• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.09.2017 | Музыка

Naviband запісалі беларускую версію песні Стынга «Fields Of Gold»

Беларускія ўдзельнікі «Еўрабачання-2017» у Кіеве Naviband запісалі беларускую версію песні «Fields Of Gold» і выклалі на свой канал у Youtube.

Image result for naviband

— Стынг — наш сапраўдны кумір і праспяваць з ім, насамрэч, наша мара. Перад конкурсам «Еўрабачанне» на пытанні пра нязбытнае жаданне казалі, што хочам праспяваць са Стынгам. Ну і цяпер з’явіўся шанец: наш кумір прыязджае ў Мінск, мы людзі авантурныя і вырашылі, чаму б не зрабіць некалькі крокаў да мары і не напісаць яму такім чынам. Верым у тэорыю шасці поціскаў рукі, — пракаментаваў саліст Naviband Арцём Лук’яненка.

— Дарагі Стынг! Мы Naviband з Беларусі. Дзякуй Вам за музыку, якая натхняе нас з самага ранняга ўзросту. Даўно мару праспяваць з Вамі на адной сцэне ці проста сустрэцца. Мы спадзяёмся, што Вы зможаце ўбачыць гэта відэа і наша мара збудзецца. Мы рады бачыць Вас у Мінску і з нецярпеннем чакаем канцэрту 8 кастрычніка. Да сустрэчы! Спадзяёмся, што Вам спадабаецца беларуская версія легендарнай песні «Fields Of Gold», — напісалі ў сваіх сацыяльных сетках Naviband.

Нагадваем, Стынг выступіць у Мінску ў рамках сусветнага турнэ «57th&9th». За сваю больш чым 40-гадовую кар’еру на рахунку артыста больш за паўсотні узнагарод: 16 статуэтак Grammy, 25 узнагарод American Music Awards, MTV Music Awards, «Залаты глобус» за саўндтрэк да фільма «Кейт і Леа» і многія іншыя. Стынг — камандор ордэна Брытанскай імперыі, кавалер французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры, а таксама ўладальнік ганаровай узнагароды цэнтра мастацтваў імя Джона Кэнэдзі. Ён тройчы намінаваўся на Оскар у катэгорыі «Найлепшая песня да фільма», а на «Алеі Славы» ў Галівудзе можна дакрануцца да імянной зоркі спевака.

Кошт квіткоў: фан-зона — 190 руб, танцпляц — 140 руб, сектары — 90 — 300 руб.

Білеты можна набыць на сайце allstars.by, у білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 650 11 33, +375 29 763 11 11

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM