• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.05.2017 | Музыка

NaviBand намінаваны на беларускую альтэрнатыўную прэмію за “Гісторыю майго жыцця”

Абвешчаныя намінанты пятай прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2017, якая ўручаецца па галасах беларускіх музыкаў у напрамках рок, індзі, альтэрнатыва. Пераможцаў назавуць 26 мая на цырымоніі ў клубе ili.

rockprofi2017-logo-black

У журы прэміі ў гэтым годзе ўвайшлі больш за 50 сольных выканаўцаў і калектываў, якія выдалі поўнафарматныя альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. У межах пяці асноўных намінацый было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выдадзеных з 1 студзеня да 31 снежня 2016 года. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Зміцер Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili).

Больш за ўсё намінацый – чатыры – у гурта «Петля пристрастия». У Лявона Вольскага – тры.  «Петля пристрастия» і Лявон Вольскі ўжо канкурыравалі ў гэтым сезоне за лепшы альбом у межах узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Тады перамагла «Петля пристрастия» з дыскам «Мода и облака». У межах узнагарод Rock Profi яны таксама пасппрачаюцца за «Лепшую песню» і «Артыст года». Па дзве намінацыі – «Лепшы альбом» і «Лепшы запіс» – у электронных праектаў Mustelide і Shuma.

З цікавага – у намінанты на «Лепшую песню» таксама патрапіла «Гісторыя майго жыцця» ад NaviBand, з якой яны ездзілі на «Еўрабачанне 2017».

– Выпадак з намінацыяй песні з «Еўрабачання» ў межах альтэрнатыўных узнагарод сапраўды ўнікальны. Але можна ўзгадаць, як некалькі гадоў таму ў ліку намінантаў патрапіла Паліна Рэспубліка з песняй «Лета» і за яе прагаласавалі такія суворыя хлопцы, як Лэслі Найф з Gods Tower. На мой погляд, гэта яшчэ раз сведчыць, што музыка не мае межаў, у тым ліку стылістычных, – адзначае Зміцер Безкаравайны.

Пераможцы прэміі будуць названыя 26 мая на цырымоніі Rock Profi 2017 у клубе ili. Пачатак мерапрыемства ў 20.00. У канцэрце возьмуць удзел: True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet. Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра «18 Датчан». Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень мерапрыемства).

Спіс намінантаў (у алфавітным парадку):

«Лепшы альбом»: Лявон Вольскі «Псіхасаматыка», «Петля пристрастия» «Мода и облака», Mustelide «Spi», Shuma «Сонца».

«Лепшы запіс» (прыз гукарэжысёрам): Алег Даманчук за альбом «Петля пристрастия» «Мода и облака», Наталля Куніцкая за альбом Mustelide «Spi», Павел Сініла за альбом Re1ikt «Куфар», Alexis Scorpio за альбом Shuma «Сонца».

«Лепшая песня»: Лявон Вольскі «Гэй!», «Петля пристрастия» «Груз», NaviBand «Гісторыя майго жыцця», Nizkiz «Миражами».

«Дэбют года»: «Восьмыдзень», «Вочы», Nebulae Come Sweet, Witness Temple.

«Артыст года»: Лявон Вольскі, «Дай дарогу», «Петля пристрастия», Brutto.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM