• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.08.2017 | Літаратура

Noblesse oblige: на падыходзе «Каханьне падчас халеры» па-беларуску

Сяргей Макарэвіч

Размова зь Сяргеем Макарэвічам з дабрачыннага фонду «Вяртаньне», ініцыятарам выданьня беларускага перакладу «Каханьня падчас халеры» Габрыэля Гарсіі Маркеса.

РС: Сяргей, я нядаўна прачытаў, што вы — ініцыятар выданьня раману Габрыэля Гарсіі Маркеса «Каханьне падчас халеры» ў беларускім перакладзе Карласа Шэрмана. Калі ласка, раскажыце крыху пра гэтую сваю ініцыятыву. З чаго вы пачалі?

Сяргей Макарэвіч: Пачну з таго, што гэта будзе кніга ў пэўнай сэрыі, так званай Нобэлеўскай сэрыі. І гэта будзе другая кніга. Пачаткам сэрыі, якая называецца «Noblesse oblige», быў сёлетні том выбраных раманаў Кнута Гамсуна пад назвай «Голад». Мы ўклалі сьпіс аўтараў, якіх хацелі б выдаць у гэтай сэрыі. Маркес стаяў на першым месцы ў гэтым сьпісе, але былі складанасьці з аўтарскімі правамі. Гэтая гісторыя пачалася тры гады таму, калі мы зьвярнуліся ў літаратурнае агенцтва, якое валодае правамі на творы Маркеса. Але тады мы не атрымалі ніякага адказу і справа завісла. Сёлета мы зрабілі другую спробу і атрымалі дазвол на выданьне раману. Засталося толькі заплаціць за аўтарскія правы.

РС: А дзе месьціцца гэтае агенцтва, якое валодае правамі на творы Маркеса?

Сяргей Макарэвіч: У Гішпаніі, у Барсэлёне.

Габрыэль Гарсія Маркес

Габрыэль Гарсія Маркес

РС: Адкуль вы возьмеце грошы на выданьне? Вы атрымалі нейкі грант ці, можа, будзеце зьбіраць грошы ад чытачоў?

Сяргей Макарэвіч: Гэтымі днямі мы запусьцілі краўдфандынгавую кампанію на сайце Ulej.by і просім будучых чытачоў падтрымаць наш праект у частцы, якая датычыць закупу аўтарскіх правоў. Мы прапануем пэўныя падарункі за гэтыя ахвяраваньні і ў тым ліку кнігу. Астатнія грошы на падрыхтоўку і друк кнігі будуць з выдавецтва «Янушкевіч» і дабрачыннага фонду «Вяртаньне», якія зьяўляюцца фундатарамі гэтай сэрыі.

РС: Нядаўна, на гэтай самай плятформе «Ulej.by», беспасьпяхова закончыўся збор грошай на выданьне перакладаў чатырох ангельскамоўных раманаў у гэтак званай сэрыі «Амэрыканка». Вы не баіцеся, што вам таксама ня ўдасца сабраць патрэбную колькасьць грошай? Фармальна ў вас ёсьць нейкі ліміт, які вам трэба перавысіць, каб кампанія збору грошай не правалілася?

Сяргей Макарэвіч: Так, наш ліміт — тры тысячы беларускіх рублёў. Калі мы іх назьбіраем, кампанія будзе пасьпяховай.

РС: Разумею. А колькі часу будзе трываць збор гэтай сумы?

Сяргей Макарэвіч: Кампанія збору працягнецца да 30 верасьня.

РС: У электроннай вэрсіі беларускі пераклад раману «Каханьне падчас халеры» быў калісьці даступны ў інтэрнэце. Я спампаваў сабе пераклад Карласа Шэрмана даволі даўно. Я ня ведаю, у якой вэрсіі ён там быў выстаўлены — адрэдагаванай кімсьці ці не. А ў вас — хто рэдактар перакладу?

Сяргей Макарэвіч: У 2005 годзе ўдава Карласа Шэрмана перадала пераклад гэтага раману ў Беларусь. Тады часопіс «Архэ» зрабіў яго публікацыю, здаецца, частковую. Цяпер, калі мы шукалі той варыянт, які перадавала ўдава Шэрмана, ніхто ня змог узгадаць, хто займаўся яго рэдагаваньнем. Перачытаўшы гэты тэкст, мы ўсё ж прыйшлі да высновы, што ён выглядае як адрэдагаваны і ня мае патрэбы праходзіць праз рэдактарскія рукі. Мы зрабілі толькі карэктуру.

РС: Чаму я пра гэта пытаю? Я сам трохі займаюся перакладамі, і мне даволі нязвыкла, што раман такога фармату як «Каханьне падчас халеры» ня мае пэрсанальнага рэдактара, які ня толькі адрэдагаваў бы беларускі тэкст, але і зьверыў бы яго з гішпанскім арыгіналам. Вы ў кожным разе не зьбіраецеся шукаць такога рэдактара?

Сяргей Макарэвіч: Не. Я, відаць, ня буду далёкі ад праўды, калі скажу, што калі рэдактура раману была, то яна рабілася чалавекам, які ня ведаў гішпанскай мовы…

РС: Вось як… Цяпер у мяне пытаньне агульнага характару. Як вы лічыце, што ў беларускіх абставінах будзе больш пасьпяховым — выдаваць па-беларуску прызнаных сусьветных клясыкаў, якіх даўно ўжо пераклалі на расейскую мову, і гэтыя пераклады наогул даступныя задарма на розных інтэрнэтных сайтах, ці, можа, перакладаць і выдаваць таленавітых замежных пісьменьнікаў, якія пакуль што не зьявіліся на расейскім кніжным рынку?

Сяргей Макарэвіч: Маё меркаваньне такое, што варта перакладаць і тых, і тых. Адзінае, што калі беларускамоўнаму чытачу прапаноўваць аўтара, які слаба вядомы ў сьвеце і не ўганараваны нейкімі міжнароднымі прэміямі, то да такога аўтара можа быць мінімальная ўвага. Я ў гэтым пляне пайшоў па шляху публікацыі аўтараў, імёны якіх шырока вядомыя, нягледзячы на тое, што іх ужо даўно пераклалі на расейскую.

РС: Калі ўдасца сабраць грошы на Маркеса, будзеце працягваць гэтую Нобэлеўскую сэрыю? Каго яшчэ вам хацелася б выдаць?

Сяргей Макарэвіч: Абавязкова, будзем працягваць. Я пакуль не гатовы назваць канкрэтныя імёны, але магу назваць аўтараў, якіх я чытаў у расейскіх перакладах і хацеў бы бачыць па-беларуску. Найперш гэта кітаец Мо Янь і турак Архан Памук. Думаю зрабіць усё магчымае, каб кнігі гэтых аўтараў у нейкай пэрспэктыве выйшлі таксама па-беларуску.

Ян Максімюк, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM