• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.09.2013 | Музыка

Непаўторны канцэрт ад ТА “Осмос”

Толькі на дні народзінаў творчага аб’яднання “Осмос” Міхей Насарогаў можа крыкнуць “Жыве Беларусь”, а Юра “Паскуда” Навумаў — выйсці ў смокінгу ды заспяваць з аркестрам.

Пафасную залу клуба-рэстарацыі “Мулен Руж” паступова запаўняюць людзі. Гаспадар вечарыны Павел Юрцэвіч ходзіць ля столікаў гасцей ды пытае, ці ва ўсіх ёсць папяльнічкі. На вечарыне толькі запрошаных ля двухсот чалавек, усяго ж чакалася з паўтысячы гледачоў. Усе хочуць паглядзець анансаваны выступ беларускіх андэграўндных музыкаў з сапраўдным аркестрам. Менавіта такую разынку задумаў Павел на 10-годдзе свайго праекту — студыі “Осмос”.

Праўда назваць “Осмос” проста студыяй гуказапісу — гэта значыць здрабніць яе ролю ў мясцовым музычным працэсе. Таму больш слушнае найменне будзе “творчае аб’яднанне”, вакол якога згуртаваўся з дзясятак значных гуртоў і выканаўцаў. Павел Юрцэвіч пачынаў як клавішнік гурта “Ы-Ы-Ы” ў пачатку 90-х, потым рабіў з Васілём Шугалеем сумесныя творчыя праекты, такія як “Чоко і Боко”, пасля заняўся бізнэсам і вырашыў адкрыць уласную студыю, якая першапачаткова займалася толькі стварэннем рэміксаў. Для гэтых патрэбаў здымалася аднапакаёўка, дзе і пачалі гуртавацца музыкі. Цяпер “Осмос” займае вялікае памяшканне, цалкам абсталяванае для запісу. Тут працуюць Neuro Dubel, Rockerjoker, Pomidor/off, The UNB, “Серебряная свадьба”, “Кассиопея”,  ствараюцца незлічоныя культурныя праекты, як агучванне на беларускую замежных фільмаў і запіс дзіцячых казак.

На сцэну “Мулен Руж” выходзіць Міхей Насарогаў у баявой размалёўцы. Яго суправаджаюць музыка і актор Ілля Чарапко-Самахвалаў і татуіроўшчык Антон Шапо, якія трымаюць у руках гіпертрафаваныя штучныя гітары. Уключаецца фанаграма, і Міхей бярэцца за справу. Колішні вакаліст Rockerjoker запісаў сольны альбом, які складаецца з вясёлых і сумных песняў. Названы ён “Красивый”. Самую пекную песню з яго, “Куклы”, Насарогаў выконвае з Бенькай з “Серебряной свадьбы”. Твор толькі што запісаны, але словы яго аднекуль ведае значная частка прысутных. “Каб гэтае мерапрыемства было доўга, але не заўжды!” — абвяшчае Міхей ды чамусьці крычыць “Жыве Беларусь!” Музыка, якога некаторыя ненавідзяць за музычны жарт пад назвай “Саня останется с нами”, збіраецца цяпер крычаць пра сваю любоў да Айчыны на кожным выступе.

Далей за справу ўзяўся шоу-аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Ліпніцкага — сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Музыкі аранжавалі з дзясятак кампазіцый альтэрнатыўных музычных гуртоў адмыслова да гэтай імпрэзы. Сюрпрыз атрымаўся на славу. Першым на сцэну выйшаў Юры Навумаў. Вакаліст Neuro Dubel быў у новым нязвыклым вобразе — апрануты ў смокінг, таму з залы закрычалі: “Непадобны!” Заяўленага Кулінковіча не выйшла, таму Юры мусіў справіцца адзін. І зрабіў гэта выдатна — аркестравая версія песні “Ворсинки и катышки” выйшла чароўнай. Зрэшты, як і ўсе астатнія нумары. “Гэта ядзерная сумесь джаз-фанку з андэграўндам!” — акрэсліў публіцы фармат маэстра Ліпніцкі, які зладзіў выдатнае шоу. Яго надзвычай упрыгожылі пекныя скрыпачкі, якія штонумар мянялі ўбранне, а аднойчы нават пераапрануліся ў пеліканаў, а да ўсяго паралельна з сваімі асноўнымі функцыямі выконвалі ролю падтанцоўкі.

У якасці вакалістаў аркестра ў гэты вечар акрамя Юрыя Навумава яшчэ выступілі Дзмітры Дольнік, Аляксандр Памідораў у кранальным дуэце з Бенькай ды асобна з песняй Шугалея “Усё нармальна, мама”, Макс Івашын, Макс Сіры і той жа Насарогаў. Асабліва феерычна ў выкананні аркестра слухаліся песні найстарэйшага беларускага гаражнага гурта The UNB, што мае ў даробку блізу 105 альбомаў. На развітанне ўся гэтая шалёная кампанія выканала “Пятрова, падай вады”, якую перарабілі на хуткую руку ў “Юрцэвіч, падай вады”. Сам Павел пры канцы з’явіўся на сцэне ды атрымаў заслужаныя апладысменты. Пра кіраўніка “Осмоса” на сцэне яшчэ згадае Бенька падчас забойчага сэту “Серебряной свадьбы” і раскажа, што Паша падпяваў ёй на запісе песенькі “Жизненный опыт”, ды яшчэ неверагодна нізкім голасам.

Гэтая дзея наўрад ці паўторыцца, ды і ў паўторы ўжо і сэнсу няма. Імпрэза здымалася і запісвалася, так што перажыць усе яскравыя моманты можна будзе ізноў, калі выйдзе DVD гэтага непаўторнага канцэрта ад творчага аб’яднання “Осмос”.

Сяргей Будкін
Фота: Аляксандр Ждановіч

 


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM