• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.01.2021 | Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная сям’я Малішэўскіх-Спрынчан: Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.




«Першае, што змушае зрабіць назва гэтай кнігі, — палічыць. "36 і 6 катоў" — вядома ж, агулам 42, а падзеленыя яны так, бо 36 катоў — вялікія, а 6 — кацяняты. Ці могуць гэтулькі катоў жыць у маленькай кватэры? Паспрабуйце размясціць, а калі не атрымаецца — даверцеся знакамітай украінскай аўтарцы Галіне Удавічэнка. Прынамсі, калі вы набудзеце ейную кнігу, "36 і 6 катоў" будуць заўжды з вамі. А на старонках кнігі 42 каты намалявала непаўторная мастачка Наталка Гайда.

Як кнігу назавеш — гэтак яна і будзе "любіць" лічбы: 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў — толькі ва Украіне. Зразумела, што Галіна Удавічэнка — аўтарка найпапулярнейшай серыі. Толькі ўявіце: 19-ы наклад "36 і 6 катоў" (выдаюць з 2015 года) — агулам 75 тысяч, 10-ы наклад "36 і 6 катоў-дэтэктываў" (з 2017 года) — агулам 46 тысяч, 6-ы наклад "36 і 6 катоў-кампаньёнаў" (з 2019 года) — агулам 28 тысяч.»


Кнігі перакладзеныя на многія мовы свету. І ў Беларусі ўжо можна набыць дзве кнігі з гэтай серыі: «36 і 6 катоў» і «36 і 6 катоў-дэтэктываў», перакладзеныя нашай сям’ёю. Гэта вельмі цікавы досвед сямейнага шчасця і перакладу, бо дазваляе ўсёй сям’і жыць працяглы час з улюбёнымі героямі. І да таго ж 2/3 перакладнікаў далучыцца да сваіх украінскіх каранёў. І хоць нам даспадобы ўсе, але ж Аксана абрала, што ёй бліжэй Броўчык (пераклад з румынскай прозвішча Спрынчан), Альжбэта любіць Жаржэту, Яраш — Вертуна. Усе каты са сваімі характарамі, але падзеленыя на сяброўскія суполкі: сутарэнныя каты, хаўчыкі, вяргінькі, каляровыя, танцоры, каты з суседняй брамы і малыя. Да прыкладу, Сардэль, Хаўчык, Ля Сасіс, Каўбасік, Скурка і Шпондармен — хаўчыкі, а Брэйкер, Стэпік, Пушынка, Рабакоп, Хвастуля і Вяртун — танцоры.

Падаецца, што гісторыя неверагодная, але насамрэч, калі перакладалі, усцяж згадвалі «сапраўдную спадарыню Крэпаву», цудоўную беларуску Вольгу Кузьміч, якая ратуе жывёл. Бо ў Беларусі цудоўныя людзі паўсюль: і ў жыцці, і ў кнігах, і, безумоўна, яны любяць чытаць. Асабліва цікавыя і смешныя прыгоды. Менавіта такія кнігі любіць выдаваць дырэктар «Беларускага кнігазбору» Генадзь Вінярскі.

Усім вядомая традыцыя: на ўлазіны першым запускаць у новую хату ката. Цяпер можна першым запусціць не аднаго ката, а «36 і 6 катоў» і «36 і 6 катоў-дэтэктываў». Ды і ў старой хаце тое будзе дарэчы.

Калі вы любіце катоў, гэтую кнігу немагчыма не набыць. Калі вы не любіце катоў, вы іх палюбіце. Калі нейкім дзівосным чынам вы не палюбіце катоў, вы застаняцеся шчаслівым, што не ў вашай кватэры жывуць 36 і 6 катоў«.

Замовіць можна ў краме «Мой модны кут», Кніганоша.бай, краме «Рыжы кот» у ГЦ «Рыга», на knihi.by, у гарадзенскай «Цудоўні». Купіць можна ў «Акадэмкнізе», Цэнтральнай кнігарні, «Светачы», «Ведах», «Кнігах і кніжачках», а таксама і ў іншых найвялікшых кнігарнях Беларусі!

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку

Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 3 сакавіка....

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM