• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.02.2019 | Культура

Пачалося галасаванне за лаўрэата прэміі імя Віктара Сырыцы

Сфармаваны шорт-ліст прэміі Сырыцы за 2018 год, у яго увайшлі шэсць прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі. Лаўрэата абярэ Рада Руху «За Свабоду».
 

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктар Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага году. Лонг-ліст прэміі збіралі да 10 лютага, удзел у фармаванні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі.

У шорт-ліст за 2018 год увайшлі:

  • Вікторыя Анохава-Жураўлёва («Лёгкія чытанні» — літаратурныя чытанні для мясцовых школьнікаў у Пружанах, Брэсцкая вобласць)
  • Уладзіслаў Золатаў (стварэнне «Лесвіцы-вышыванкі» ў Магілёве)
  • Юрый Казакевіч і Уладзімір Гундар (арганізацыя Дня вышыванкі ў Баранавічах)
  • Ігар Станкевіч (кампанія ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — Грамадская ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы»)
  • Інна Хоміч (стварэнне мультымедыйнага праекта з мапай дыялектных гаворак)
  • Вольга Дамаскіна (арганізацыя ў Полацку серыі сустрэчаў у межах «Жывой мовы»).

У гэтым годзе на конкурс паступілі 20 прапановаў, арганізатары прэміі адзначаюць, што ўзровень атрыманых заявак — дастаткова высокі.

«Віктар Сырыца ўсё жыццё аддаў самаахвярнай працы па нацыянальным адраджэнні. Уручэннем прэміі Рух „За Свабоду“ намагаецца звярнуць увагу на падобную дзейнасць, якая працягваецца сёння ў рэгіёнах і не заўсёды заўважная на нацыянальным узроўні. Думаю, што адзначэнне дасягненняў адданых рупліўцаў на ніве беларушчыны дасць ім дадатковы імпэт працягваць сваю працу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У гэтым годзе арганізацыя зноў запускае не толькі галасаванне сярод сябраў Рады, але і т.зв. грамадскае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Гэтае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар.

Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму:

Галасаванне працягнецца да 25 лютага.

Паводле pyx.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. ...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра ўчорашняе вяртанне Аляксея Навальнага ў Расію. Я не з тых, хто думае, што Навальны нас чамусьці мог навучыць. Гераізм Навальнага для мяне...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ

У гонар памятнай даты ў ВНУ аб’яўлены конкурс творчых праектаў «Маё ўспрыманне асобы і творчасці Івана Шамякіна». Канкурсантам прапануецца прарэкламаваць любы твор аўтара ў форме прэзентацыі або буктрэйлера,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM