• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.05.2018 | Літаратура

Настаўніцы топлес і азбука для курцоў: новая выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы

Сёлета з падачы Нацыянальнай бібліятэкі адзначаем 400-гадовы юбілей першага буквара. Такі Буквар у 1618 годзе ў Еўі недалёка ад Вільні выпусціла праваслаўнае віленскае брацтва Святога Духа. І хай, па сутнасці, гэта быў не першы ў свеце буквар (раней была, напрыклад, львоўская азбука Івана Фёдарава 1574 года), але ж па назве — першы!

Нацыянальная бібліятэка ўжо паказвала беларускія буквары, а цяпер адкрыла выставу буквароў народаў свету. Зазірніце на паўгадзінкі, яно таго вартае.

Выстава створана на аснове гіганцкай калекцыі буквароў Юрса Цыбульса. Цыбульс — грамадзянін Латвіі, ураджэнец Латгаліі. Карэнне для яго грае першасную ролю, гэта відаць па ўсім. Напрыклад, у сваёй біяграфіі ўказвае дзве формы ўласнага імені: афіцыйную латышскую «Юрыс» (Juris Cibulis) і родную латгальскую «Юрс» (Jurs Cybuļs).

Фота з сайта Нацыянальнай бібліятэкі

 «Дыялекты, гаворкі — гэта палітычнае пытанне. Калі нешта аб’яўляюць дыялектам, то далей на падтрымку гэтага дыялекту дзяржава павінна даваць грошы, вось у чым справа», — кажа ён. На думку калекцыянера, усё гэта мовы, якія розняцца адно колькасцю носьбітаў. І ў кожнай мовы, канечне, свой буквар.

У носьбітаў малых моў могуць быць усяго дзве кнігі — буквар і Біблія, кажа Цыбульс. «Для многіх народаў Біблія — гэта нешта чужое, — кажа ён. — Чужыя сюжэты, прынесеныя чужынцамі на іх землі. А буквар — гэта мілае, роднае, сваё».

Фота з сайта Нацыянальнай бібліятэкі

На адкрыцці калекцыянер сыпле фактамі. Самыя складаныя мовы ў свеце: мова індзейцаў чыпева — бо мае 12 тысяч форм дзеясловаў, англійская — бо надта многа у ёй шматзначных слоў, мандарынская — бо сэнс прамоўленага заўжды залежыць ад інтанацыі — Юрс Цыбульс тут жа гэта дэманструе. Самыя кароткія алфавіты ў свеце: напрыклад, гавайскі — з 13 знакаў; у такіх мовах, аднак, надзвычай доўгія словы.

«А ў грузінскай мове няма вялікіх літар! Таму калі мы ўсе вучылі ў савецкай школе, што ў нас ёсць Латгалія — малая радзіма, і мы пішам яе з малой літары, і вялікая Радзіма, якая з вялікай — грузіны гэтага ўсяго не вывучалі!»

Буквар любога народу апісвае паўсядзённасць, традыцыі, звыклае атачэнне. У гэтым яго гістарычная і культурная значнасць. Выстава не дазваляе зазірнуць унутр — кніжачкі пад шклом — аднак і вокладкі самі па сабе ўжо вельмі красамоўныя.

Па буквары — часта нават па вокладцы — можна пабачыць, як у якіх народаў арганізаваны працэс навучання. Так, ёсць народы, весяліцца Цыбульс, у якіх настаўнік перад вучнямі заўжды топлес. Такі звычай — адпаведная і карцінка ў кнізе.

1400 буквароў занялі ўвесь Музей кнігі. Кніжкі расстаўленыя па кантынентах, унутры кантынентаў — па дзяржавах. Усяго прадстаўлена 587 моў і народаў. Сумная бедная Афрыка, яркая адкрытая Індыя, стрыманыя і мінімалістычныя буквары паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

Такое падарожжа вакол свету.

Апрача замілавання разнастайнасцю, выстава выносіць навонкі мноства даследчыцкіх пытанняў. Што такое дзяцінства ў вымярэнні розных культур і эпох? Калі ў еўрапейскую культуру прыйшло дзяцінства ў сучасным разуменні? Як выхоўвалі буквары, створаныя метраполіямі для калоній? Як адукацыя становіцца палітычным інструментам пры навучанні дарослых у нашы дні?

Апрача буквароў сусветных, на выставе ёсць сабраныя і буквары беларускія — за апошнія паўтара стагоддзі. Гэта ўжо з фондаў Нацыяналкі. Тут таксама ёсць на што глянуць: настойлівыя 1910-я, дзёрзкія 1920-я, дзікія 1930-я… І зусім нядаўняе школьнае мінулае — наша і нашых бацькоў.

«Сёлета ўжо ў 50-ы раз беларускія школьнікі будуць вучыцца па буквары Анатоля Клышкі», — адзначае намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша. Факт прымусіў задумацца: традыцыя традыцыяй, але як жа асноўны букварны прынцып — адлюстроўваць звыклую паўсядзённасць? Ці ж мо ў нас за паўвеку нічога не змянілася?..

Выстава дзейнічае да 15 верасня ў Музеі кнігі (пакой 347) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Паўліна Купрысь, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё

«Нашая крама "Мой Модны Кут" будзе зачынена да лепшых часоў», паведамляе Свабода. 26 студзеня затрымалі...

valiancina_shauchenka
Замежжа Мастацтва

Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца

Вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычныя зоркі Славеніі»...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Расія: імперыя як армія і армія як імперыя

Абмеркаванні Навальнага, «залатога ёршыка» і расійскіх пратэстаў носяць выразна эмацыйную афарбоўку. А ў дадатак наклаліся...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы»,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё
    Замежжа Мастацтва
    Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца
    Гісторыя
    Расія: імперыя як армія і армія як імперыя
    Мастацтва
    У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка
    Культура
    Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня
    Грамадства
    У Беларусі выраслі продажы алкаголю
    Маё права
    Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
    Гісторыя
    Як ствараўся Інбелкульт
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

Афіша

  • 29.01 20:00Dzieciuki - Вялікі анлайн-канцэрт
  • 30.01 20:00Гурт “Петля Пристрастия”
  • 06.02 12:00Анлайн-трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?"
  • 13.02 19:00Традыцыйны канцэрт да дня ўсіх закаханых ад Віктара Шалкевіча
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM