• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.08.2017 | Гісторыя

Пад Полацкам знайшлі парэшткі ўладальніка крыжа часоў Івана Жахлівага

На археалагічных раскопках пад Расонамі знайшлі парэшткі ўладальніка ўнікальнага разнога касцянога крыжа. Раней крыж ручной работы з выявамі святых і сцэнай выгнання бесаў знайшлі ўдзельнікі экспедыцыі ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Крыж трапіў у зямлю 25 верасня 1579 года, калі жаўнеры караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя асадзілі фартэцыю стральцоў Івана Жахлівага “Сокал”.

Уладальнік быў знойдзены у адной пабудове з крыжам, каля яго таксама адшукалі кулю. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Марат Клімаў.

Марат Клімаў: “Былі знойдзеныя парэшткі шкілета чалавека, мужчыны, не старэйшага за 40 гадоў, аб чым можна меркаваць па зубах, што добра захаваліся. Поруч была знойдзеная куля. Чалавек мог быць забіты ці скончыць жыццё самагубствам. Ён знаходзіўся ў сваёй пабудове. Гэта адзін з начальнікаў стральцоў: альбо сотнік, альбо палкоўнік. Але не ваявода, бо ён быў адносна малады”.

kacel.jpgМедны кацёл

kryg1.jpgКасцяны крыж камандзіра стральцоў

str.jpgПарэшткі ўладальніка крыжа

nagnicy.jpg 

У 1579 годзе падчас Лівонскай вайны Іван Жахлівы пасылае свае войскі ў Полацк. Маскоўскія стральцы не здолелі дабрацца да горада і замацаваліся ў фартэцыі “Сокал” на стыку рэк Нішча і Дрыса. 19 верасня 1579 года войскі Рэчы Паспалітай бяруць фартэцыю ў аблогу. Ужо 25 верасня артылерыя Рэчы Паспалітай падпальвае драўляную крэпасць, а падчас сечы гіне амаль увесь стралецкі гарнізон. Войскі Івана Жахлівага церпяць паразу, а тэрыторыя Полаччыны вызваляецца ад акупацыі.

Археолагі вядуць раскопкі на фартэцыі “Сокал” другі год запар. Апроч унікальнага крыжа, там былі знойдзеныя нажы, кулі, нажніцы, цалкам уцалелы медны кацёл, манеты, цвікі, фрагменты амуніцыі стральцоў. Цяпер усе знаходкі вывучаюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Арцём Мартыновіч, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM