• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.12.2020 | Гісторыя

Чэкісты п’юць, а падполле актыўна дзейнічае

Навагодняя акцыя антысавецкага руху ў Маларыцкім раёне, тагачаснай Берасцейскай вобласці, стала апошняй кропляй для кіраўнікоў абласнога камітэта Кампартыі. 13 студзеня 1947 года сакратар Берасцейскага абкама КП(б)Б Васіль Чарнышоў падпісаў рашэнне зняць з пасады начальніка міліцыі Маларыцкага раёна і вынесці апошняе папярэджанне тамтэйшаму галоўнаму чэкісту, распавядае Радыё Рацыя.


Zastauka.jpg

Што ж такога здарылася на Маларытчыне ў навагоднія дні 1947 года? 2 студзеня на тэрыторыі Арэхаўскага Сельскага савета знік упаўнаважаны абкама Кампартыі, прадстаўнік Берасцейскага дзяржбанка таварыш Шабалін разам з двума суправаджаючымі. Да гэтага ў раёне невядомыя забілі трох савецка-партыйных функцыянераў: загадчыка раённай ашчаднай касай Саўчука, інструктара РК КП(б)Б Цярэшчанку ды аднаго з мясцовых дэпутатаў Панасюка.

Кіраўніцтва ў Берасці бянтэжыла тое, што па ўсім фактам няма аніякай аператыўнай інфармацыі і на думку абласнога начальства, «з боку органаў МУС і МДБ не прынята сур’ёзных мер да вышуку зніклых, і бачна недапушчальная маруднасць у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля».

На фоне згаданых падзей, 13 студзеня 1947 года Берасцейскі абласны камітэт Кампартыі пастанавіў, што не ліквідаваныя да гэтага часу ў Маларыцкім раёне антысавецкія групы, за апошнія месяцы істотна актывізавалі дзейнасць: збіваюць мясцовых дэпутатаў і забіваюць савецка-партыйных работнікаў. Абласное кіраўніцтва ўпэўнілася, што аддзелы Міністэрства дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў на Маларытчыне працуюць незадавальняюча, укамплектаваныя слабымі кадрамі, няздольнымі весці эфектыўную працу ў барацьбе з падполлем.

Выпраўленне сітуацыі пачалося з пакарання галоўнага раённага міліцыянта і чэкіста. Начальніка міліцыі Аркадзя Ражнева звольнілі, а начальніка чэкістаў Георгія Камяка пакаралі строгай вымовай і апошнім папярэджаннем з фармулёўкай: «калі ён не палепшыць працу і будзе дапускаць п’янкі пры выездах ў сельсаветы, будзе зняты з працы начальніка РА МДБ і выключаны з партыі».

Таксама Берасцейскі абласны камітэт Кампартыі звярнуўся да міністра ўнутраных спраў БССР Сяргея Бельчанкі. Абкам папрасіў накіраваць у Маларыцкі раён на перыяд выбараў у Вярхоўны Савет БССР не менш за два ўзводы. З Берасця ў Маларыту да 12 лютага 1947 года накіравалі 85 партыйных актывістаў для ўзмацнення агітацыйна-палітычнай працы сярод мясцовых жыхароў.

Не паспеўшы разабрацца з антысавецкім рухам на Маларытчыне, Берасцейскі абласны камітэт Кампартыі атрымаў чарговую неспадзяванку, але цяпер з Жабінкі. Тутака, 21 студзеня 1947 года, на чыгуначнай станцыі невядомыя распаўсюдзілі ўлётку з адозвай да чырвонаармейцаў. У ёй падпольшчыкі заклікалі жаўнераў не быць цацкай у руках забойцы народаў Сталіна і вынішчаць чэкістаў.

(...) Байцы і камандзіры Чырвонай Арміі!

Вы разбілі фашысцкую Нямеччыну, праславіліся на палях Вялікай Айчыннай вайны. Сталін абяцаў Вам пасля вайны мірнае, шчаслівае жыццё. Але выйшла не так. Сталінская кліка, рыхтуючыся да вайны, замест свабоды ўмацавала тэрор, замест багатага жыцця ўмацавала тэрор, замест багатага жыцця ўмацавала эксплуатацыю. Народы і грамадзяне СССР перажываюць новы прыгнёт сталінскага рабства.

Супраць Сталіна, супраць яго тэрору, супраць яго імпэрыялізму расце і разрастаецца новая рэвалюцыйная сіла, якую падтрымліваюць народы і грамадзяне.

Чырвонаармейцы! Вы бачыце актыўны супраціў мас супраць сталінскага рэжыму падчас выбараў у Вярхоўны Савет 10.11.46 года.

Акрамя тэрору, акрамя узмоцненай дзейнасці НКУС-НКДБ, акрамя арыштаў, высылак, расстрэлаў, акрамя таго, што ўсе вёскі і гарады былі абкладзены часткамі Чырвонай Арміі і НКУС — народ не ішоў на выбары і стойка запратэставаў супраць сталінскага рэжыму. Гэта доказ узрастання рэвалюцыі, доказ яе сілы. У многіх выпадках гэта доказ і супрацоўніцтва народа і Чырвонай Арміі ў барацьбе супраць Сталіна. Тое сяброўства ўсіх антысталінскіх сілаў трэба ўмацоўваць і ўзмацняць да новай перамогі.

Яднайцеся з рэвалюцыяй, дапамагайце народу ў барацьбе. Арганізоўвайце рэвалюцыйныя групы ў частках Чырвонай Арміі. Выкрывайце і знішчайце сталінскіх пасобнікаў, сексотаў, агентаў НКУС-НКДБ.

Сталін кінуў Вас на крывавую барацьбу з фашызмам, сёння высылае Вас на барацьбу супраць народа і рэвалюцыі, а ў бліжэйшы час пашле Вас на новую вайну, заняволенне новых дзяржаў і народаў... Час падумаць пра свой лёс, пра сапраўднае вольнаае жыццё...

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM