• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.09.2018 | Гісторыя

«Наша гісторыя»: сэкс будзе

У кнігарні «Акадэмкніга» прайшла сустрэча з аўтарамі новага часопіса «Наша гісторыя». Падобнага ажыятажу вакол друкаванага выдання не было 25 год.
nn.by

nn.by

Асабіста я апошні раз бачыў чаргу за друкаванымі СМІ напэўна на пачатку 90-ых. Тады на Якуба Коласа працавала кропка, дзе прадавалі скандальнае выданне «Спид-инфо». Тую кропку стала штурмавалі эратаманы, пакуль Мінгарсавет прыблізна ў 95-ым не забараніў продаж згаданага СМІ.

Давялося чакаць амаль 25 год, каб зноў пабачыць падобны ажыятаж. На гэты раз 4 верасня 2018 года салідная чарга стаяла ў краме «Акадэмкніга», каб набыць выданне «Наша гісторыя». Прычым некаторыя трымалі ў руках адразу па 5—7 асобнікаў. «Замовілі сябры з правінцыі», — тлумачылі пакупнікі. Хапала ў чарзе і сведкаў таго, як хутка знікаюць часопісы ў кіёсках. Пазней арганізатары мерапрыемства прызналіся, што баяліся зрыву імпрэзы праз недахоп асобнікаў, наклад якіх склаў каля 6500 экзэмпляраў.

Пакуль чарга трывала, на другім баку крамы «Акадэмкніга» пачалася анансаваная аўтограф-сесія. Імпрэзу адкрыла прадстаўніца кнігарні, якая падзяквала рэдакцыі за супрацоўніцтва. Пасля слова далі Андрэю Дынько – галоўнаму рэдактару «Нашай гісторыі». Сп. Дынько распавёў, адкуль узялася ідэя праекта (поспех падобных выданняў на Захадзе), пазнаёміў з рэдакцыйным калектывам, падзяліўся планамі. Так, ужо 22-га верасня выйдзе другі нумар НГ, які будзе прысвечаны Кастусю Каліноўскаму.

 Цікава, што паспяховы start-up не пераканаў частку аўдыторыі. Сярод наведвальнікаў імпрэзы былі тыя, хто прагназаваў хуткую трансфармацыю НГ ў жоўтае выданне. Іншыя, наадварот, віталі нараджэнне праекту як дамбу на шляху навалы «русского мира». З іншага боку, і першых, і другіх памірыла ідэя пра тое, што «Наша гісторыя», магчыма, верне ў Беларусь культуру чытання друкаваных тэкстаў.
Аўтограф-сесія вылілся ў сапраўдны хаос, паколькі ўсе журналісты ламануліся наперад да імправізаванай сцэны. Бенефіцыярам вадавароту людскіх патокаў аказалася аўтарка змешчанага ў НГ коміксу для дзяцей. Яна выпадкова заняла месца паміж журналістамі і публікай. Сярод іншага, мастачка прыватна прызналася, што ў наступным нумары НГ з’явіцца супергерой Вітаўт.

Увогуле, наяўнасць у гістарычным часопісе дзіцячай секцыі — нешта новае. У тым ліку праз тое, што сучасныя гісторыкі актыўна цікавяцца гендарнымі аспектамі гістарычнага працэсу. Як можа сумясціць у адным выданні дзіцячую старонку і, напрыклад, публікацыі пра сэксуальных маньякаў або гомасэксуалістаў?

Менавіта пра гэта давялося спытаць рэдактара НГ. Сп.Дынко паабяцаў, што новае выданне будзе ў трэндзе сучасных гістарычных даследванняў. Бацькі, па яго словах, знойдуць спосаб, каб іх дзеці не пазнаёміліся з надрукаванымі ў НГ фрывольнымі тэкстамі і ілюстрацыямі.
Алег Новікаў, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM