• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.08.2019 | Літаратура

Эрнест Хемінгуэй: непераможны і легендарны

Сёлета ў канцы ліпеня Эрнесту Хемінгуэю споўнілася б 120 гадоў. Значная дата, каб напісаць колькі добрых слоў пра гэтага вядомага амерыканскага пісьменніка.


У наш час інтарэс да яго кніжак спадае. Здаецца, толькі ўспаміны пра Парыж 1920–х гадоў застаюцца вельмі паспяховымі ў камерцыйным плане і не выпадаюць з топаў кніг пра гэты горад. Спадае і цікавасць да яго асобы. Яскравы таму прыклад — даволі слабая прамоцыя фільма «Папа: Хемінгуэй на Кубе» з вядомымі акцёрамі ў галоўных ролях. Ён не быў у сусветным пракаце, не зрабіў прарыўных збораў і не атрымаў шырокага розгаласу. А ў нашым рэгіёне гэтая стужка прайшла зусім незаўважанай. Але многія працягваюць захапляцца вялікім амерыканцам і яго прыгодамі — штогод з’яўляюцца новыя дакументальныя і мастацкія кнігі, дзе галоўны герой — Хемінгуэй.

papa-thompson-1.jpg

Хэм быў дзіцём сваёй эпохі. Як і многія іншыя, ён быў зацятым шукалькам прыгод і не хацеў сядзець на месцы. Яму быў цікавы свет. І, каб вырвацца з шэрай і задушлівай будзённасці амерыканскай правінцыі, ён выпраўляецца на Першую сусветную вайну ў Італію. Там ён будзе паранены, атрымае ўзнагароду, перажыве свой першы раман, які пазней будзе адлюстраваны ў кнізе «Бывай, зброя!». Ён заўсёды на ўсе свае войны ішоў добраахвотнікам — найперш таму, што хацеў быць у цэнтры падзей. Для чалавека, які хацеў зрабіць сабе кар’еру журналіста, гэта вельмі правільнае жаданне.

Цяпер знаходзяцца тыя, хто аспрэчвае яго ваенныя заслугі. Маўляў, не так добра ён ваяваў, як потым падаваў гэта ў творах. Але, як па мне, такія людзі памыляюцца. Бо для пісьменніка ўжо сам факт таго, што ён добраахвотна выпраўляецца на вайну, — смеласць. Колькі мы ведаем пісьменнікаў–франтавікоў? Насамрэч не так шмат. А сусветнавядомых — зусім мала. З тых, хто прайшоў праз полымя Першай сусветнай, згадваюцца найперш Эрых Марыя Рэмарк, Эрнст Юнгер, Луі–Фердынанд Селін. Усе належалі прыкладна да аднаго пакалення.

Ужо ў 1930–х, калі Эрнест Хемінгуэй быў не проста вядомым, але і паспяховым аўтарам, ён мог бы спакойна сядзець за працоўным сталом і пісаць свае творы, як гэта рабілі ў той час многія іншыя. Але ж нешта ўвесь час цягнула яго да акопнага жыцця, якое нават у добрым мадрыдскім гатэлі, што знаходзіцца пад штодзённым абстрэлам франкістаў, нельга назваць прыцягальным. Да канца жыцця Хэм быў перакананым пацыфістам, які браў зброю ў рукі толькі ў самых крайніх выпадках. Натуральна, яго нельга параўноўваць з Эрнстам Юнгерам, таксама пісьменнікам і шукальнікам прыгод, які ва ўсіх сэнсах быў па другі бок барыкад. Юнгер, як і Хемінгуэй, быў паранены. Але ў вайне ён бачыў гераічны пачатак, магчымасць праявіць сябе і свае здольнасці. Нельга параўноўваць Хемінгуэя і з крыклівым Селінам. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія выпалі на лёс Хэма, ён не перастаў быць рамантыкам, чаго яўна не хапала Луі–Фердынанду.

У нечым Хэм нагадвае мне Джыма Старка, галоўнага героя фільма «Бунтар без ідэі», які пабачыў свет у 1955 годзе. З аднаго боку, Джым Старк — гэта выпівоха, хуліган, валацуга, які разам з бацькамі пераязджае з месца на месца праз свой неўтаймаваны характар. З іншага — чалавек з вялікім добрым сэрцам. Адназначна на светлым баку. Хемінгуэй таксама заўсёды імкнуўся выбіраць светлы бок. Як і Старк, ён лічыў, што дабро павінна быць з кулакамі.

Як вечны падлетак, Хемінгуэй не сядзіць на адным месцы. Ён мяняе месцы жыхарства. Ездзіць на карыду ў Іспанію, на сафары ў Афрыку. Шмат вандруе і вельмі шмат піша. Няма нічога дзіўнага ў тым, што ў свой час яго кнігі карысталіся такой шалёнай папулярнасцю. Тады вандроўку ў далёкую заморскую краіну мог дазволіць сабе не кожны. І не бяда, што палова кнігі — гэта развагі пра літаратуру і жыццё, а прыгод насамрэч вобмаль, як, да прыкладу, у «Зялёных пагорках Афрыкі». Мяне заўсёды здзіўляла гэтая здольнасць Хэма — пісаць пра тое, што непакоіць канкрэтна цябе, але такім чынам, каб і іншым было цікава.

Хемінгуэй — гэта чалавек крайнасцей, якія вельмі гарманічна ўжываліся ў ім. Глядзіце самі: з аднаго боку ён захапляўся дастаткова элітарнымі для свайго часу відамі спорту, за што не адзін раз трапляў пад крытыку простых амерыканцаў. Але пры гэтым меў выразны сантымент да сацыялістаў і тых, хто на яго думку належаў да прыгнечаных і паднявольных, хаця ніколі левым або камуністам сябе не лічыў і не называў.

Ён супрацоўнічаў з часопісам «Esquire» ад моманту яго заснавання. Але гэты факт ніякім чынам не замінаў яму друкавацца ў марксісцкіх газетах з даволі радыкальнымі тэкстамі. Ён не любіў багатых, хаця знаходзіўся з імі ў адной лодцы і вёў адпаведны лад жыцця. Пры гэтым у Савецкім Саюзе яго проза выдавалася без асаблівых праблем, у той час як у Штатах за ім прыглядвалі агенты ФБР і склалі дасье, бо пісьменнік меў статус «ненадзейнага».

Калі на Кубе перамагла рэвалюцыя, а да ўлады прыйшлі «барбудас» на чале з Фідэлем Кастра, Хэм паставіўся да гэтага насцярожана. Калі паміж Кубай і Амерыкай пачалася адкрытая канфрантацыя — вярнуўся на радзіму. У адным з позніх інтэрв’ю ён наўпрост гаворыць пра прычыну свайго ад’езду: маўляў, ён найперш амерыканец, таму ў сітуацыі, калі на амерыканцаў новымі кубінскімі ўладамі аказваецца ціск, ён не можа заставацца на востраве. Які–небудзь іншы аўтар на яго месцы мог бы знайсці больш стрыманае рашэнне, якое задаволіла б усе бакі. Але ж кампраміс — гэта не пра Хемінгуэя.

Вяртанне ў Амерыку не прынесла яму шчасця. Ён ужо амаль не мог пісаць; натоўпы аматараў яго творчасці, якія не давалі жыцця; алкагалізм; некалькі няўдалых спроб суіцыду; страчанае здароўе. Рана ці позна ў гэтай гісторыі трэба было ставіць кропку. І вось ў пачатку ліпеня 1961 года, пасля чарговай паездкі ў псіхлякарню, ён скончыў свой жыццёвы шлях. Нават гэтым разам паказаўшы сябе чалавекам, які гатовы ўзняцца над акалічнасцямі. У гісторыі амерыканскай і сусветнай літаратуры Эрнест Хемінгуэй застанецца непераможным і легендарным пісьменнікам, які ніколі не здаваўся без бою.

Канстанцін Касяк, часопіс "Маладосць"

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак

Бізнэсмэн, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак памёр сёння, 13 снежня, у Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар Дзмітрый Безкаравайны. Таксама Пашак з'яўляўся ўладальнікам кафэ...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг

У сучасным свеце вельмі шмат стрэсаў і трывог, выкліканых рознымі прычынамі: працагалізмам, нерэалізаванасцю, праблемамі ў асабістым жыцці ды іншымі. Медыцынскі псіхолаг і арт-тэрапеўт Кася Кавалёнак-Глухоўская...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыданная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае БЕЛТА. NN.by

valiancina_shauchenka
Літаратура

Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе

Не ведаеце, што падарыць сябрам з замежжа? Новая беларуская інтэрнэт-крама “Кніганоша” прапануе дзве цудоўныя кнігі на англійскай мове, прысвечаныя беларускай гісторыі. Гедымін Нарыс з серыі...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі
  • 15.12 19:00Сольный концерт PTFB
  • 15.12 20:00Classic Jam
  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM