• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.08.2017 | Адукацыя

Найлепшыя сэрвісы і праграмы для пісьменнікаў і журналістаў

У эпоху Digital трэба быць мабільным, хуткім і трэндавым. Больш за ўсё гэта тычыцца тых, хто трымае руку на пульсе нашага жыцця, – журналістаў, якія паціху ператвараюцца ў нейкіх мультымедыйных гуру. Тое ж самае тычыцца і літаратараў, бо вялікая насычанасць падзей і інфармацыі не дазваляе ўсё ўтрымаць у галаве.

Менавіта таму мы зрабілі падборку найлепшых сэрвісаў і праграм для журналістаў і пісьменнікаў.


 

 

Google docs

 

Праграма, без якой увогуле немагчыма ўявіць жыццё любога чалавека, які працуе з літарамі, – тэкставы рэдактар. І ўсё ж найлепшым мабільным рашэннем тут з’яўляюцца “Дакументы” ад Google. Па-першае, яны мультыплатформенныя. Для карыстання на камп’ютары вам нават не трэба яго пампаваць – дастаткова зайсці на сайт, і паўнавартасны рэдактар гатовы да працы! А для мабільных платформ дастаткова спампаваць даволі малую па памеры праграму. Па-другое, яна мае бясплатную сінхранізацыю з вашым акаўнтам Google. Менавіта таму вашыя запісы ніколі не згубяцца, а для працягу працы на іншай прыладзе нічога не трэба пампаваць – усё заўсёды пад рукой. Ну, і самая галоўная фішка – анлайн-рэдагаванне. Дакументамі можна дзяліцца з іншымі карыстальнікамі. Такім чынам, вы заўсёды можаце працаваць над файлам разам з рэдактарам ці калегам.

Таксама можна дадаць простасць інтэрфейсу, дзе няма нічога лішняга. Канечне, тут далёка не ўсе функцыі “стацыянарнага” офіснага пакета, але для напісання і рэдагавання “Google docs” могуць стаць выдатным памочнікам.

 


 

 Feedly

 

Каб быць у трэндзе і курсе падзей, даводзіцца пастаянна чытаць адразу некалькі крыніц інфармацыі і адсочваць важныя навіны. Раней для гэтага выкарыстоўвалі RSS, але яго часы мінулі. Таму замест бясконцых закладак у браўзеры раім вам карыстацца Feedly. Гэты сэрвіс дазваляе вам стварыць свой асабісты агрэгатар навінаў, дзе вы самі абіраеце патрэбныя вам вэб-рэсурсы. Праграма дазваляе ствараць тэматычныя падборкі, чытаць свежыя артыкулы ў вельмі прыемным дызайне. Таксама вы можаце адкласці на потым ці захаваць тэксты, на якія не хапіла часу, альбо тыя, што яшчэ спатрэбяцца. А платныя падпіскі дазволяць вам атрымліваць статыстыку, трэнды і шмат іншай карыснай інфармацыі для медыйшчыка. У сэрвісу ёсць як вэб-версія, так і праграма для мабільных платформ.

 


Google trends

Гугл-трэнды – спецыяльны сэрвіс для тых, каму цікавыя трэнды, што бачна з самой назвы. Гэты сайт дазволіць вам правяраць папулярнасць тых ці іншых тэм і запытаў у пошукавіку Google. Апроч дынамікі папулярнасці можна праверыць зацікаўленасць дадзенай тэмай па краінах і іх рэгіёнах, што можа быць вельмі карысна для вылучэння трэндаў і таго, што хвалюе людзей. Таму, калі ведаць, як гэта выкарыстоўваць, дадзены сэрвіс можа стаць моцнай зброяй у медыйных руках.

 


 

Google keep

 

І яшчэ адзін сэрвіс must have ад пошукавага гіганта. Насамрэч ён падыдзе абсалютна любому крэатыўшчыку і чалавеку, які імкнецца захаваць свае планы і думкі. Google keep – вашае асабістае сховішча нататак, лістоў, спраў, патрэбных фотаздымкаў, малюнкаў, проста думак, а таксама вэб-старонкі. Прыгожы дызайн у выглядзе картак прываблівае вока, а магчымасць пазначаць патрэбныя вам рэчы колерамі і замацоўваць зверху дадае практычнасці гэтаму сэрвісу. І самае галоўнае – уся інфармацыя захоўваецца ў воблаку вашага  акаўнта Google, што дазваляе не згубіць нічога важнага. Сэрвіс працуе як у браўзеры, так і на мабільных прыладах.

 


Office lens

Выдатны фотасканэр для мабільных прыладаў ад Microsoft.  Апроч таго, што праграма аўтаматычна захоплівае межы патрэбнага вам дакумента ці замалёўкі (не без памылак, але гэта ўручную выпраўляецца), яшчэ тут працуе спецыяльны алгарытм, які сапраўды выдае ў выніку прыкладна такую ж дакладнасць і якасць, як і сканэр. У праграмы мінімалістычны і просты інтэрфейс, таму доўга разбірацца не давядзецца.

 


 

Telegram

 

Што тут робіць Тэлеграм? А ўсё проста! Менавіта ён дазваляе весці дыялогі і перамовы без чагосьці лішняга, ды яшчэ і з нейкай прыватнасцю. Але насамрэч тут варта звярнуць увагу на Telegram-каналы і Telegram-ботаў, якія ўсё больш набіраюць папулярнасць. Сярод іх разнастайнасці вы можаце як знайсці аператыўныя навіны, так і атрымаць цікавую і карысную інфармацыю па вашай прафесійнай і не толькі дзейнасці ад найбуйнейшых спецыялізаваных каналаў. І яшчэ вы можаце самі, без ведання моў праграмавання, стварыць свайго бота ці канал, што можа вам спрасціць дастаўку інфармацыі ці сувязь з аўдыторыяй. І менавіта гэтыя магчымасці прывялі Telegram у наш тулкіт. Сэрвіс мультыплатформенны, таму вы абавязкова знойдзеце патрэбнае вам.

 


Writeometer

 

Завяршае наш тулкіт вельмі матывавальная праграма, якая можа спатрэбіцца фрылансерам і пісьменнікам, – Writeometer. Калі казаць проста, то гэта спроба перамагчы вашу ляноту і ўзяцца за пісьмо. Усё, што вам трэба, – адкрыць сваю мэту (напісаць нейкую колькасць слоў альбо раздзелаў), прапісаць канчатковую і штодзённую мэту, выставіць дэдлайн і працоўныя гадзіны. І ўсё. З гэтага часу праграма будзе пастаянна нагадваць вам узяцца за справу, а калі яшчэ карыстацца віджэтам, то, зірнуўшы ў тэлефон, вы будзеце бачыць, колькі вам яшчэ трэба сёння напісаць. Толькі два мінусы: праграма не прымусіць працаваць, а яе функцыямі могуць карыстацца толькі ўладальнікі Android-прыладаў.

 

 


 

 

Глядзі таксама:

Найлепшыя сэрвісы і праграмы для мастакоў, дызайнераў і фатографаў

 

А калі вы ведаеце ці карыстаецеся больш рэдкімі, але не менш зручнымі сервісамі, дзяліцеся імі ў каментарах!

 

Багдан Сакалоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM