• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.08.2016 | Адукацыя

Пачаўся прыём заявак на прэстыжную стыпендыю брытанскага ўрада Chevening

З 8 жніўня па 8 лістапада 2016 года Сакратарыят стыпендыяльнай праграмы Chevening будзе прымаць заяўкі на сайце chevening.org.

United-Kingdom-based-Chevening-Scholarship

Стыпендыятамі праграмы Chevening становяцца кандыдаты з высокім лідэрскім патэнцыялам і моцнай акадэмічнай падрыхтоўкай. Стыпендыя дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым універсітэце Вялікабрытаніі і далучыцца да ўплывовай глабальнай супольнасці стыпендыятаў, якая на сённяшні дзень налічвае 46 000 чалавек.

У Беларусі ў гэтым годзе стыпендыю на вучобу ў брытанскіх ВНУ атрымала 5 кандыдатаў.

На 2017-2018 навучальны год стыпендыю атрымаюць каля 1 500 кандыдатаў з усяго свету. Тым самым урад Вялікабрытаніі робіць значны ўклад у развіццё пакалення новых сусветных лідэраў.

Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб:

‘Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску рада абвясціць аб пачатку прыёма заявак на праграму Chevening на 2017/18 навучальны год. Яна дае магчымасць мэтанакіраваным маладым людзям са ступенню бакалаўра або спецыяліста правучыцца ў Вялікабрытаніі год і атрымаць ступень магістра ў любым брытанскім універсітэце. У гэты раз для беларусаў будзе выдзелена каля 6 поўных стыпендый, і я хачу пажадаць поспеху кандыдатам, якія пададуцца ў гэтым годзе.’

Дырэктар Сакратарыята Chevening, Майкл Скот-Клайн:

‘Той, хто рашае падаць на стыпендыю Chevening, ужо дэманструе тую мэтанакіраванасць і бачанне перспектывы, якія характарызуюць стыпендыятаў Chevening.

Усе перавагі, якія можа даць стыпендыя, не паддаюцца падліку. Стыпендыяты атрымліваюць не толькі першакласную брытанскую адукацыю, якая можа адкрыць ім дзверы на шляху па іх кар’ернай лесвіцы, але яны таксама далучаюцца да саліднай глабальнай сеткі – сеткі, якая будзе служыць ім добрай базай, і часткай якой яны будуць з’яўляцца ўсё сваё жыццё.

З задавальненнем аб’яўляю аб адкрыцці конкурсу на стыпендыю Chevening 2017/2018. Падаць заяўку – або прапанаваць падаць сябру – можа аказацца самым лепшым рашэннем у вашым жыцці. Усіх выпускнікоў стыпендыі Chevening, якім яна пазней выдатна дапамагла ў жыцці, аб’ядноўвае адно – у іх проста хапіла смеласці падаць заяўку.’

Больш падрабязную інфармацыю аб крытэрах адбору і ўмовах узнагароджання можна знайсці тут. Таксама дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць на старонцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску ў Facebook.

Даведка: 

Стыпендыя Chevening – глабальная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі, фундаваная Міністэрствам замежных спраў і партнёрскімі арганізацыямі. Гэтая стыпендыя аплачвае навучанне ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі – як правіла, гэта магістарскія праграмы, разлічаныя на адзін год, – для кандыдатаў, якія валодаюць патэнцыялам, каб у будучыні стаць вядучымі спецыялістамі, кіруючымі работнікамі і лідэрамі меркаванняў.

Стыпендыя Chevening была заснавана ў 1983 годзе і з часам стала прэстыжнай міжнароднай праграмай. Яна даступная грамадзянам 160 краін, за выключэннем ЗША і ЕС. У 2015-2016 навучальным годзе стыпендыятамі сталі больш за 1 500 чалавек. А 44 000 стыпендыятаў праграмы Chevening па ўсім свеце аб’яднаныя ўплывовай і аўтарытэтнай супольнасцю.

Назва Chevening паходзіць ад назвы афіцыйнай рэзідэнцыі міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Chevening House ў горадзе Севеноўкс, графства Кент.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі...

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM