіцца мясцовымі кіраўнікамі з мэтай аказаць ціск на падначаленых.

Поўны сьпіс удзельнікаў шостага Ўсебеларускага народнага сходу абяцаюць апублікаваць 18 студзеня. Прыкладна тады ж НАК вызначыцца з санкцыямі супраць дэлегатаў форуму.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM