Беларускі рэпер Макс Корж праводзіць адпачынак на сваёй радзіме — Лунінеччыне – паведамляе Еўрарадыё“Лепшы адпачынак — у сваіх”, — піша музыка ў instagram і выкладае фота матацыкла “Мінск”, на якім у дзяцінстве катаў яго дзядзька, а цяпер дайшла чарга і да яго. А яшчэ Корж паказаў свае кліпы мясцовым бабулям.

“У нас песні лепшыя былі”, — падсумавала адна з іх.

“Нічога не панятна”, — вырашыла другая.