• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.12.2016 | Літаратура

Наш чалавек у Палтаве”: Іна Снарская як амбасадар беларускай літаратуры

_7261

У Іны Снарскай не самы звычайны для беларускага пісьменніка лёс: нарадзіўшыся ў Полацку і атрымаўшы дыплом інжынера-будаўніка, спадарыня Іна пераехала ва Украіну, дзе працуе на тэлебачанні і пры гэтым працягвае пісаць вершы па-беларуску і выдавацца на Радзіме.

_7179

Алесь Пашкевіч, пісьменнік: “Іна Снарская працягвае традыцыі Янішчыц, Геніюш. Мы вельмі радыя, што ў беларускай культуры ёсць Іна, кожны радок якой напоўнены нацыянальным пульсам, беларускай ідэнтычнасцю”.

Гэтым разам спадарыня Іна завітала ў Мінск з нагоды выхаду дыска з уласнымі вершамі.

— Ідэя з’явілася паўтара года таму, калі мы разам з Таццянай Грыневіч вярталіся з Зэльвы, размаўлялі пра паэзію і пра тое, што прыехаць у Беларусь нават раз на год не вельмі проста, — кажа спадарыня Іна. — Тады Таццяна і прапанавала зрабіць дыск у серыі “Галасы паэтаў”. Так з’явіўся дыск “Ад сэрца да сэрца — дарога…”

Іна Снарская — паэтка-традыцыяналістка, падчас навучання ў Наваполацку яна трапіла на легендарныя “Крыніцы”, дзе пад уплывам Уладзіміра Арлова і іншых знакавых для Беларусі аўтараў пачала пісаць вершы па-беларуску.

Аўтары прадмоваў да яе кніг — Рыгор Барадулін і Міхась Скобла. Да таго ж Барадулін прысвяціў спадарыні Іне верш і ў свой час даў рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў.

_7202

Наталка Бабіна, пісьменніца: “Са спадарыняй Інай мы пазнаёміліся нядаўна, калі стваралі Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП і пачалі выпускаць альманах “Справа”. Для мяне вялікі гонар, што ў нашым таварыстве ёсць такія людзі, як Іна, якія аб’ядноўваюць беларускую і ўкраінскую культуру”.

Цяпер спадарыня Снарская, якая стала жыве ў Палтаве, займаецца здымкамі дакументальных фільмаў, працуе на тэлебачанні. У Мінску яна прэзентавала фрагмент новага фільма, прысвечанага Лесі Украінцы, дзе паэтычна пераасэнсоўвае вобраз адной з найважнейшых для Украіны гістарычных постацяў.

Вершы па-ўкраінску спадарыня Іна таксама піша, яе кнігі-білінгвы даюць добрую нагоду ўбачыць, што ўкраінская і беларуская культуры надзвычай блізкія. “Я жыву марамі пра беларуска-ўкраінскае памежжа”, — прызнаецца паэтка.

Да таго ж Іна Снарская бярэ актыўны ўдзел у жыцці Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

— Для мяне гэта родныя людзі, адной са мной крыві, — кажа яна і згадвае Першы з’езд беларусаў свету. – Гэта быў неверагодны ўздым, калі мы ўсе разам, беларусы розных краінаў, сустрэліся на Радзіме. На з’ездзе выступаў Васіль Быкаў, а пасля мы спявалі на прыступках Опернага тэатра.

_7217

Алена Макоўская, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”: “Сапраўды, з Інай мы першы раз пабачыліся на славутым першым з’ездзе. Гэта было неверагоднае адчуванне, вялікае свята, калі людзі з розных краін сустрэліся на сваёй зямлі. Мяне вельмі цешыць, што Іна ўвесь гэты час з намі. Для мяне Іна — увасабленне жаночай прыгажосці і прыгажосці беларускага слова, адна з тых, хто стварае Беларусь там, дзе нас няшмат”.

У хуткім часе ў часопісе “Дзеяслоў” мусіць з’явіцца апавяданне спадарыні Іны “Рукі дзеда”. Аўтабіяграфічны тэкст распавядае пра арышт дзеда паэткі, які трапіў пад рэпрэсіі 30-х гадоў. Увогуле, тэма мінулага, тэма ўспамінаў вельмі важная для паэткі. Яна прыгадвае, як Анатоль Сыс калісьці параіў ёй не пісаць вершы пра каханне, бо “гэта несур’ёзна”, а праз дзесяць гадоў прызнаў, што не меў рацыі. Яна прыгадвае сустрэчы з класікамі літаратуры і проста з сябрамі.

— Для мяне кожны прыезд у Беларусь — як малітва, вельмі сакральнае адчуванне. Мне вельмі не хапае вашых вачэй, сустрэч з вамі, — кажа паэтка.

_7213

Людміла Рублеўская, пісьменніца: “Так склалася, што мы з Інай з аднаго пакалення і ішлі паралельнымі шляхамі. Яе дыплом называўся “Тралейбусны парк на 300 машын”, мой — “Школа на 50 вучняў”. Сёння мы жывем у розных дзяржавах, але літаратура ўсё адно не мае межаў. Цікава, для беларуса з’ехаць за мяжу і там уладкавацца — нічога складанага, а вось застацца там беларусам атрымліваецца не ў кожнага”.

У спадарыні Іны шмат творчых планаў – яны тычацца і першага ўкраінскамоўнага зборніка вершаў, і далейшай працы на тэлебачанні, а таксама новага беларускамоўнага зборніка, які яна пастараецца прывезці ў Беларусь ужо вясной.

_332

Барыс Пятровіч, пісьменнік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў: “Я лічу Іну Снарскую паўнамоцным амбасадарам беларускай літаратуры ва Украіне. Дзякуючы яе кнігам-білінгвам мы не толькі адчуваем еднасць дзвюх культур, але і вяртаемся бліжэй да ВКЛ”.

Мікалай Левертаў

Фота: Зарына Кандрацьева


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

26 студзеня раніцай супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль», піша TUT.BY. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэрах адбываюцца агляды...

valiancina_shauchenka
Грамадства

На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Пра гэта Tut.by паведамілі яго калегі. Як распавялі калегі Дзяніса, яго затрымалі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM