• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.11.2017 | Гісторыя

Непатрэбны Тарашкевіч і ягоны таямнічы арышт

Сёння — дзень памяці Браніслава Тарашкевіча. Шмат хто ведае яго, як аўтара «Беларускай граматыкі для школ» — першага і на доўгі час галоўнага падручніка па беларускай мове.

Бліскучы аратар, унікальны лінгвіст, адзін з лідараў папулярнай у Заходняй Беларусі Беларускай сялянска-работніцкай грамады — ён валодаў дзіўнай для нашых палітыкаў рысай — нацыянальная справа яму была важней за ўласны дабрабыт.

Паводле Леаніда Дранько-Майсюка: «на бясконцых допытах і судах даказваў следчым і суддзям, што Грамада не займалася антыдзяржаўнай дзейнасцю, не мела кантактаў з камуністамі. /…/ следчыя ўсміхаліся, бо цудоўна ведалі /…/ кіраўніку масавай беларускай арганізацыі немагчыма пазбегнуць стасункаў з Менскам і Масквой…»
Польскія ўлады неаднаразова кідалі яго за краты. Самы гучны арышт адбыўся ў студзені 1927 году, калі Тарашкевіча асудзілі на 12 год, аднак праз тры гады выпусцілі.
Самае ж таямнічае затрыманне адбылося ў лютым 1931 года.
У рапарце камісара паліцыі Люцыяна Галчынскага было напісана: «5 лютага 1931 г. у цягніку № 118 Гданьск – Мальборк, які прыбывае ў Тчэў у 21 г. 32 хв., падчас праверкі ў пасажыраў дакументаў кіраўнік Памежнага Камісарыята Дзяржаўнай Паліцыі ў Тчэве падкамісар Скальскі ўстанавіў па фатаграфіі на адным з пашпартоў, што асоба, якая мае чэхаславацкі пашпарт на імя Уладзіслава Паўляка, – гэта збеглы з Польшчы ў Гданьск былы пасол Сейма Польскай Рэспублікі Браніслаў Тарашкевіч…»
У Тарашкевіча знайшлі вялікія грошы: «1792 долары, 1790 злотых, 939 нямецкіх марак, 3 гульдэны і 59 пфенігаў. Такая сума, паводле тлумачэння арыштаванага, была патрэбная для выдавецкай справы, а большая частка – ахвяраванні беларусаў-эмігрантаў.
Але здзівіла следчых не гэта.
Паводле Дранько-Майсюка: «палітык вёз з сабою цэлы архіў – рэфераты, пракламацыі, справаздачы, пракамуністычныя лекцыі, фінансавыя ведамасці, 90 пустых, але заадрасаваных канвертаў, /…/ меў пры сабе картатэку на 537 старонак з прозвішчамі і адрасамі падпісчыкаў… /…/ Чаму ён – вопытны канспіратар /…/ паступіў так легкадумна? /…/ Ці не стаўся палітык ахвярай правакацыі, скажам, таго ж Камінтэрна – выканаўчай структуры АДПУ?»
Гісторык Аляксандра Бергман лічыла, што «арышт быў старанна падрыхтаваны. 5 лютага 1931 года Тарашкевіч павінен быў ляцець на самалёце з Гданьска ў Берлін. Калі ж прыехаў у аэрапорт, то выявілася, што самалёт, на які меў куплены квіток, вылецеў на паўгадзіны раней. Тады купіў квіток на наступны самалёт. Праз нейкі час яму сказалі, што другі самалёт не паляціць, вярнулі грошы і параілі ехаць цягніком. Паколькі меў устаноўлены тэрмін прыезду ў Берлін, сеў у цягнік. У Тчэве ў купэ ўламаўся камісар паліцыі Тадэвуш Скальскі..».
«Тарашкевіч ужо быў непатрэбны камуністам (прынамсі, на свабодзе!); яму прапанавалі з усім рукапісна-машынапісным скарбам перабрацца ў Берлін (зманлівую легенду не цяжка было прыдумаць: тая ж выдавецкая дзейнасць, да якое беларусы заўсёды ахвочыя!); яго забяспечылі грашыма, фальшывым пашпартам і, вядома ж, «стукнулі» пра пераезд у дэфензіву… Дэфензіва ой як узрадавалася! Невыпадкова ж, правяраць падроблены пашпарт узяўся сам кіраўнік памежнага камісарыята пан Скальскі, – нібыты на гэты час усе ягоныя падначаленыя былі занятыя…», – упэўнены Леанід Дранько-Майсюк.
Ці сапраўды камуністы «здалі» непатрэбнага Тарашкевіча, каб затым (якая складаная, амаль шахматная аперацыя) ў верасні 1933 года яго абмяняць на Францішка Аляхновіча, а праз пяць гадоў самім ужо арыштаваць і замардаваць да смерці?
Адназначнага адказу пакуль няма.

Новы час паводле belsat.eu/

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM