• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.05.2017 | Беларуская мова

Па-беларуску разам з velcom!

Праблему мовы ў Беларусі можна абмяркоўваць бясконца, але ў выніку яна застаецца невырашанай. Адзіны верны накірунак – не гаварыць, а рабіць. Відаць, такога меркавання прытрымліваецца і кампанія velcom, якая ўжо дастаткова даўно праводзіць заняткі па-беларуску для вучняў малодшай школы. Што за яны – чытайце далей.

“Чытаем па-беларуску з velcom” – ініцыятыва, накіраваная на папулярызацыю мовы і літаратуры сярод вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў. Асаблівасць падобнага праекту ў наступным: удзел у мерапрыемствах кампаніі прымаюць вядомыя дзеячы Беларусі, якія і расказаць пра культуру могуць нашмат цікавей, і паказаць на сваім прыкладзе, што яе можна і трэба развіваць. Так, напрыклад, 20 траўня ва ўнутраным дворыку БДУ на адкрытым уроку можна было ўбачыць Юрыя Жыгамонта, Раісу Баравікову, Наталлю Бучынскую і Алену Масла, якія, уласна, з’яўляюцца настаўнікамі праекту.

Вядома, каб зрабіць мерапрыемства цікавым і, што галоўнае, не сумным для дзяцей, якія прыехалі ў Менск са шматлікіх рэгіёнаў Беларусі, занятак праводзіўся ў форме квесту, падчас якога школьнікі знаёміліся з выбітнымі прадстаўнікамі краіны. Дзецям расказалі пра Гусоўскага, Цяпінскага, Буднага, а як толькі падышлі да помніка Скарыне, пачулі, што распавядаць пра першадрукара пачалі самі дзеці.

Увогуле, калі казаць пра тое, як былі ўспрыняты дзецьмі заданні, трэба ўзгадаць эмоцыі. Жывасць, імкненне адказваць на пытанні, гатоўнасць даведвацца новае – гэта ў рабят дакладна было. Галоўнае, што абсалютна станоўчае стаўленне да беларускай мовы ў школьнікаў не проста прысутнічае, яно жыве на ўзроўні “так і павінна быць” і задаецца пытаннем “а што, бывае інакш?”. То бок дзеці не падзяляюць мовы на “рускую – на ёй усе размаўляюць” і “беларускую – буду вучыць, але карыстацца не буду”. І тут заключаецца галоўнае: перад тым як дзіця сапраўды пачне задумвацца, ці варта абіраць беларускую мову як сродак зносін, калі ў яго атачэнні большасць размаўляе па-руску, галоўная роля належыць педагогу. Варта толькі даносіць інфармацыю цікава і тлумачыць, чаму важна абіраць і шанаваць сваё, як у дзіцяці з’яўляецца жаданне гэта зразумець. Прыклад таму – Яна Кароткіна з Воршы. Дзяўчынка расказвае, што беларуская мова ёй падабаецца, але размаўляць на ёй заўсёды было б складана і незвычайна. Вылучацца і быць незвычайным – сапраўды праблема для дзіцяці. І хто лепш, як не педагог, яму дапаможа?

Мерапрыемства было створана для таго, каб паказаць настаўнікам, якім чынам яны могуць зацікавіць дзяцей у чытанні, а галоўнае – веданні беларускага.

 

Алена Масла, дзіцячая пісьменніца, праект каментуе так:

– У такой акцыі, як “Чытаем па-беларуску з velcom”, аб’яднаны намаганні. Гэта спартоўцы, бізнэсоўцы, гэта літаратары, настаўнікі і, натуральна, гэта школьнікі. Мы пабывалі ў розных рэгіёнах Беларусі, і, ведаеце, я не ўбачыла дзяцей, якім было б нецікава, калі з імі працуеш ад душы.

Як правіла, нелюбімыя прадметы – гэта тыя, якія выкладаюць сумныя або нецікавыя дарослыя. І калі дзеці адчуваюць, што ты стараешся для іх працаваць, тады і ты адчуваеш водгук.

Мне здаецца, самае галоўнае, што людзі пачынаюць шукаць сваю ідэнтычнасць. Можа, яны не так добра яе разумеюць, як хацелася б, але цікавасць да свайго расце.

Віктар Пазднякоў, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom, распавядае, як узнікла ідэя стварыць праект:

– Справа у тым, што ў нас ёсць стратэгія ў галіне КСА. Два асноўныя яе напрамкі – гэта падтрымка праектаў у сферы нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама дапамога дзецям. Гэта як раз той праект, які аб’яднаў абодва напрамкі.

Раіса Баравікова, беларуская пісьменніца, расказвае і пра сваё ўспрыманне праекту:

– Дзеці, асабліва тыя, хто нарадзіўся ў суверэннай, незалежнай дзяржаве, ужо адчуваюць сябе беларусамі. Яны ганарацца сваёй краінай, яны любяць мову, яны з задавальненнем вучаць вершы на памяць. Расце новае пакаленне. Пакаленне беларусаў, якім падабаецца быць беларусамі, якія ганарацца сваімі прадзедамі. Мы вельмі ўдзячныя кампаніі velcom, і трэба, каб шмат хто далучаўся да праекту. Тады мы будзем мець сваю Беларусь ва ўсёй, поўнай яе красе, таму што няма краіны без мовы, без культуры, без гісторыі. Краіна тады робіцца магутнай і вялікай, калі ўсё зліваецца ў адно.

І з гэтым не паспрачаешся.

 

Таццяна Ашуркевіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM