• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.08.2017 | Адукацыя Беларуская мова

Найлепшыя сэрвісы для ведання беларускай мовы

Вывучэнне любой мовы — гэта бесперапынны працэс шліфоўкі і адточвання. Хочаш, каб твая беларуская заззяла нібы брыльянт? Тады трымай нашу падборку сэрвісаў, якія палепшаць тваю родную мову!


Skarnik

 

Мова без слоўніка — не мова. Таму адкрываем нашу падборку адным з анлайн-слоўнікам — Скарніка. Як заяўляюць стваральнікі (ці стваральнік), абнаўленні робяцца штодня, таму база словаў пастаянна павялічваецца і ў сучасным стане. У сэрвісу ўсяго 4 функцыі: рус-бел і бел-рус пераклады, тлумачальны слоўнік і беларуска-рускі транслітаратар імёнаў. А для ўладальнікаў прыладаў на Android была зробленая спецыяльная праграма.

Але ў Скарніку ёсць адзінае “але” — тут выкарыстоўваецца наркамаўка (нармаваная дзяржаўная мова), таму калі вы аматар і прыхільнік класічнага правапісу, вы наўрад ці знойдзеце тут нешта карыснае.

А для астатніх Скарнік — выдатная магчымасць пастаянна правяраць правільнасць напісання сваіх словаў, а таксама добрая база для папаўнення слоўнікавага запасу.

 

Спасылка

 


 

Belazar

Белазар — сапраўдная класіка! Ужо больш за дзесяцігоддзе ён дае нам магчымасць рабіць пераклады вялікіх кавалкаў тэксту рус-бел і наадварот. Дарэчы, аматары лацінкі, для вас тут свята! У Белазары прысутнічае функцыя пераводу кірылічнага правапісу беларускай мовы ў лацінку і наадварот. А сярод агульных фішак можна адзначыць магчымасць спампаваць перакладчык на свой камп’ютар, што дазволіць рабіць пераклады нават без сеціва. Для тых жа, хто любіць мабільнасць, распрацоўшчык запусціў спецыяльны чат-бот у Telegram, які нічым не саступае сваё браўзернай і “настольнай” версіям.

 

Спасылка

Спасылка на чат-бот у ТГ


 

Мова Нанова

Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” за час свайго існавання сталі сапраўды легендарнай кампаніяй. Але апроч “жывых” курсаў у розных гарадах Беларусі ў іх ёсць свой сайт, які дае карыстальнікам інтэрнэту шэраг магчымасцяў. Напрыклад, кожны панядзелак з 18.30 да 21.00 можна паглядзець жывую трансляцыю мінскіх курсаў гэтай праграмы. Апроч гэтага, ёсць асобныя раздзелы, дзе можна пазнаёміцца з беларускамоўнымі музыкамі і літаратарамі. І гэта яшчэ не ўсё. У асобным раздзеле можна азнаёміцца і павывучаць 145 мінулых заняткаў “Мовы Нанова”. Кожны з іх мае сваю тэму, якая тычыцца розных аспектаў нашага жыцця. Менавіта таму вы хутчэй за ўсё знойдзеце тут нешта цікавае. І калі паглядзець на ўсе гэтыя магчымасці, то становіцца зразумела, што сайт “Мовы Нанова” — выдатны плацдарм па ўдасканаленні і вывучэнні беларускай мовы.

 

Спасылка


 

Каляндар ад “Будзьма”

Калі няма часу сядзець за вывучэннем, але ўсё роўна прагнеш падцягваць сваю беларускую, то для ўладальнікаў прыладаў на Android і IOS ёсць спецыяльная мабільная версія календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі”. Кожны дзень, літаральна разок зірнуўшы на дату, вы зможаце даведацца новае слова, якое будзе яшчэ і выдатна ілюстраванае! У праграме сабрана больш за 700 ілюстрацый ад мастачкі Дар’і Мандзік, таму вы заўсёды зможаце пабачыць для сябе нешта новае.

 

Спасылка на Android

Спасылка на IOS


 

Краіна казак

Завяршае нашу падборку праграма для самых маленькіх беларусаў, якія з дзяцінства маюць жаданне вывучаць родную мову. Гэтая праграма для Android мае цэлы стос розных магчымасцяў для дзіцячага навучання беларускай мове: кнігі, песні, калыханкі, аўдыёказкі, тэксты, мультфільмы і два адукацыйных праекты. Выбар даволі багаты, што дазволіць дзецям і іх бацькам знайсці сабе нешта цікавае. І самы галоўны плюс праграмы — яна абсалютна бясплатная. Таму, бацькі, калі хочаце дапамагчы сваім дзеткам у першых кроках да беларушчыны — “Краіна казак” можа стаць для вас вельмі добрым дапаможнікам.

 

Спасылка на Android

 

 

Глядзі таксама:

Найлепшыя сэрвісы і праграмы для пісьменнікаў і журналістаў

Найлепшыя сэрвісы і праграмы для мастакоў, дызайнераў і фатографаў

 

Багдан Сакалоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

valiancina_shauchenka
Культура

Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры, піша Звязда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM