• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.11.2016 | Літаратура

Падарожжа ў памяць – па мясцінах Яна Скрыгана (+ФОТА)

16 лістапада беларускаму пісьменніку, празаіку, нарысісту, навукоўцу-энцыклапедысту Яну Скрыгану споўнілася б 111 гадоў. А 18 лістапада ягоныя сябры, калегі, родныя і блізкія супольна з Музеем гісторыі беларускай літаратуры наведалі малую радзіму творцы – вёску Труханавічы Капыльскага раёна, дзе дзядзька Ян нарадзіўся, і школу ў аграгарадку Камень, дзе ўжо 5 гадоў існуе музей, прысвечаны пісьменніку, і дзе адбыўся вечар ягонай памяці.

Два Яны, дзед і ўнук. 1983 г.

«Калі, бывае, я заходжу да каго дадому – перш за ўсё гляджу, што гаворыць мне яго жытло. На сценах – што: каляндар? карціна? дрындушкі? А калі людзі, то – хто? што? чаму?

І дзіва – у некаторых жа анічагусенькі няма!

Ой, якая гэта бяда, калі няма знака душы», — пісаў у адной са сваіх зацемак-дадумак Ян Скрыган.

Стары дуб на падворку Скрыганоў

Месца, дзе стаяла хата Скрыганоў

Дрэвы і камяні. Стары стогадовы дуб на падворку Скрыгановай хаты – і ёсць той самы знак душы, які можа маўкліва распавесці нам пра ўсё, што ён чуў і бачыў. Ад роднага гнязда Івана Аляксеевіча засталіся толькі каменні, якія былі ў падмурку дома. Час не злітаваўся з яго.

Дакладны разборны макет хаты Яна Скрыгана, створаны вучнямі Каменскай школы. Унутры ў маштабе паказаны інтэр’ер

Падобна, на ягоную долю, як і на долю самога пісьменніка, на долю ягонага роду і ягонай роднай вёскі, выпала нямала выпрабаванняў, якія былі з годнасцю вытрыманыя.

Дэлегацыя з Мінска ў школьным музеі, прысвечаным Яну Скрыгану

Нашчадкі літаратара – дачка Галіна Іванаўна, унукі Юрась, Ян і Вольга — робяць усё магчымае дзеля захавання памяці свайго бацькі і дзеда, плануюць аднавіць хату і, магчыма, нават адкрыць там музей. Хаця жывуць яны ў розных кутках планеты – Юры ў ЗША, Ян і Вольга ў Нямеччыне, аднак абавязкова вяртаюцца сюды. У Труханавічы. Да каранёў і камянёў.

Ідзе экскурсія па жыцці і творчасці Івана Аляксеевіча

Злева направа: прадстаўніца Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Шагойка, дачка пісьменніка Галіна Скрыган, старэйшы ўнук Юры Скрыган

Праўду кажа спадарыня Галіна: “Мой тата быў шчаслівы дзед: ён бачыў першыя крокі сваіх унукаў і радаваўся іх поспехам”. А цяпер прыйшоў час ім, маладым і таленавітым, парупіцца пра яго. І яны рупяцца.

Рэчы і дакументы Яна Скрыгана

Сярод “знакаў душы” Яна Скрыгана, захаваных у школьным музеі ў Камені, – ягоныя рэчы: стол, лямпа, пісьмовыя прылады, штодзённая вопратка і, канечне, кіёчкі, якія ён сам з умельствам выразаў. А яшчэ – медалі, граматы і ўзнагароды, атрыманыя за адданую літаратурную і навуковую працу пасля вяртання дадому, да Беларусі. Пасля таго, як быў рэабілітаваны. Страшнае слова для мільёнаў людзей, якія пацярпелі ў 1930-я гады, у часы сталінскага тэрору. Рэабілітаваны пасля чаго? Пазбаўлены невінаватасці?

Вучаніца Каменскай школы Дар’я Тагіль прадстаўляе свой даклад па творчасці Яна Скрыгана

“Цяпер я гляджу на сваю дарогу як на далёкі сон. Мая біяграфія здаецца мне вельмі доўгаю, і я дзіўлюся, як многа ў ёй месціцца. Я зазнаў і трагізм, і роспач, зведаў цану радасці і надзей: быў на грані таго горкага адчування, калі чалавек астаецца без радзімы – не мае на яе права, і зразумеў, якое гэта вялікае і дарагое пачуццё – бацькаўшчына.

Лёс кожнага – гэта свой лёс, але без лёсу народа няма і свайго лёсу”. (З аповесці Яна Скрыгана “Кругі”).

Яшчэ адно месца, вартае ўпамінання, — дом у Мінску па вуліцы Карла Маркса, 36, так званы “пісьменніцкі дом”, з якім звязаны плённы і шчаслівы перыяд жыцця сям’і Скрыганоў, як і іншых творчых сем’яў, што былі не проста калегамі і суседзямі, але і шчыра паміж сабой сябравалі. Шамякіны, Гілевічы, Мележы, Адамчыкі, Зарыцкія, Карпавы, Брылі, Навуменкі… Падчас вечарыны ў Каменскай школе прагучала шмат добрых успамінаў пра тыя часы.

Здымак на памяць

“Памятаю – усё, што было, што трымае памяць. Памятаю, тая восень была цёплая.

Помню – усё тое, што трэба зрабіць, што намечана, на што дадзена абяцанне. Помню ўсе вашы наказы. Помні, што трэба вярнуцца ў пару” (З дзённікаў Яна Скрыгана. 1990).

БОЛЬШ ФОТА НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM