• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.05.2012 | Захапленні

Наста Някрасава: «Расказваць пра Беларусь — місія ўсіх, хто жыве за яе межамі» (фота, відэа)

Доўгі час Наста Някрасава марыла пра сустрэчу з гэтым чалавекам. Яна чула, што ён, як пустэльнік, пасяліўся дзесьці на хутары, жыве ў адзіноце, усё гэтак жа адданы сваёй справе: рэстаўруе музычныя інструменты, грае на іх пасярод паляны і час ад часу прымае сваіх вучняў. Якім жа было яе здзіўленне, калі «Будзьма» арганізавала доўгачаканую сустрэчу з гуру беларускай культуры, з Алесем Ласём — музыкам, які грае на неймавернай колькасці інструментаў, рэстаўратарам, мастаком, даследчыкам беларускай народнай музыкі.

Іх гутарка доўжылася бясконца: у нейкі момант дыктафон зламаўся, не вытрымаўшы канцэнтрацыі вузкаспецыялізаваных музычных тэрмінаў, а Наста і Алесь усё абмяркоўвалі розныя тэхнікі ігры на цымбалах. Без сумневу, гэта самыя захопленыя людзі праекту «Захапленні»!

Самыя цікавыя моманты сустрэчы Насты і Алеся – у нашым відэаматэрыяле.

Наста: Як я марыла пра тое, каб пазнаёміцца ​​з вамі, убачыць, ці праўда тое, што пра вас расказваюць! Вельмі радая сустрэчы! Як вы жывяце тут адзін?

Алесь: Паціху, вось у гэтым сезоне ўжо дакладна хату скончу…

Наста: Вы і сапраўды агратурызмам заняліся? Я ведала, што вы тут у лесе адзін, рэстаўруеце, а пра агратурызм толькі цяпер, па дарозе да вас, дазналася. Гэта праўда?

Алесь: Так, да мяне прыязджаюць на майстар-класы, на экскурсіі — я не такі ўжо пустэльнік! (смяецца) Ну, праходзь! Вельмі рады табе! Хутка будзем гарбату піць!

Наста: Цяпер усе кудысьці з’язджаюць: вось і вы за горад ад цывілізацыі ўцяклі. Вакол гавораць, што трэба ехаць у іншыя краіны, дзе жыць лепш і перспектыўней. Нават таксіст сёння з раніцы расказваў мне, як яму складана выжываць у Беларусі, што збіраецца пераязджаць у Адэсу. Задумалася і я, ці вярнуся на Радзіму (я цяпер вучуся і жыву ў Польшчы). Мае сябры кажуць, што калі я прыязджаю сюды, то паводжу сябе неяк больш упэўнена. Нават і не ведаю, адкуль гэтая ўпэўненасць бярэцца: тут усё так няпэўна…

Алесь: Думаю, упэўненасці надае адчуванне роднай зямлі, радзімы. Бо яно як… можна высекчы ўсе векавыя дрэвы, зруйнаваць помнікі архітэктуры (як зрабілі з Мірам і Нясвіжам), можна паставіць народ на калені — усё гэта балюча і непрыемна. Але з намі заўсёды будзе сіла радзімы, гэтага ў нас не адабраць. А тое, што ўцякаюць, дык гэта пытанне прыярытэтаў. У 2002 годзе пасля працяглага жыцця ў Польшчы я вярнуўся сюды з ясным разуменнем таго, што я хачу рабіць. Але нядаўна зноў быў там з канцэртамі і пачуў ад сяброў, маўляў, рана ты, Алесь, паехаў, тут такія гранты ў Польшчу пайшлі, з усёй Еўропы!.. Тое, што зачароўвае іх, для мяне не надта важна.

Наста: Усё гэта так: мы ідзем дарогай, якую самі выбіраем. І тыя, хто з’язджае за мяжу, таксама. Але ці не здраджваем мы? Вось я з’ехала ў Польшчу, каб вучыцца, шчыра кажучы: там ёсць усе ўмовы для гэтага, там нескладана знайсці асяроддзе, якое цікавілі б тыя ж самыя рэчы, што і мяне, там хочацца развівацца і займацца тым, што падабаецца. У Беларусі я часта чую, што займацца любімай справай нявыгадна, а музыкі тут зусім без капейкі сядзяць. Дык вось ці не здраджваю я, з’язджаючы ў Польшчу?

Алесь: Ні ў якім разе! Трэба ездзіць, падарожнічаць, шукаць, даследаваць. І сябе шукаць у тым ліку. Я сам 10 гадоў жыў і працаваў у Польшчы, потым былі Германія і ЗША. І толькі вярнуўшыся з Амерыкі, я зразумеў, што мой дом тут. І адразу пасяліўся, на хутары «Барок», які, дарэчы, купіў калісьці даўно, нават не ўяўляючы, што буду тут пастаянна жыць. А вось глядзіце: вярнуўся пасля столькіх падарожжаў.

Наста: Я цяпер думаю, што толькі ў сваёй краіне ты можаш быць сваім, бо там ты чужы: і знаходзячыся там, усё складаней адчуваць гэтае «сваё». Акрамя таго, мы жывем у час, калі амаль адсутнічае такое паняцце, як «патрыёт». Людзі едуць у розныя краіны і завуцца «людзьмі свету». То бок сёння няма ў людзей прывязанасці да аднаго места: мая маці нарадзілася ў Сібіры, я — у Казахстане, а радзіма мая — Беларусь…

Алесь: Я адкажу з эгацэнтрычнага пункту гледжання: нашыя продкі, карані, якія тут, у зямлі — гэта прах нашых дзядоў і прадзедаў, і з часам пачынаеш адчуваць, што ты тут патрэбен. Гэта як стрыжань, які трымае цябе паміж небам і зямлёй: на чужой зямлі ў мяне і неба няма, і грунт з-пад ног сыходзіць.

Наста: У Польшчы я часта чую просьбы расказаць пра беларускую музыку, і мне здаецца, што на дадзены момант гэта і ёсць мая місія: расказваць, паказваць, граць там канцэрты, прадстаўляць Беларусь — гэта місія ўсіх, хто жыве за яе межамі.

Наста: Калі я вучылася ў Мінску, то асабіста не задумвалася над такімі тэмамі, як, напрыклад, разнастайнасць тэхнік ігры на цымбалах. Затое цяпер цікаўлюся вельмі актыўна. Рэч у тым, што калі я пачала жыць у Польшчы, мне ўвесь час задавалі пытанні пра беларускую культуру, музыку, і ў нейкі момант я ўсвядоміла, што зусім нічога не ведаю пра гэта. Так я пачала пошукі. А інфармацыі насамрэч не так шмат: няма ні кніжак, ні часопісаў, якія маглі б даць інфармацыю пра гісторыю беларускай музыкі — ніякай навуковай базы. Гэта ж мінімальнае, на чым трымаецца прэзентацыя краіны ў замежжы! Спадар Алесь, чаму так мала матэрыялаў выдадзена? Канкрэтна вашых матэрыялаў: вам, упэўненая, ёсць што расказаць!

Алесь: У мяне шмат матэрыялаў, на добрую кніжку будзе. Але на тое, каб друкавацца, трэба час і грошы. У мяне грошы ідуць на хату, як бачыш. А напрацовак шмат! З канферэнцый па дудах і лірах колькі!

Наста: Нейкія артыкулы з’яўляюцца, але дастаць іх вельмі цяжка, і так шкада, што вашых сярод іх няма.

Алесь: У мяне паплечнікаў сур’ёзных няма, каб нешта разам рабіць: кнігу, напрыклад, відэа-курсы… А па-другое, неяк выжываць трэба. Няма ў мяне на друк цяпер грошай.

Наста: Цяпер наогул складаны час — і для культуры, і для мовы. Беларусы неяк саромеюцца сваёй мовы, што прынамсі дзіўна! Украінцы могуць гаварыць на сваёй мове, а нам сорамна, людзям гэта здаецца ненатуральным альбо смешным. Нічога смешнага тут няма, наадварот, сумная сітуацыя. А людзі павінныя ведаць сваю мову, я так лічу.

Алесь: Паглядзіце: украінцы зрабілі са сваёй мовы знак і стыль — гурт «Воплі Відаплясава» слухаюць і ў Расіі, і ў Беларусі, і, напэўна, за мяжой таксама. А ў нашых музыкаў пакуль што не атрымліваецца падняць беларускую мову на такі ўзровень. Кірчук вось спрабуе, ён стараецца агучыць стыль праз мову, але ў яго гэта выходзіць у нейкай гратэскнай форме.

І яны гаварылі яшчэ вельмі доўга: пра капэлу і этнаграфічныя экспедыцыі, пра інтэлігентнасць і адукаванасць, пра сучасную беларускую фолк-музыку. Пра цымбалы, адкуль яны з’явіліся ў Беларусі, як сталі «нацыянальным інструментам», пра разнастайныя тэхнікі грання на цымбалах. А потым, вядома ж, гралі на старадаўніх інструментах. (Самыя цікавыя моманты сустрэчы Насты і Алеся — у нашым відэаматэрыяле.) Яны нават развітваліся вельмі доўга…

Наста: Старэйшыя — гэта перадусім далягляд, які для цябе яшчэ недасягальны. Таму размовы са старэйшымі — гэта магчымасць зазірнуць не толькі ў мінулае, але і ў будучыню. Дзякуй вам!

Алесь: І табе дзякуй! Абавязкова прыязджай яшчэ!

 

Ганна Трубачова, фота — Аляксандр Tarantino Ждановіч

 

Вялікі дзякуй Алесю Ласю за ўсё, што ён робіць для беларускай культуры, і, вядома ж, за гасціннасць.

 

Даведка «Будзьма беларусамі!»

 

Наста Някрасава — беларуская вакалістка. Скончыла музычную школу па класе цымбалаў. У 2007 годзе атрымала дыплом Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі ў класе Алеся Рашчынскага па спецыяльнасці “Дырыжыраванне. Народны хор”. У тым самым годзе пачала вучыцца ў БДПУ імя М. Танка на факультэце народнай культуры. У 2009 годзе паступіла ў Варшаўскі ўніверсітэт у Інстытут музыкалогіі, дзе піша дыпломную працу.

Наста Някрасава — адна з першых беларускіх вакалістак, якія выйшлі з традыцыйнымі беларускімі песнямі a capellа на прафесійную сцэну. У 2006 годзе разам з гуртом NHS заняла першае месца на фестывалі “Mikołajki folkowе” (Польшча), з якім у 2008 годзе выдала альбом “700”. У 2008 годзе выступала з гуртом, названым яе ўласным імем, на розных міжнародных фестывалях, сярод якіх — “VII Podlasie Jazz Festival”, “Be Free”, “Z wiejskiego podwórza”, здабыўшы ўзнагароду 1-й ступені на фестывалі “Sounds of Borderland” (Польшча).

У 2008-м разам са студэнтамі факультэта народнай культуры Наста заснавала гурт рэканструкцыі беларускіх традыцыйных песняў “Квецень”. Пасля ад’езду Насты на навучанне ў Варшаву гурт “Квецень” працягвае сваю дзейнасць.

Наста Някрасава — удзельніца праекту Змітра Вайцюшкевіча “Мой сябра анёлак” (2010), арганізатар беларускіх імпрэзаў у Польшчы. Яна праводзіць майстар-класы па спеве, ездзіць збіраць фальклор на роднае Палессе і польскае Падляшша.

Галоўны праект спявачкі — гурт FolkRoll, створаны разам з гітарыстам і кампазітарам Паўлам Рыжковым. У 2009 годзе гурт атрымаў Гран-пры і спецыяльную ўзнагароду імя Чэслава Немена на XII Фальклорным фестывалі Польскага радыё “Nowa Tradycja”. У ліпені 2011 года выйшаў альбом гурта “FolkRoll і Nasta Niakrasava” пад назвай “Vir”, выдадзены пры дапамозе Польскага радыё.

У 2011 годзе спявачка пачынае супрацоўніцтва з польскім фолк-панкавым гуртом R.U.T.A., рыхтуючы праграму “R.U.T.A. на Усход”. У красавіку 2012 года яны сумесна запісваюць альбом, выхад якога плануецца на чэрвень.

 

Алесь Лось нарадзіўся 13 верасня 1958 . У 1973—1977 гг. вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава ў Мінску. З 1977 — студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў цікавіцца археалогіяй і этнаграфіяй, у 1977—1980 гг. браў удзел як мастак у даследаванні гарадзішча Мацкавічы пад кіраўніцтвам археолага Л. Дучыц. У 1978—1979 гг. браў удзел у рэстаўрацыі фрэсак Мсціслаўскага касцёла кармелітаў пад кіраўніцтвам рэстаўратара У. Ракіцкага. З 1982 г. разам з Яўгеніяй Ліс пачаў займацца рэканструкцыяй старажытнага лялькавага батлеечнага тэатра. Багата ездзіў у этнаграфічныя экспедыцыі, вывучаючы народныя тэхнікі ігры на скрыпцы, цымбалах, бубне, жалейцы, натаваў народныя танцы. Пачаў збіраць матэрыялы па беларускай дудзе і рабіць першыя крокі па стварэнні гэтага інструмента. Працяг можна прачытаць тут http://www.aleslos.com/


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM