• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.05.2011 | Adnak!

Не адкладайце на 6 чэрвеня тое, што патрэбна зрабіць раней за 6 чэрвеня!

_begut_160

Не пакідайце падачу работ на Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! на апошнія хвіліны. Да канца прыёму работ засталося ўсяго 6 дзён!

На сёння да Фестывалю ўжо далучыліся 120 удзельнікаў, якія зарэгістраваліся на сайце www.adnak.by. Арганізатары атрымалі звыш за 80 работ, якія будуць змагацца за прызнанне прадстаўнікоў рэкламнага бізнесу і культуры Беларусі, а таксама каштоўныя прызы Аргкамітэту і партнёраў Фестывалю.

Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ. Работы прымаюцца да 6 чэрвеня. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў для ўдзелу няма.

Нагадваем, што ўсе зарэгістраваныя карыстальнікі сайта www.adnak.by змогуць прыняць удзел у асноўным дні Фестывалю 23 чэрвеня, падчас якога будуць ладзіцца семінары і майстар-класы вядучых рэкламістаў Беларусі. Праграма семінараў і майстар-класаў будзе абвешчана на гэтым тыдні. Напрыканцы фестывальнага дня пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Фестывалю. Фестываль пройдзе ў бізнес-цэнтры IBB па адрасе: Мінск, праспект газеты Праўда, 11.

Склад журы Фестывалю таксама будзе сфарміраваны ў бліжэйшыя дні, аб чым будзе абвешчана асобна.

Для ўдзельнікаў прапанаваныя разнастайныя намінацыі і шэраг конкурсаў, у якіх могуць праявіць свае сілы як мага больш рэкламістаў (дызайнераў, капірайтэраў, фатографаў і г.д.), якія ствараюць рэкламныя і камунікацыйныя прадукты на беларускай мове.

Галоўная адметнасць сёлетняга Фестывалю – разам са звычайнай рэкламай і PR значная ўвага надаецца работам, скіраваным на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаны і прасоўваліся да сваёй аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі. Тэма прасоўвання культурніцкіх праектаў да сваёй аўдыторыі тыдзень таму абмяркоўвалася на круглым стале і звярнула на сябе ўвагу буйнейшых прадстаўнікоў рэкламнай сферы Беларусі, а таксама выклікала бурныя дыскусіі ў інтэрнэце.

Аргкамітэт таксама заклікае ўдзельнікаў звярнуць увагу на наступныя конкурсы, аб’яўленыя ў межах Фестывалю:

  • Крэатыўны конкурс маладых рэкламістаў
  • Конкурс фотаздымкаў AD.NAK ZНЯТА ТАК!
  • Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган
  • Конкурс на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка

Таксама ў гэтым годзе тым, хто ігнаруе факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры ў сваіх рэкламных прадуктах, а таксама дэманструе непрафесійны падыход да стварэння рэкламы, будзе прысуджацца Антыпрэмія «Каша сувораўская». Дасылайце прыклады самай няўдалай, на ваш погляд, беларускай рэкламы на ўдзел ў Фестывалі і не забывайцеся патлумачыць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі «Каша сувораўская».

Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам Фестывалю:

  • Выберыце свае лепшыя работы, выкананыя на беларускай мове за апошнія некалькі гадоў, якія не прымалі ўдзелу ў Першым Фестывалі AD.NAK!,
  • Прайдзіце рэгістрацыю на сайце Фестывалю Adnak.by
  • Абярыце з конкурснай праграмы намінацыю, якая вам пасуе. Адна работа можа падавацца ў некалькі намінацый і, адпаведна, будзе ацэнена рознымі складамі журы па розных крытэрыях.
  • Прывядзіце работы ў адпаведнасць з тэхнічнымі патрабаваннямі, адзначанымі ў апісанні конкурсаў.
  • Падайце заяўку на сайце Фестывалю ў раздзеле «Падача работы» і запампуйце работу.
  • Для ўдзельнікаў падрыхтаваныя разнастайныя конкурсы і намінацыі. У іх можа удзельнічаць кожны ахвочы. Галоўным патрабаваннем да ўдзельнікаў з’яўляецца наяўнасць працы, якую можна прапанаваць да ўвагі журы.

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць у аргкамітэт Фестывалю па e-mail adnak@budzma.org або высвятляць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM