• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.03.2020 | Музыка

Насуперак каранавірусу: тэлевядоўца з ЗША зрабіў кавер на беларускую песню

Вядоўца праграмы навінаў на амерыканскім тэлеканале 6 ABC Мэт О’Донал і яго сябар Мэт Камінс запісалі відэа, у якім зайгралі акустычную версію кампазіцыі «Зрушаны свет» беларускага фолк-рок-гурта Relikt.

Matt_ODonnell.jpg

«Гэтая песня распавядае пра значныя падзеі, праз якія свет перакульваецца з ног на галаву, і пра тое, як людзі даводзяць, што іх нязломнасць дазволіць стварыць новую, светлую будучыню», — каментуе відэа спадар О’Донал.

«Мы ніколі не выконвалі песню пад запіс, хоць Relikt на нашу просьбу даслалі ноты і англійскі пераклад тэкста. Да сёння. Бо падаецца, цяпер самы час. Праз такую простую повязь музыкай мы хочам паказаць людзям ува ўсім свеце, што межы не важлівыя, калі вядзецца аб клопаце пра адно аднаго. Мы адважныя. Мы пабудуем лепшую будучыню. Цяпер не пара пачувацца самотным», — дадае журналіст.

Мэт О’Донал з’яўляецца даўнім аматарам творчасці беларускага гурта: у 2016-м ён у сваім музычным блогу назваў дыск Relikt «Лекавыя травы», які атрымаў шэраг высокіх узнагарод і ў Беларусі, альбомам года.

А паслухаўшы альбом «Дрэва жыцця», напісаў, што за яго гурт заслугоўвае сусветнага прызнання, і шкада, што амерыканская музычная прэса не вельмі ўважлівая.

Мэт працуе ў тэлецэнтры WPVI-TV у Філадэльфіі (штат Пенсільванія), які належыць ABC Owned Television Stations (падраздзяленню Disney—ABC Television Group), з 1996 года. Спярша ён займаў пасаду спецыяльнага карэспандэнта, а ў 2002-м пачаў весці ранішні эфір разам з Сарай Блумквіст.

У вольны час ён з задавальненнем камунікуе з гледачамі і падпісантамі ў сацсетках, дзеліцца ўражаннямі ад праслуханага і прагледжанага ў Tumblr. Грае на ўдарных у мясцовым рок-гурце Champs. Любіць гольф, кнігі, броварства і квантавую фізіку.

Словы салідарнасці, выказаныя праз акіян, аказаліся вельмі дарэчнымі, бо акурат праз пагрозу каронавірусу хутчэй за ўсё прыйдзецца адмяніць адмысловую акустычную прэзентацыю альбома Relikt «Дрэва жыцця» са спецыяльнымі гасцямі, якая мела адбыцца ў Мінску 17 красавіка. Тым не менш, музыкі запэўніваюць, што імпрэза адбудзецца ў любым разе, калі не ў канцэртнай зале, дык анлайн.

Relikt аб’ядноўвае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім фальклорам, паказваючы яго ў нязвыклым выглядзе і робячы актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. У дыскаграфіі каманды 6 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя DVD і 9 відэакліпаў. Гурт атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM