• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.03.2021 | Грамадства Адукацыя

Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі

Андрэй Пятроўскі мае каля 20 гадоў педагагічнага стажу, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства. Ён папрацаваў у розных школах Смаргоні і раёна. Апошнія тры гады аддаў мясцовай гімназіі, перадае Наша Ніва.



Андрэй Пятроўскі з вучнямі. Фота газеты «Светлы шлях».

«Такі вось падарунак мне да Дня Канстытуцыі — звальненне, якраз з 15 сакавіка, — сумна жартуе Андрэй Францавіч. —

Напярэдадні ў 11-м класе быў урок грамадазнаўства. Тэма — "Сістэма міжнародных адносін". Мне дзеці задавалі пытанні, як суадносіцца нейтральны статус дзяржавы з удзелам у АДКБ. Я кажу, што ёсць розныя версіі. Пыталіся і пра сімвалы, у тым ліку бел-чырвона-белы сцяг.

Многія ж не ведаюць нават, што ў нас калісьці былі іншыя сімвалы. Дзеці пытаюцца, дык мне што, не адказваць? У мяне і пра крымінальную адказнасць і пра адміністрацыйную пытаюцца. Я не прыдумваю нічога, даю толькі правераную інфармацыю».

Той урок Андрэя Пятроўскага запісаў на мабільны тэлефон адзін з вучняў, сын мясцовай чыноўніцы з жыллёвага аддзелу райвыканкама. Потым вучань выклаў запіс у «сямейным чаце», з таго моманту ў настаўніка і пачаліся праблемы. 

«Можна было б замяць гісторыю, але бацькі вельмі актыўнічалі. Адныя званілі заступаліся за мяне, іншыя — наадварот, заклікалі звольніць», — кажа Пятроўскі.

Настаўнік кажа, што тая чыноўніца даўно на яго мела зуб. «Ну як зуб? Не хацелі вучыцца, а хацелі адзнаку мець», — гаворыць спецыяліст. Некаторыя дзеці цяпер збіраюцца пісаць петыцыю, каб настаўніка аднавілі. Андрэй Пятроўскі расказвае, што прэтэнзіі да яго маглі быць і раней, бо ён быў адзін настаўнікам у школе, які не ўваходзіў у афіцыйны прафсаюз, не выпісваў дзяржаўныя газеты. «Я зрабіў кабінет гісторыі, дзе былі і Алег Трусаў, і Зянон Пазняк, і сцяг», — расказвае педагог. «У адукацыі ў мяне варыянтаў ужо няма, хаця гісторыкаў не хапае. Мінімум у двух вясковых школах няма гісторыкаў, але мяне туды ўжо не возьмуць». Працаўладкавацца Пятроўскі хоча зусім у іншай сферай, якая не звязаная з адукацыяй.

Андрэю Пятроўскаму 46 гадоў. Скончыў БДУ і Акадэмію кіравання. Родам з вёскі Вярэбушкі, што каля Крэва.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння дзень памяці Вітаўта Мартыненкі

Пяць гадоў таму, 17 красавіка 2016 года, пайшоў з жыцця беларускі музыказнаўца і публіцыст Вітаўт Мартыненка. Успаміны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Нашчадкі кайзераўскага жаўнера перадалі ў Беларусь кнігазбор Храптовічаў

Нашчадкі кайзераўскага вайскоўца, які падчас Першай сусветнай вайны ўратаваў колькі рарытэтаў з бібліятэкі Храптовічаў...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?

Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну

16 красавіка на даху галаўнога офіса А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у самым цэнтры Мінска адкрылі агарод. Праектам...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння дзень памяці Вітаўта Мартыненкі
    Грамадства
    Нашчадкі кайзераўскага жаўнера перадалі ў Беларусь кнігазбор Храптовічаў
    Тэатр
    Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?
    Грамадства
    «А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну
    Грамадства
    Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі
    Музыка
    «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»
    Літаратура
    Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    Краіна
    Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    Грамадства Замежжа
    Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
    Музыка
    «Трэба гасіць далей»: вялікая гутарка з лідэрам гурта «Дай Дарогу» на канале «Жизнь-Малина»
    Мастацтва
    Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда»: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
    Грамадства
    Сёння пачынаецца суд над Цімам Беларускіх. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення
    Гісторыя
    Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
    Грамадскі сектар
    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021
    Мастацтва
    Язэп Драздовіч — першы беларускі касманаўт. У музеі Азгура адкрылі мак’юментары выставу

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 17.04 20:00Акустыка : Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»
  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 01.05 11:00Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята “Бельтайн”
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом
  • 21.08 12:00Top Fest 2021

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    • Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
    • «Словы мацней»: мастачка Наталля Жукава чытае верш Уладзіслава Галубка
    • У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM