• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.06.2016 | Adnak!

Не праспі! Дэдлайн фестывалю aDNaK! ужо неўзабаве!

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!” – прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль “aDNaK!”, ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета.

Як і ў мінулыя гады, удзел у Фестывалі бясплатны. На сайце Фестывалю прадстаўлены поўны спіс конкурсаў і намінацый. Абірайце, пад якую з іх падыходзяць вашыя крэатыўныя работы і праекты. Да ўдзелу ў большасці фестывальных намінацый запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і камунікацыйных праектаў. Аднак і для крэатыўных і неардынарных праектаў, якія не былі прынятыя кліентам або былі створаныя для няіснага брэнда, ёсць у нашым Фестывалі месца –  спецыяльны конкурс нерэалізаваных праектаў. Узяць удзел могуць не толькі тыя, хто займаецца бізнес-рэкламай, але і аўтары культурніцкіх праектаў.

adnak_bs

Больш за тое, трапіць у прафесійную, адметную, яскравую прастору можа не толькі адмысловец. Для назіральных і неабыякавых існуе асобная Антыпрэмія “Каша сувораўская”. Каб заявіцца на яе, дастаткова проста даслаць фота з прыкладамі непрафесійнай рэкламы, якая парушае, скажае ці ігнаруе факты беларускай культуры і гісторыі. А пабачылі проста абсурдную рэкламу – для яе таксама месца ў “Кашы”.

Працэс прыёму работ арганізатары зрабілі максімальна простым і даступным. Усё, што неабходна зрабіць, – зарэгістравацца на сайце, абраць неабходную намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу. У большасці намінацый прапануецца некалькі варыянтаў падачы работ. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя ўзоры, па якіх трэба іх афармляць.

Галоўнай адметнасцю і цікавосткай сёлетняга “aDNaK!” стане Фестывальны дзень, які пройдзе 30 чэрвеня ў абсалютна новым для мерапрыемства месцы – першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8”. Насычаная адукацыйная праграма з удзелам як беларускіх і замежных рэкламістаў, так і цікавых асобаў з іншых сфераў не пакіне нікога абыякавым. Фестываль абяцае стаць яскравай падзеяй гэтага лета.

У адрозненні ад падобных мерапрыемстваў і ў Беларусі, і за мяжой, Фестываль “aDNaK!” звяртае сваю ўвагу на развіццё менавіта беларускамоўных і беларускаарыентаваных камунікацыйных праектаў, большасць з якіх маюць сацыяльны і грамадскі напрамак. І каб даваць магчымасць заявіць пра сябе не толькі прафесіяналам, але і пачаткоўцам, штогод удзел ва ўсіх мерапрыемствах фестывалю бясплатны. Трэці год запар генеральным партнёрм Фестывалю “aDNaK!” выступае кампанія кампанія velcom. Афіцыйнымі партнёрамі сталі краўдфандынгавая пляцоўка Ulej.by, “AIDA Pioneer Branding & Creative Company”, Interactive brand studio HA,  Universal Press®, “Піўзавод Аліварыя” (частка Carlsberg Group), кампанія “Бульбашъ”, кампанія “Анега”. І як партнёры яны (паслугамі, прадукцыяй, інфармацыйнай і арганізацыйнай падтрымкай)  актыўна дапамагаюць Фестывалю.

Зміцер Вайноўскі

Аднак Фестываль дастаткова буйное мерапрыемства, да ўсяго, удзел у ім для тых, хто падае працы і ўдзельнічае ў адукацыйнай праграме, бясплатны, і партнёрскай дапамогі недастаткова! Таму арганізатары прапанавалі ўсім неабыякавым, хто хоча, каб нашыя гарады і мястэчкі, брэнды кампаній і назвы кавярняў, тэлевізійныя ролікі і інфармацыя на радыё станавіліся радней і прывабней, падтрымаць Фестываль “aDNaK!”. Для гэтага неабходна зайсці на пляцоўку Ulej.by і зрабіць свой унёсак у гэтую важную справу, каб камунікацыйная прастора “aDNaK!” і надалей актыўна спрыяла паляпшэнню культурнай атмасферы.

Зробім фестываль аDNаK! разам!

Пра Фестываль

Фестываль aDNaK!, паўстаўшы ў 2009 годзе, паслядоўна звяртаецца да падмурку нашай адметнасці – культурнай і гістарычнай спадчыны, пераканаўшыся, што сапраўдныя шэдэўры можна ствараць толькі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, закладзеных у нашых генах.

Канцэпцыя сёлетняга Фестывалю: аDNаK – ген беларускага крэатыву.

Слоган Фестывалю: аDNаK – Код тваёй крэатыўнасці.

За сем гадоў Фестываль aDNaK! стаў у Беларусі падзеяй і развіваецца ў адпаведнасці з сусветным трэндам – Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), матывуючы бізнес і рэкламістаў працаваць у сусветным рэчышчы, аднак шукаць у лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія робяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі на глабальным узроўні.

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў  адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM