• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.02.2019 | Літаратура

«Ніякай здрады няма». Чаму на кніжнай выставе ў Менску Алексіевіч выступіць на расейскім стэндзе?

Сьвятлана Алексіевіч

На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Сьвятлана Алексіевіч выступіць на расейскім нацыянальным стэндзе – паведамляе Свабода.

Паводле сайту Фэдэральнага агенцтва друку і масавых камунікацый Расеі, на асноўнай сцэне расейскага нацыянальнага стэнда «пройдуць творчыя сустрэчы з расейскімі пісьменьнікамі і крытыкамі, сярод якіх нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Сьвятлана Алексіевіч».

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Сьвятлана Алексіевіч сказала, што раней на кніжнай выставе быў стэнд расейскага выдавецтва «Время», якому належаць правы на выданьне яе кніг на расейскай мове.

«Майму выдаўцу Барысу Пастэрнаку не далі асобнага стэнда, як гэта было раней. У Менску адмовіліся наадрэз. І далі толькі месьцейка на расейскім стэндзе. Я выступаю зь ім. У мяне будзе толькі асобны вечар, і ўсё.

Гэта была мая ўмова, што я толькі выступлю асобна 9 лютага, і ўсё. І больш ні на якім стэндзе я ня буду. І тое, што пішуць, што Алексіевіч будзе разам выступаць, гэта няпраўда.

Тут абсалютна такая сытуацыя: я не магла падвесьці свайго выдаўца, паколькі ён прыяжджае. А чаму яму не далі месца, я так і не зразумела. Ён нават у Міністэрства інфармацыі зьвяртаўся, але не далі».

Раней выдавецтва «Время» на кніжнай выставе мела асобны стэнд, куды прыходзіла Сьвятлана Алексіевіч.

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

«У ягоным закутку, які яму выдзеляць, буду выступаць ня толькі я, але і ўсе беларусы, якія ў яго выдаюцца. Іншага варыянту ён не знайшоў. Ніякай здрады тут няма. Я ня ўдзельнічаю. Тым больш у сёньняшні час хіба можна ўявіць, каб я была прапагандысткай такога актыўна расейскага? Не, вядома. Усе мы ведаем, які трывожны час цяпер. І наколькі, наадварот, мы павінны (і, спадзяюся, гэта ўлады разумеюць) менавіта беларускае разьвіваць, падымаць, даставаць, дапамагаць ажыўляць. Тое, што не рабілі 30 гадоў, хаця б цяпер рабіць».

Сьвятлану Алексіевіч запрасіў міністар інфармацыі

Сьвятлана Алексіевіч сказала, што яе ўпершыню афіцыйна запрасілі на менскую кніжную выставу. Яна атрымала ліст з подпісам міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча.

«Гэта ўпершыню за ўсю гісторыю. А так наадварот, нават не пускалі. Але чамусьці вось няма асобнага кутка ў выдавецтва. І тады такі варыянт выбралі, што многія людзі хочуць, каб я прыйшла, падпісала кнігі, выступіла. Я сказала, што я гэта зраблю, але асобна ад усіх».

Сьвятлана Алексіевіч сказала, што ёй ніколі не прапаноўвалі выступіць на беларускім стэндзе. Чым гэта можа патлумачыць?

«Напэўна, гэтымі генамі страху, самацэнзурай, раз яны ня хочуць. Барыс шукаў, дзе б з кім увайсьці ў дуэт, але гэтага не атрымалася. Беларускія выдавецтвы былі закрытыя для гэтага выдавецтва».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM