• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.01.2011 | Свой погляд Наша Страва - 2

Наша Страва – 2: Журавіны

Неяк непрыкметна некалькі гадоў таму Беларусь выйшла на 3-е месца ў свеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце — пасля Чылі, Канады і ЗША. Прамысловае вырошчванне гэтай шляхетнай ягады пачалося ў нас чвэрць стагоддзя таму, а сёння яе ўжо ўмеюць вырошчваць на плантацыях і збіраць камбайнамі… але міжнародны попыт на журавіны вельмі нестабільны. За апошні год цэны, па якіх у нас згодныя купляць ягады замежныя аператары — выключна ў якасці сыравіны, — упалі ледзь не ўтрая. Што, дарэчы, зусім не значыць, што раздробныя кошты на прадукты яе перапрацоўкі ў заходніх гіпермаркетах упалі прапарцыйна. Проста крызіс — заўжды добрая нагода для цэнавага дыктату закупшчыка, які карыстаецца неадукаванасцю вытворцы, адсутнасцю выхадаў у яго на канчатковых спажыўцоў. Азбука рынку.

Канечне, гэтая праблема датычыць не толькі журавінаў. Адмаўляючыся думаць над брэндынгам, над канцэптуалізацыяй сваіх прадуктаў, краіна прадае вынікі адносна малакваліфікаванай працы затанна, як абстрактны і ананімны No-Name. Няхай сабе не бананавая, але бульбяная і, як бачым, журавінная рэспубліка.

Попыт на журавіны ў свеце, зацікаўленасць у іх унікальных дыетычных якасцях трэба культываваць самім. Цэйлонская гарбата або калумбійская кава прасоўваюцца на сусветным аграрным рынку скаардынаванымі высілкамі кампетэнтных урадавых агенцый адпаведных дзяржаваў і асацыяцый іх вытворцаў, якія ўважліва сочаць як за захаваннем стандартаў якасці прадукцыі, асабліва змагаючыся з кантрафактам, так і за яе іміджам, які складаецца з публікацый у СМІ, PR- і нават адукацыйных акцый па ўсім свеце. Хто ведаў 10 гадоў таму пра травяную гарбату Roiboos? А сёння гэта ўжо прадукт, які трывала асацыюецца з іміджам Паўднёвай Афрыкі, хай сабе і крыху ніжэй за дыяменты…

Пры мэтанакіраванай працы «Беларускія журавіны» (уключна з прадуктамі іх перапрацоўкі) маглі б зрабіцца сусветна вядомым прадуктам, з ліку тых, што прынята называць «геаграфічнымі індыкатарамі» (GI). Але для гэтага трэба было б зрабіць шэраг захадаў як у адміністраванні, так і ў гуманітарнай сферы.

Ну і, канечне, трэба навучыцца вырабляць з журавінаў якасныя гатовыя прадукты. Пажадана — унікальныя, якіх няма або вельмі мала на сусветным рынку. Напрыклад, журавінавы квас. Рэцэпты яго можна сустрэць амаль у любой кнізе па літоўскай кухні (не будзем тут расшыфроўваць шматзначнасць тэрміну «літоўская»), але прамыслова гэты напой у нашых суседзяў не вырабляецца. Дарэчы, «звычайны», хлебны беларускі квас браджэння карыстаецца досыць высокай рэпутацыяй у суседніх краінах, уключаючы досыць «квасную» Літву, якія за апошнія дзесяцігоддзі паспелі амаль пазбавіцца натуральнага квасу, перайшоўшы на танныя «парашковыя» імітацыі. Таму гэтая ніша вольная, але нешта пакуль не бачна беларускіх вытворцаў, якія б рынуліся ствараць новы прадукт. Да што там, нават журавінавага морсу айчыннай прамысловай вытворчасці не бачна — затое ёсць расійскія прадукты. Як жа так, чаму нашы вялікія браты ўмеюць вырабляць і прадаваць морс, а мы — не? Можна пахваліць нашых харчавікоў за журавіны ў цукры — але і тут ёсць над чым працаваць (дызайн пакунку, а асабліва канцэпцыя прасоўвання на рынак, камерцыйная легенда), калі паставіць задачу стварыць прадукт-«візітоўку», які б годна рэпрэзентаваў краіну і яе культуру.

Напрыклад, журавінавая гарэлка «Фінляндыя» — істотная частка іміджу краіны Суомі ў свеце, хаця і далёка не адзіная рэч, якой фіны маюць права ганарыцца. А вось нейкай якаснай і «культавай» нашай журавінаўкі не ведаю, на жаль. (Традыцыйныя рэцэпты са шляхецкіх спіжарняў апошняе стагоддзе незапатрабаваныя). Але ж, магчыма, і джэмы, мармелады, цукеркі з як след раскручаных Беларускіх журавінаў маглі б прадавацца і ў Расіі і ў Еўропе, хіба не? Або, можа, давайце паспрабуем спачатку зразумець, як нас абышлі чылійцы, якія пачалі прамысловую культывацыю журавінаў на 10 гадоў пазней, або што найперш карыстаецца попытам з журавінных прадуктаў на цяперашні момант. «Банальныя» сокі, якія някепска прадаюць кемлівыя чылійцы, падкрэсліваючы карыснасць для ўралагічных хворых? Вострыя соўсы для мяса? Ну дык давайце вучыцца іх рабіць, панове, што ж мы чакаем літасці ад дзядзькі перакупшчыка…

Журавінавы квас

1 кг журавінаў
4 л вады
5 шклянак цукру
50 г дражджэй

Журавіны прамыць, растаўчы, адціснуць сок. Пакінутыя жамерыны не выкідаць, а заліць вадой, давесці да кіпення і кіпяціць, пакуль вада не зробіцца чырвонай. Затым астудзіць да 30-40°С і працадзіць праз некалькі пластоў марлі ў эмаляваную, шкляную ці керамічную ёмістасць.

Дадаць адціснуты журавінавы сок, цукар і разведзеныя ў невялікай колькасці цёплага журавінавага адвару дрожджы. Усё добра перамяшаць і пакінуць для браджэння на суткі.

Разліць па бутэльках, старанна закаркаваць і вытрымаць на холадзе перад падачай.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 на 10 красавіка

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала свежую афіцыйную статыстыку па распаўсюджванні каронавіруса ў краіне. Па стане...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў

Новы міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у эфіры «Клуба рэдактараў» спачатку сказаў, што Мінінфарм не ператворыцца...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Размова з Надзеяй Кандрусевіч: новы выпуск праграмы «Кантэкст»

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску

Раней на станцыях, дзе абвесткі робяцца не аўтаматызаваным чынам, найчасцей яны гучалі па два разы толькі па-расійску. Тое,...

Апошнія навіны

    Каранавірус
    Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 на 10 красавіка
    Грамадства
    Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў
    Літаратура
    Размова з Надзеяй Кандрусевіч: новы выпуск праграмы «Кантэкст»
    Грамадства
    Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску
    Музыка
    «Забаранілі піць, паліць і займацца музыкай. Ён спытаў, навошта тады жыць». Выйшла біяграфія культавага беларускага музыкі
    Грамадства
    Новы законапраект аб СМІ: абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, пазбаўляць акрэдытацыі, прыцягваць да адказнасці
    Літаратура
    «Не тчэ, забыўшыся, рука». Выйшла з друку кніга Зьмітра Саўкі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце»
    Грамадства
    Ляўрэатамі прэміі «Гонар журналістыкі» сталі палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч
    Грамадства
    «Усё цяжэй захоўваць веру». Запіскі Юліі Слуцкай з СІЗА
    Каранавірус
    Беларускі стартап распрацаваў сэрвіс па выяўленні бессімптомнай пнеўманіі
    Грамадства
    Суддзя вырашыў пачытаць кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя»
    Літаратура
    Алесь Аркуш пра пісьменьнікаў і літаратуру: «Легенда мацнейшая за талент»
    Тэатр
    «У Беларусі ідэалёгія замяніла культуру». Стваральнікі ўнікальнага гомельскага тэатру пасьля перасьледу зьехалі ў Варшаву
    Краіна
    Пяць касцёлаў Гродзенскай вобласці, куды абавязкова трэба трапіць
    Гісторыя
    Гісторык: Бел-чырвона-белы сцяг замацаваўся як нацыянальны ў Заходняй Беларусі

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 14.04 17:00Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны анлайн-клуб Святланы Алексіевіч
  • 14.04 18:00Открытие выставки «Реальность»
  • 15.04 19:00Анлайн-канцэрт Піта Паўлава
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Калі ўсё забаронена
    • Віктар Марціновіч: Калі судзіць пачынае музыка
    • Няма ні на што сіл. 5 падказак, дзе іх знайсці
    • Неверагодныя 107 гадоў Барыса Кіта
    • «Трэба рэзаць, інакш праз дзве гадзіны вам канец». Альгерд Бахарэвіч пра аперацыю, пратэсты і жыццё ў Аўстрыі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM