• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.11.2018 | Тэатр

Нічыпар: ранішнік для дарослых у Маладзёжным тэатры

Рэдкі выпадак, калі авангардная п’еса цягам года праходзіць шлях ад напісання да пастаноўкі. У пачатку года Дзмітрый Багаслаўскі напісаў п’есу «Нічыпар, сказ пра бязмытныя часы і шлях далёкі, але заўжды канечны, як належыць, ды й не намі тое прыдумана». Летам яна была прадстаўлена на фестывалі Writebox рэжысёрам Дзянісам Паршыным і камандай Маладзёжнага тэатра, і вось у лістападзе тая ж каманда зрабіла ў сваім тэатры прэм’еру з назвай «І не намі тое прыдумана».

Сюжэт п’есы немудрагелісты, па аналагу «роўд-муві» яго назвалі «роўд-плэй», падарожная п’еса. Стары дзед Нічыпар пабачыў у сне, што мусіць пайсці доўгім шляхам і сустрэць свой скон ля крыніцы з яркім святлом. З ім развіталася вёска, але ў дарогу разам пайшлі каза Вайфая і яе гаспадыня Серафіма. Дарогай яны сустракаюць самых розных незнаёмцаў, пераадольваюць шматлікія перашкоды, каб нарэшце дасягнуць сваёй мэты. За гучнымі словамі прыхавана самаіронія, праз якія аўтар імкнецца да праўдзівай інтанацыі на складаную тэму. Але як і належыць умоўнаму «сказу» ці таму ж жанру падарожжа, просты сюжэт перададзены манерай, якая ўвесь час выкрывае сама сябе. Рэмаркі падкрэсліваюць пафаснасць філасофскіх пасажаў у тэксце, але і нібыта нівеліруюць іх, героі гавораць то рускай, то беларускай мовай (здаецца, найбольш шчырыя і пранікнёныя кавалкі). І простая байка пра смерць, вядома, становіцца байкай пра тое, як мы зараз да смерці ставімся, якая спецыфіка яе адлюстравання ў медыя.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Спектакль, як і п’еса, не імкнецца да арыгінальнасці формы. Прытым што, здаецца, прамых цытат у ім няма, але пазнаць можна самыя розныя беларускія спектаклі і не толькі. Калі накідаць спасылак, то ўспомніцца і «Піць, пець, плакаць» Агароднікавай, і спектаклі Юркі Дзівакова-Душэўскага, і Карняг, і спектаклі купалаўцаў. Рэжысёр Дзяніс Паршын не капіруе, але замест таго, каб вынаходзіць ровар, падбірае для спектакля тую мастацкую мову, якая гучыць, якая актуальна. І ў нечым працягвае постмастацкую гульню, якую распачала п’еса: а на што здольны сучасны спектакль. І таксама пазнаецца памкненне рэжысёра стварыць для акцёраў гульнявое асяроддзе, каб яны разняволіліся і перасталі проста прамаўляць радкі тэксту, а пачалі сапраўды граць, гуляцца з матэрыялам.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Акцёрскі складнік у гэтым спектаклі самы цікавы. Па-першае, сам жанр падарожнай п’есы дае магчымасць, што называецца, «паказаць акцёраў». За выняткам Аляксандра Шарова, Любові Пукіты і Валерыі Мельнік (Нічыпар, Серафіма і Вайфая адпаведна) усе ролі маленькія, і амаль кожны выканаўца мае свае пяць хвілін славы. І нават абмеркаванне спектакля «ў кулуарах» пераходзіць да абмеркавання таго ці іншага эпізоду: «А як табе воўк? А як табе «потеряшка»? А як табе памежнікі?» Падобны спектакль не выцягне адзін бліскучы эпізод (а яны ёсць!), патрэбны нейкі моцны стрыжань, які б трымаў усю канструкцыю. І трэба прызнацца, што трыа Шароў-Пукіта-Мельнік досыць нечаканае, разнастайнае, але ў нечым сапраўды ўяўляе сабой такога трохгаловага цмока, нейкую еднасць. Агульнае адчуванне такой казкі для дарослых ці нават дарослага ранішніка падтрымліваюць менавіта яны (бо эпізоды ізноў жа не ўсе роўныя). Тут ёсць эфект прэм’еры, адчуваецца, што акцёрам трэба больш асвоіцца ў матэрыяле, больш паветра ў ім, і могуць з’явіцца вельмі цікавыя атмасферныя нюансы, а дзякуючы тэме спектакль цалкам можа зрабіцца пераваротным.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Акцёрства цалкам арганічна кладзецца на візуальна-музыкальнае афармленне спектакля. І мастачкі Вольга Грыцаева і Вікторыя Ця-Сэн, і кампазітар Міхаіл Обухаў, і харэограф Ірына Шырокая спрацавалі з рэжысёрам на тое, што рытм у спектакля такі імклівы, падарожны. Галоўны элемент афармлення — такая партатыўная бегавая дарожка. І вось гэты бег на месцы і задае галоўную фішку спектакля, маўляў, адносна сябе мы нікуды не рушым, як бы хутка ні беглі, і кудысьці пайсці атрымаецца толькі ўглыб.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Я хацеў напісаць, што спектакль будзе нязвыклы для тыповай публікі Маладзёжнага тэатра, але ў мяне ўзнікла пытанне: а ці засталася гэтая публіка? Пасля эксперыментаў Сакаева, спектакляў Дзмітрыя Багаслаўскага (у якасці рэжысёра) на малой сцэне, эксперыментальных харэаграфічных пастановак? Вядома, тым, каму падабаецца камедыйны рэпертуар Маладзёжнага тэатра, а такіх апрыёры будзе шмат, іранічны смех «Нічыпара» не будзе блізкі. Але дзіўным чынам рэжысёр Багаслаўскі нібыта рыхтаваў публіку для Багаслаўскага-драматурга. І камічны анекдот пра тое, што адзін з самых запатрабаваных беларускіх драматургаў не мае спектакля па сваім тэксце ў тэатры, у якім працуе, нарэшце вычарпаны. І што яшчэ нечакана для мяне асабіста: Маладзёжны тэатр у гэтым годзе актыўна канкурыруе з Тэатрам беларускай драматургіі за званне самай эксперыментальнай дзяржаўнай тэатральнай пляцоўкі.

Аляксей Стрэльнікаў, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах» — так назвала Паліна Амяльянчык старонку ў «Інстаграме». І гэта сапраўды погляд закаханай! Выбіраючы аддаленыя ад цэнтра мястэчкі і непапулярныя, малавядомыя турыстам...

Апошнія навіны

    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM